Перайсьці да зьместу

Дымітры Пает

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дымітры Пае»)
Дымітры Пает
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 сакавіка 1987(1987-03-29)[1][2][3][…] (38 гадоў)
  • Сэн-П’ер[d]
Рост 175 см
Вага 77 кг
Пазыцыя атакуючы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 Эксельсьёр[d] 36 (12)
2005—2007 Нант 33 (5)
2007—2011 Сэнт-Эт’ен 129 (19)
2011—2013 Ліль 71 (18)
2013—2015 Алімпік Марсэль 72 (15)
2015—2017 Ўэст Гэм Юнайтэд 48 (11)
2017—2023 Алімпік Марсэль 187 (46)
2023—2025 Вашку да Гама 64 (7)
Зборныя
2010—2018 Францыя 38 (8)

Дымітры Пает (па-француску: Dimitri Payet; нар. 29 сакавіка 1987 году, Сэн-П’ер, Францыя) ― францускі футбаліст, гулец бразыльскага клюбу «Вашку да Гама» і нацыянальнай зборнай Францыі. У асноўным ён гуляе ў якасьці атакавалага паўабаронцы й нападніка, і апісваецца як гулец, які мае хуткую гульню й узрушаючую тэхніку й дрыблінгавыя навыкі[4].

Дымітры Пает пачаў займацца футболам на сваім родным востраве Рэюньёне ў клюбах «Сэн-Філіп» і «Сэн-П’еруаз». 4 гады правёў у сыстэме юнацкіх камандаў «Гаўру», пасьля чаго вярнуўся на Рэюньён. У 2004 годзе Пает зноўку адправіўся ў мэтраполію й стаў гульцом «Нанту».

Дэбютаваў за асноўны склад «Нанту» 15 сьнежня 2005 году ў выязным матчы супраць «Бардо». Ужо ў другім сваім матчы ― 21 студзеня 2006 году супраць «Мэцу» Пает забіў гол у браму суперніка, прычым футбаліст выйшаў на поле толькі на 88-й хвіліне матчу.

У ліпені 2007 году Пает перайшоў у «Сэнт-Эт’ен». У сэзоне 2008―2009 гадоў дэбютаваў у Кубку УЭФА, забіўшы 3 мячы ў 10 праведзеных матчах. У ліпені 2009 году Пает падпісаў новы кантракт з «Сэнт-Эт’енам» на 4 сэзоны.

28 чэрвеня 2011 году, галоўны трэнэр клюбу «Сэнт-Эт’ен» Крыстоф Галт’е пацьвердзіў, што Пает быў на грані падпісаньня кантракту зь «Лілем» пасьля таго, як гулец сам паведаміў яму гэта ў папярэдні дзень[5]. Пает пагадзіўся на чатырохгадовы кантракт зь «Лілем», а трансфэрны кошт гульца быў ацэнены ў 9 млн эўра[6].

27 чэрвеня 2013 году стала вядома, што «Ліль» і «Марсэль» дамовіліся аб трансфэры гульца.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

9 кастрычніка 2010 году Дымітры дэбютаваў у складзе зборнай Францыі ў матчы супраць зборнай Румыніі (2:0). Выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, Пает пасьпеў дапамагчы сваёй камандзе, зрабіўшы дзейсную перадачу. 12 кастрычніка 2010 году ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Люксэмбургу форвард «Сэнт-Эт’ену» таксама адзначыўся галявой перадачай.

  1. Dimitri Payet // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Dimitri Payet // GeneaStar
  3. Dimitri Payet // Roglo — 1997.
  4. «Tottenham target Saint Etienne winger Dimitri Payet». IMScouting.
  5. «Payet completes move to Lille». Agence France Presse.
  6. «Ambitious Payet agrees four-year Lille deal». Union of European Football Associations.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]