Перайсьці да зьместу

Дубраўка Угрэшыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубраўка Угрэшыч
Dubravka Ugrešić
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 27 сакавіка 1949(1949-03-27)[1][2][3][…]
Памерла 17 сакавіка 2023(2023-03-17)[4][5] (73 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца, навэлістка, дзіцячая пісьменьніца, пісьменьнік-дакумэнталіст, прафэсарка ўнівэрсытэту, пісьменьніца, змагар супраціву, сцэнарыстка, эсэістка
Жанр раман, навэля, аповед, эсэ
Мова харвацкая[6], сэрбскахарвацкая мова, нідэрляндзкая і ангельская мова[6]
Узнагароды
Прэмія часопісу NIN[d] (1988) прэмія Мэшы Сэлімавіча[d] (1988) Ksaver Šandor Gjalski Award[d] (1988) прэмія горада Заграба[d] (1989) Prix Européen de l'Essai Charles Veillon[d] (1996) Verzetsprijs van de Stichting Kunstenaarsverzet[d] (1997) прэмія SWR „Сьпіс найлепшых пісьменьнікаў“[d] (1998) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры (1998) прэмія Генрыха Мана[d] (2000) прэмія Джэймса Тыптры-малодшага[d] (2010) Ivan Goran Kovačić Award[d] (2011) прэмія Жана Амэры[d] (2012) Нойштацкая літаратурная прэмія[d] (2016) прэмія Манеса Шпербера[d] (2019)
Афіцыйны сайт (анг.)

Дубраўка Угрэшыч (па-харвацку: Dubravka Ugrešić; 27 сакавіка 1949 — 17 сакавіка 2023) — харвацкая пісьменьніца.

З палітычных прычынаў жыла ў эміграцыі. Пасьля распаду Югаславіі заняла нэўтральную пазыцыю паміж сэрбамі й харватамі, што было непрымальным для шмат каго з суайчыньнікаў. Нават знакаміты пісьменьнік Антун Шолян, вядомы сваёй стрыманасьцю ў этнічных пытаньнях, не прыняў пазыцыю Дубраўкі Угрэшыч. Шмат хто ўспрымаў гэта як нацыянальную здраду. Зьехаўшы ў 1993 годзе, жыла ў Нідэрляндах і ЗША. Да эміграцыі на працягу 20 гадоў выкладала расейскую мову й літаратуру на катэдры тэорыі літаратуры ва ўнівэрсытэце ў Заграбе. У 1988 годзе выдала зборнік альтэрнатыўнай расейскай прозы.

У літаратуры дэбютавала ў 1970-х гадах, яе творы перакладзены на амаль усе эўрапейскія мовы. Пісала раманы й эсэ.

Дубраўка Угрэшыч жыла ў Амстэрдаме. Мела шматлікія міжнародныя й югаслаўскія ўзнагароды.

  • 1971 «Агеньчык» (Mali plamen) — аповеды й казкі для дзяцей
  • 1978 «Поза для прозы» (Poza za prozu) — навэлы
  • 1981 «Штэфіца Цвэк у пастцы жыцьця» (Štefica Cvek u raljama života) — экранізаваны ў 1988 годзе
  • 1983 «Жыцьцё ёсьць казка» (Život je bajka) — навэлы
  • 1984 «Амэрыканскія выдумкі» (Amerićki fikcionar) — эсэ
  • 1988 «Фарсіраваньне рамана-ракі» (Forsiranje romana-reke)
  • 1996 «Культура хлусьні» (Kultura laži)
  • 1996 «Музэй безумоўнай капітуляцыі» (Muzej bezuvjetne predaje)
  • 2000 «Чытаць забаронена» (Zabranjeno čitanje) — эсэ
  • 2004 «Міністэрства болю» (Ministarstvo boli)
  • 2005 «Нікога няма дома» (Nikog nema doma) — эсэ
  • 2008 «Зьнесла Баба-Яга яечка» (Baba Jaga je snijela jaje)
  • 2010 «Асновы для непісьменных» (Pocetnica za nepismene)
  • 2010 «Напад на міні-бар» (Napad na minibar)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]