Салагубаў (вёска)
Выгляд
- Гэта артыкул пра вёску. Калі вас цікавіць пасёлак, глядзіце Салагубаў.
| Салагубаў, трансьліт. Salahubaŭ | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Лельчыцкі |
| Сельсавет | Дуброўскі |
| Першыя згадкі | XX стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 150 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°45′53″ пн. ш. 27°54′29″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 6 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2356 |
| СААТА | 3228824051 |
| Нумарны знак | 3 |
| Салагубаў на мапе Беларусі ± Салагубаў | |
Салагу́баў[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 24 км на захад ад Дубровы, за 42 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Салагубаў уваходзіць у склад Дуброўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомы з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Тонескай воласьці Мазырскага павету.
У сьнежні 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 12 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 10 двароў, 60 жыхароў; 1917 год — 11 двароў, 81 жыхар; 1940 год — 26 двароў, 182 жыхары; 1998 год — 8 двароў, 11 жыхароў; 1999 год — 7 чалавек; 2000 год — 4 двары, 8 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 6 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Новая ніва».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 216
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.