Перайсьці да зьместу

Данілевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данілевічы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Лельчыцкі
Сельсавет Дуброўскі
Першыя згадкі 1508
Геаграфія
Вышыня НУМ 150 м
Часавы пас
Каардынаты 51°46′09″ пн. ш. 27°59′07″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 81 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2356
СААТА 3228824021
Нумарны знак 3
Данілевічы на мапе Беларусі ±
Данілевічы
Данілевічы
Данілевічы
Данілевічы
Данілевічы
Данілевічы

Даніле́вічы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 28 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Данілевічы ўваходзяць у склад Дуброўскага сельсавету.

Па пісьмовых крыніцах вядомыя з 1508 году, у складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі, з 1886 году сяло знаходзілася ў Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

У сьнежні 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і забілі 8 жыхароў.

  • XIX стагодзьдзе: 1845 год — 16 двароў, 146 жыхароў; 1886 год — 26 двароў, 188 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 57 двароў, 370 жыхароў; 1917 год — 59 двароў, 387 жыхароў; 1921 год — 312 жыхары; 1940 год — 74 двары, 446 жыхароў; 1998 год — 104 двароў, 149 жыхароў; 1999 год — 162 жыхары; 2000 год — 89 двароў, 167 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 81 жыхар

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Новая ніва».

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Каля вёскі ў лесе знаходзіцца дуб вышынёй 32 м, дыямэтрам 1,6 м, акружынай 4,5 м — помнік прыроды рэспубліканскага значэньня.

Помнікі архітэктуры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Сьвята-Міхайлаўская царква, пабудаваная ў 2000 годзе.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Царква
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 216
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]