Радзілавічы
| Радзілавічы лац. Radziłavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Лельчыцкі |
| Сельсавет | Радзілавіцкі |
| Першыя згадкі | 1520 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 149 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°40′10″ пн. ш. 27°32′53″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 812 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2356 |
| СААТА | 3228820021 |
| Нумарны знак | 3 |
| Радзілавічы на мапе Беларусі ± Радзілавічы | |
Ра́дзілавічы[1] (таксама — Радзі́лавічы[2], Радзіві́лавічы[1][3]; з 1931 году — Дзяржы́нск[1]) — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Рова (Плаў). Цэнтар Радзілавіцкага сельсавету Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзяцца за 14 км на паўднёвы захад ад Букчы, за 75 км на захад ад Лельчыцаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ратвіл або Радвіл (Ratwilius[4], Radwill[5]) і Вілірад або Вілрад (Willirad, Wilrad) — імёны германскага паходжаньня[6][5]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Раталт, Радавін, Конрад; германскія імёны Ratolt, Radowin, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[7], германскага rad- 'рада'[8], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[9]. Такім парадкам, імя Радзівіл азначае «рада волі»[10]. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскаму імю Ratwilius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11][12]. Адпаведнасьць імя Радзівіл германскім імёнам Ratwilius і Wilrad прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[13].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вяілкае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўпамінаюцца ў 1520 годзе, як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, уладаньне вялікага гетмана літоўскага Канстантына Астроскага. У 1777 годзе ў сяле збудавалі драўляную царкву.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1886 год у сяле і маёнтку Радзілавічах было 53 двары, на 1888 год — 69 двароў. На 1909 год было 116 двароў у сяле і 2 двары ў фальварку Радзілавічах.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 20 жніўня 1924 году — цэнтар сельсавету. У 1931 годзе савейкія ўлады ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў перайменавалі Радзілавічы ў Дзяржынск. На 1940 год — 187 двароў.
У чэрвені 1943 годзе нацысты спалілі вёску і загубілі 13 жыхароў. На 1971 год — 399 двароў, на 1998 год — 358 двароў, на 2000 год — 368 двароў.
Мікравёскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Традыцыйная вёска падзяляецца на 4 мікравёскі[Крыніца?]:
- Брод;
- Бярэзьнік;
- Падвымокла — знаходзіцца ў нізіне;
- Селішча — засялялася па нямецка-савецкай вайне.
Акрамя гэтага цэнтар вёскі называюць «Сяло».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 298 чалавек
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 672 чалавекі ў сяле Радзілавічах і 12 чалавек у фальварку Радзілавічах[14]; 1923 год — 898 чалавек; 1940 год — 570 чалавек; 1971 год — 1668 чалавек; 1998 год — 1116 чалавек; 1999 год — 1076 чалавек; 2000 год — 1070 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 812 чалавек
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы знаходзіцца лясьніцтва, рамонтныя майстэрні, сярэдняя школа, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк», 3 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «На варце».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Драўляная царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 216
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 18.
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 98.
- ↑ Series episcoporum ecclesiae catholicae. — Ratisbonae, 1873. P. 618.
- 1 2 Barber H. British Family Names. — London, 1903. P. 223.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1219, 1605.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
- ↑ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 38.
- ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 168.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дзяржынск (рас.)