Джэймз Джойс
Джэймз Джойс | |
James Augustine Aloysius Joyce | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 лютага 1882 Ратгар, Дублін, Ірляндыя |
Памёр | 13 студзеня 1941 (58 гадоў) Цюрых, Швайцарыя |
Пахаваны | |
Бацькі | Джон Станіслаўс Джойс[d] |
Сужэнец | Нора Барнакл[d] |
Дзеці | Люкія Джойс[d] і Джорджыё Джойс[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, настаўнік |
Гады творчасьці | з 1904 |
Жанр | мастацкая літаратура[2], паэзія[2], псыхалягічны твор[d] і раман выхаваньня |
Мова | італьянская мова, лацінская мова, француская мова, ангельская мова[3], нямецкая і дацкая |
Значныя творы | «Уліс» |
Подпіс | |
https://jamesjoyce.ie |
Джэймз Аўгустын Алаізыюс Джойс (па-ангельску: James Augustine Aloysius Joyce; па-ірляндзку: Séamas Seoige; 2 лютага 1882 — 13 студзеня 1941) — ірляндзкі пісьменьнік і паэт, лічыцца адным з самых уплывовых пісьменьнікаў мадэрнісцкага авангарду пачатку XX стагодзьдзя. Джойс больш за ўсё вядомым дзякуючы сваёму твору «Ўліс» (1922), знакавай працы, у якой эпізоды з Гамэравай «Адысэі» пераплецены з кантраснымі літаратурнымі стылямі. Гэта, мабыць, ёсьць самы бачны твор, дзе тэхніка плыні сьвядомасьці была ўжыта. Іншыя буйныя працы ёсьць апавяданьне «Дублінцы» (1914), раманы «Партрэт мастака ў юнацтве» (1916) і «Памінкі па Фінэгану» (1939). Ягоная поўная творчасьць уключае ў сябе тры кнігі вершаў, п’еса, часам журналістыка й ягоныя апублікаваныя лісты.
Джойс нарадзіўся ў сям’і прадстаўніка сярэдняй клясы ў Дубліне, дзе ён атрымаў навучаньне ў езуіцкай школе «Клангоўз Ўудз» і Бэльвэдэр, а затым ува ўнівэрсытэцкім каледжы Дубліна. У самым пачатку дваццатых гадоў ён эміграваў на сталае жыхарства ў кантынэнтальную Эўропу, дзе жыў у Трыесьце, Парыжы й Цюрыху. Нягледзячы на тое, што вялікую частку свайго дарослага жыцьця ён правёў за мяжой, дзеяньні ў ягоных творах не выходзяць за межы Дубліна, а пэранажы гэтых твораў вельмі нагадваюць чальцоў сям’і, ворагаў і сяброў, якія засталіся ў Дубліне. Ува «Ўлісе», у прыватнасьці, дакладна апісваецца месцазнаходданьне дублінскіх вуліцаў і завулкаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэймз Джойс нарадзіўся ў Ратгары, забудаваным геаргіянскімі дамамі раёне на паўднёвым баку Дубліну, у вялікай сям’і Джона Станісласа Джойса і Мэры Джэйн Мары. Непасьпяховае вядзеньне справаў амаль разарыла ягонага бацьку, які вымушаны быў некалькі разоў зьмяняць прафэсію і ўладкаваўся ў якасьці вінакура, і нават падатковага інспэктара. Сям’я некалькі разоў пераяжджала з аднаго раёну Дубліну ў іншы. Джэймз здолеў атрымаць неблагую адукацыю, аднак галеча і неўладкаванасьць ягонага жыцьця ў юнацтве назаўжды засталіся ў ягонай памяці, што часткова знайшло сваё адлюстраваньне ў ягоных творах. Сам Джойс часта праводзіў біяграфічныя аналёгіі з галоўным героем некаторых сваіх твораў («Партрэт мастака ў юнацтве» і «Уліс») Стывэнам Дэдалам.
Ва ўзросьце 6 гадоў Джойс паступіў у езуіцкі каледж Клангоўз Ўудз у Клэйне, а затым, у 1896 годзе — у дублінскі каледж Бэльвэдэр, які скончыў у 1897 годзе. Праз год Джэймз паступіў на вучобу ў Дублінскі ўнівэрсытэт, гэтак званы Ўнівэрсытэцкі каледж, які скончыў у 1902 годзе.
У 1900 годзе ў дублінскай газэце «Двухтыднёвы агляд» выйшла першая публікацыя Джэймза Джойса — эсэ пра п’есу Генрыка Ібсэна «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся». У гэты ж час Джойс пачаў пісаць лірычныя вершы. З 1916 году выдаваўся ў літаратурным амэрыканскім часопісе «Літл Рэвю», заснаваным Джэйн Гіп і Маргарэт Андэрсан.
Ва ўзросьце 22 гадоў Джойс зьехаў у Парыж. Гэта быў яго першы ад’езд на кантынэнт, дзе з прычыны фінансавых праблемаў ён, як калісьці ягоны бацька, часта зьмяняў прафэсіі. Ён працаваў журналістам, настаўнікам і гэтак далей. Праз год пасьля таго, як ён прыехаў у Францыю, Джойс атрымаў тэлеграму аб тым, што ягоная маці знаходзіцца ў цяжкім стане, і вярнуўся ў Ірляндыю. Пасьля сьмерці маці ў 1904 годзе Джойс зноўку пакінуў радзіму, на гэты раз разам з пакаёўкай Норай Барнакл, на якой пазьней, праз 27 гадоў, ажаніўся.
Незадоўга да пачатку Першае сусьветнае вайны Джойс з жонкай перабраліся ў Цюрых, дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазьней і над першымі главамі «Уліса». Перамяшчаючыся па Эўропе, Джойс пісаў вершы, некаторыя зь якіх публікаваліся ў анталёгіях імажызма. Ён таксама працягваў працаваць над «Улісам», раманам, які ўпершыню пабачыў сьвет не на радзіме пісьменьніка, дзе быў апублікаваны ў 1933 годзе, а ў Францыі. Гэта найбольш вядомы твор Джойса, дзе аўтар на 600 старонках апавядае аб адным дні (16 чэрвеня 1904) дублінскага габрэя Леапольда Блума. Нягледзячы на тое, што «Уліс» ствараўся за мяжой, па гэтай кнізе, як сьцьвярджаў сам Джойс, магчыма было аднавіць Дублін у выпадку ягонага зьнішчэньня. Дзень 16 жніўня сьвяткуецца заўзятарамі Джойса ва ўсім сьвеце як Блумздэй (Bloomsday).
У Парыжы Джэймз Джойс пачаў працу над сваім апошнім маштабным творам — «Памінкі па Фінэгану», апублікаваным у 1939 годзе. Гэты складаны экспэрымэнтальны раман, аднак, ня быў дастаткова добра прыняты публікай, і дагэтуль застаецца кнігай «для спэцыялістаў», у адрозьненьне ад ранейшай ягонай кнігі навэлы «Дублінцы», якая лічыцца цяпер узорнай кнігай гэтага жанру. Папулярны цяпер таксама яго ранейшы раман «Партрэт мастака ў юнацтве».
Пасьля паразы Францыі і акупацыі часткі ейнай тэрыторыі нямецкімі войскамі напачатку Другое сусьветнае вайны Джойс вярнуўся ў Цюрых. Ён моцна пакутваў ад апошняе глаўкомы. Ягонае здароўе працягвала пагаршацца, і 13 студзеня 1941 году ён памёр.
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Дублінцы»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джойсавы ірляндзкі вопыт уяўляюць сабой важны элемэнт ягоных твораў, які сустракаецца ва ўсіх ягоных творах. Ягоныя раньнія кароткія апавяданьні, «Дублінцы», зьяўляюцца глыбокім аналізам застою й паралічу грамадзтва Дубліна. Гісторыі ўключаюць прасьвятленьні, слова якое сам Джэймз выкарыстоўваў, пад якімі ён меў на ўвазе раптоўную сьвядомасьць «душы» рэчываў.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1932 годзе маскоўскі «Міжнародны саюз рэвалюцыйных пісьменьнікаў» накіраваў да Джойса анкету з пытаньнем: «Які ўплыў на Вас як на пісьменьніка аказаў кастрычніцкі пераварот, і якое ейнае значэньне для Вашай літаратурнай працы?» Ліст быў падпісаны сакратаром Саюзу Раманавай. Джойс адказаў праз свайго сакратара, былога белагвардзейца Пола (Паўла Леапольдавіча) Леона, наступным лістом:
Шаноўны пане, містэр Джойс просіць мяне падзякаваць вам за аказаны яму гонар, з прычыны якой ён даведаўся зь цікавасьцю, што ў Расеі ў кастрычніку 1917 году здарылася рэвалюцыя. Па бліжэйшым разглядзе, аднак, ён высьветліў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя здарылася ў лістападзе пазначанага году. Паводле зьвестак, пакуль ім сабраных, яму цяжка ацаніць важнасьць падзеі, і ён хацеў бы толькі адзначыць, што, калі меркаваць па подпісу вашага сакратара, зьмены, відаць, ня гэтак вялікія.[4][5] | ||
Уплыў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творчасьць Джойса аказала ўплыў на Сэм’юэла Бэкета, Хорхэ Люіса Борхэса, Салмана Рушдзі, Брыяна О’Нуалана і іншых.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б James Joyce // Goodreads (анг.) — 2006.
- ^ Joyce, James, 1882-1941 // CONOR.SI
- ^ «С.С. Хоружий - "Улисс" в русском зеркале». Джеймс Джойс Собрание сочинений: В 3 томах. Т. 3. Улисс: роман (часть III); перевод с англ. В. Хинкиса и С.Хоружего. - М.: ЗнаК, 1994. - С.363-605.
- ^ «Светлана Чекалова. Кое-что о J.J.» «Знамя», №10, 1999
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Burgess, Anthony. Here Comes Everybody: An Introduction to James Joyce for the Ordinary Reader. — L., Faber & Faber, 1965. — ISBN 0-600-20673-4.
- Burgess, Anthony. Joysprick: An Introduction to the Language of James Joyce. — L., 1973. — ISBN 0-15-646561-2.