Джордж Гарысан
Джордж Гарысан | |
па-ангельску: George Harrison | |
Джордж Гарысан у 1974 годзе | |
Дата нараджэньня | 25 лютага 1943[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 29 лістапада 2001[1][2][3][…] (58 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх[6] і пухліна мозгу[d] |
Месца вучобы | |
Прафэсія | гітарыст, сьпявак, кампазытар |
Гады дзейнасьці | 1957—2001 |
Псэўданімы | Carl Harrison, Hari Georgeson, Nelson Wilbury, Spike Wilbury, George Harryson, George O’Hara-Smith, L'Angelo Misterioso[8], Jorge Arias[9] і Magpie |
Сябра ў | The Beatles, Traveling Wilburys, The Quarrymen[d], The Beat Brothers[d], Plastic Ono Band[d] і Delaney & Bonnie[d] |
Жанры | рок |
Інструмэнты | гітара, сітар, укулеле, мандаліна, бас, клявішы |
Псэўданімы | Carl Harrison, Hari Georgeson, Nelson Wilbury, Spike Wilbury, George Harryson, George O’Hara-Smith, L'Angelo Misterioso[8], Jorge Arias[9] і Magpie |
Гурты | The Beatles, Traveling Wilburys, The Plastic Ono Band |
Лэйблы | Parlophone, Capitol, Apple, Vee-Jay, EMI, Dark Horse Records |
Бацька | Гаральд Гаргрыўз Гарысан[d][10] |
Маці | Louise Anne Harrison[d][10] |
Дзеці | Дгані Гарысан[d][7] |
Узнагароды | |
Сайт | georgeharrison.com |
Подпіс | |
Джордж Га́рысан (па-ангельску: George Harrison; 25 лютага 1943, Лівэрпул — 29 лістапада 2001, Лос-Анджэлес) — ангельскі рок-музыка і рок-кампазытар. Удзельнік рок-гурту The Beatles, пасьля распаду якога распачаў сольную кар’еру і працу ў гурце Traveling Wilburys. Ад прыканца 70-х да пачатку 90-х актыўна працаваў як кінапрадусар — заснаваў фірму HandMade Films.
Маладосьць і The Beatles
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маладыя гады (1943—1959)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і Люізы і Харальда Харысан[11]. Быў малодшым, чацьвёртым дзіцем у сям’і. У Джорджа была адна сястра, Люіза, якая нарадзілася 16 жнівеня 1931, і двое братоў, Хары, які нарадзіўся ў 1934 годзе, і Піцер, які нарадзіўся 20 ліпеня 1940. Бацька яго маці, Джон Фрэнч, быў родам з графства Ўэксфард ў Ірляндыі. Ён эміграваў у Лівэрпуль і ажаніўся на мясцовай дзяўчыне[12]. [19] Бацька Джорджа, Харальд, спачатку працаваў мараком, але пазьней, каб быць бліжэй да сям’і, зьмяніў прафэсію і стаў кіроўцам аўтобуса. Маці Харысана працавала прадаўшчыцай у краме.
Ад самага нараджэньня Джорджа і да 1950 году сям’я Харысанаў пражывала па адрасе 12 Arnold Grove, у лівэрпульскім раёне Ўэйвертры. Гэта быў маленькі двухпавярховы дом радавай забудовы. Для ацяпленьня памяшканьня ў зімовы час выкарыстоўвалася печ на каменным вугле, а туалет знаходзіўся на двары, побач з куратнікам. У 1950 годзе з-за падвышэньня арэнднай платы сям’я Харысана пераехала ў іншы раён гораду па адрасе 25 Upton Green.
Напачатку Джордж вучыўся ў пачатковай школе Доўдэйл, якая месьцілася каля Penny Lane. Двума клясамі старэй у той жа школе вучыўся Джон Ленан. Пасьля Джордж паступіў у сярэднюю школу для хлопчыкаў «Ліверпульскі інстытут», першую школу ў Ліверпулі[13], дзе і навучаўся ў пэрыяд з 1954 па 1959 год. Ён вылучаўся сярод аднагодкаў, але ня здольнасьцямі і стараньнем, а тым, што насіў модныя порткі-дудачкі, месяцамі не стрыгся і сварыўся з настаўнікам. Джордж любіў сядзець на апошняй парце і падчас урокаў рабіць замалёўкі гітар ў сваіх школьных сшытках. Ён згадваў: «Я захапляўся гітарамі. Калі я пачуў аб хлопцы ў школе, які набыў акустычную гітару за 3,10 фунта стэрлінгаў, я папрасіў гэтую суму ў маёй маці і купіў сабе сапраўды такі ж інструмент. Для нас у той час гэта былі вялікія грошы».
Джордж даволі хутка навучыўся ня толькі браць акорды, але і выконваць мудрагелістыя пасажы. Харысан пазьней казаў, што найбольш на яго паўплывалі Карл Перкінс[14], Бо Дзідлі[15], Чак Бэры і The Everly Brothers. Дзякуючы гітары ў Джорджа завязаліся спачатку прыяцельскія, а затым і па-сапраўднаму сяброўскія адносіны з Полам Макартні, які вучыўся ў адной зь ім школе.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 1997 году з Гарысана была выяўлена злаякасная пухліна. Пад час апэрацыі яму выдалілі частку лёгкага і пухліну гартані.
У 1999 году Гарысан быў паранены ў плячо нажом няўраўнаважаным прыхільнікам.
У 2001 годзе ў яго выявілі ракавую пухіну мазгоў. Апэрацыю рабіць было позна і немагчыма. Былі праведзеныя курсы хіміятэрапіі ў Швайцарыі. Пасьля вярнуўся ў ЗША працягваць лячэньне. Аднак гэта не дапамагло.
Ведаючы, што ў яго застаюцца лічаныя дні, Гарысан памірыўся са сваёю старэйшаю сястрою Люізаю, зь якой не размаўляў больш за 10 гадоў. 12 лістапада, за 17 дзён да сьмерці да яго ў нью-ёрскую больніцу наведаліся Рынга Стар і Пол Макартні. Яны добра бавілі некалькі гадзін жартуючы і сьмяючыся.
Пасьля Гарысан паляцеў у Лос-Анджэлес, бо хацеў правесьці апошнія дні ў доме свайго сябра Пола Макартні на Бэвэрлі-Хілз. Апошнія гадзіны правёў у коле сваіх блізкіх, якія сьпявалі мантру «Харэ Крышна». Памёр Гарысан 29 лістапада 2001 году ў 13:30 (гэта 21:30 у Вялікабрытаніі й 23:30 у Менску). Праз 9 гадзінаў сваякі і знаёмыя Гарысана правялі індуісцкі абрад і перавезьлі нябожчыка да крэматорыю. Прах быў разьвеяны 4 сьнежня над Гангам.
30 лістапада ў Лівэрпулі быў прыспушчаны брытанскі сьцяг, а каля Букінгэмскага палацу ў Лёндане гвардзейскі аркестар упершыню граў музыку The Beatles.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Альбом | Фірма | Заўвагі | Найвышэйшая пазыцыя ў чартах | Сэртыфікацыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ЗША [16] |
Вялікабрытанія [17] |
Нарвэгія [18] |
Японія [19] |
Аўстрыя [20] |
Швэцыя [21] |
ЗША [22] |
Вялікабрытанія [23] | ||||
1968 | Wonderwall Music | Apple/EMI | Гукавая дарожка | 49 | - | - | - | - | - | ||
1969 | Electronic Sound | Zapple/EMI | 191 | - | - | - | - | - | |||
1970 | All Things Must Pass | Apple/EMI | Патройны | 1 | 1 | 1 | 4 | - | - | 6-разова плятынавы | |
1971 | The Concert for Bangla Desh | Apple/EMI (U.S.) Epic/Sony Music (UK) |
Канцэртны | 2 | 1 | 1 | 2 | - | - | Залаты | |
1973 | Living in the Material World | Apple/EMI | 1 | 2 | 4 | 9 | - | - | Залаты | ||
1974 | Dark Horse | Apple/EMI | 4 | - | 7 | 18 | 10 | - | Залаты | Срэбраны[24] | |
1975 | Extra Texture (Read All About It) | Apple/EMI | 8 | 16 | 8 | 9 | - | - | Залаты | ||
1976 | Thirty Three & 1/3 | Dark Horse | 11 | 35 | 17 | 23 | - | - | Залаты | Срэбраны[25] | |
1976 | The Best of George Harrison | Parlophone/EMI | Зборнік | 31 | 100 | - | 51 | - | - | Залаты | |
1979 | George Harrison | Dark Horse | 14 | 39 | 21 | 38 | - | - | Залаты | ||
1981 | Somewhere in England | Dark Horse | 11 | 13 | 2 | 31 | 15 | 13 | |||
1982 | Gone Troppo | Dark Horse | 108 | - | 31 | - | - | - | |||
1987 | Cloud Nine | Dark Horse | 8 | 10 | 8 | 28 | 26 | 5 | Плятынавы | Залаты[26] | |
1992 | Live in Japan | Dark Horse/Warner Bros | Канцэртны | 126 | - | - | 15 | - | - | ||
2002 | Brainwashed | Dark Horse | Пасьмяротны | 18 | 29 | 9 | 21 | 62 | 18 | Залаты | Залаты[27] |
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1970 «My Sweet Lord»
- 1971 «What Is Life»
- 1971 «Bangla-Desh»
- 1973 «Give Me Love (Give Me Peace On Earth)»
- 1974 «Ding Dong, Ding Dong»
- 1975 «Dark Horse»
- 1975 «You»
- 1975 «This Guitar (Can't Keep from Crying)»
- 1976 «This Song»
- 1977 «Crackerbox Palace»
- 1977 «True Love»
- 1977 «It's What You Value»
- 1979 «Blow Away»
- 1979 «Love Comes to Everyone»
- 1979 «Faster»
- 1981 «All Those Years Ago»
- 1981 «Teardrops»
- 1982 «Wake Up My Love»
- 1982 «I Really Love You»
- 1985 «I Don't Want To Do It»
- 1987 «Got My Mind Set On You»
- 1988 «When We Was Fab»
- 1988 «This Is Love»
- 1989 «Cheer Down»
- 2002 «My Sweet Lord (2000)» (перавыданьне)
- 2003 «Any Road»
- 2003 «Stuck Inside a Cloud»
Сынглы з The Traveling Wilburys
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1988 «Handle With Care»
- 1989 «End of the Line»
- 1990 «Nobody’s Child»
- 1990 «She’s My Baby»
- 1990 «Wilbury Twist»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б George Harrison // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б George Harrison // Nederlandse Top 40
- ^ а б George Harrison // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ George Harrison's House (анг.) — 2014.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118701738 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ https://todorespondio.es/que-cancer-tenia-george-harrison
- ^ а б Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б George Harrison // Discogs (анг.) — 2000.
- ^ а б Morelia International Film Festival — 2003.
- ^ а б Geni.com (мн.) — 2006.
- ^ McClintock, Pamela Scorsese is 'Living in the Material World(недаступная спасылка)'. The Variety (May 15, 2010).
- ^ h Beatles Ireland - George Harrison Irish Heritage Beatles Ireland.
- ^ The Liverpool Institute for Performing Arts
- ^ Carl Perkins www.rockhall.com
- ^ Hall of Fame, Bo Diddle www.rockhall.com
- ^ George Harrison Chart History on the Billboard Albums allmusic.com Праверана 2008-06-19 г.
- ^ George Harrison Chart Trajectories on the UK Albums Праверана 2008-01-24 г.
- ^ norwegiancharts.com George Harrison discography Праверана 2008-06-12 г.
- ^ George Harrison Chart Trajectories on the Oricon Albums Праверана 2008-01-24 г.
- ^ Discographie George Harrison - austriancharts.at Праверана 2008-06-12 г.
- ^ swedishcharts.com - Discography George Праверана 2008-06-12 г.
- ^ RIAA Gold and Platinum Search for albums by George Harrison Праверана 2008-06-16 г.
- ^ BPI certified awards were introduced in April 1973.
- ^ Platinum Awards Content - HARRISON, GEORGE - DARK HORSE Праверана 2008-06-16 г.
- ^ Platinum Awards Content - HARRISON, GEORGE - THIRTY THREE AND A THIRD Праверана 2008-06-16 г.
- ^ Platinum Awards Content - HARRISON, GEORGE - CLOUD NINE Праверана 2008-06-16 г.
- ^ Platinum Awards Content - HARRISON, GEORGE - BRAINWASHED Праверана 2008-06-16 г.
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Лівэрпулі
- Памерлі 29 лістапада
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Сябры ордэна Брытанскай імпэрыі
- Сябры Залі славы рок-н-ролу
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую музыку да фільму
- Брытанскія музыкі
- The Beatles
- Брытанскія сьпевакі
- Гітарысты Вялікабрытаніі