Перайсьці да зьместу

Ян Непамуцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Непамуцкі
Jan Nepomucký
Ян Непамуцкі
Ян Непамуцкі
Сьвяты
Сьвецкае імя Jan Velflín
Нарадзіўся каля 1340[1]
Памёр 20 сакавіка 1393
Прага
Шануецца 16 траўня
Бэатыфікаваны 31 траўня 1721 папам Інакенцыюсам XIII
Кананізаваны 19 сакавіка 1729 папам Бэнэдыктам XIII
Дзень памяці 20 сакавіка
Патрон Багеміі, Баварыі
Атрыбуты 5 зорак вакол галавы, крыж у руцэ, пальмавая галіна
sjn.cz/eng/index.… (анг.)
Скульптура Сьв. Яна Непамуцкага на Карлавым мосьце ў Празе

Сьвяты Ян Непаму́цкі (па-чэску: Jan Nepomucký; паміж 1340 і 1350, Непамук, Чэхія — 20 сакавіка 1393, Прага) — чэскі каталіцкі сьвяты, сьвятар, мучанік.

Помнік Сьв. Яну Непамуцкаму ва Ўроцлаве (Польшча)

Зьвестак пра бацькоў і дзяцінства Яна не засталося. Вядома хіба, што Ян Вэльфлін (па-чэску: Velflín) быў родам з маленькага гарадку Паму́к у Багеміі, пазьней перайменаванага ў Непамук (адсюль і цяперашняе празваньне сьвятога). У 1370 годзе ён стаў натарыюсам праскага арцыбіскупа, у 1380 годзе быў рукапакладзены ў сьвятары. Пасьля атрыманьня сану працягнуў адукацыю, вывучаў права, у 1381 годзе атрымаў ступень бакаляўра ў Празе, а ў 1387 годзе ў Падуі доктарскую ступень. У 1389 годзе Ян быў прызначаны генэральным вікарыем праскага арцыбіскупства.

Чэскі кароль Вацлаў IV (1378—1419) стала канфліктаваў з вышэйшым духавенствам краіны, адстойваў перавагу сьвецкай улады і ўмешваўся ва ўнутрыцаркоўныя справы. У 1393 годзе паводле ягонага загаду былі схопленыя і кінутыя ў вязьніцу Ян Непамуцкі разам з двума іншымі сьвятарамі. Неўзабаве Янавых таварышаў адпусьцілі, а Яна пасьля катаваньняў скінулі ў мяху ў Вэлтаву. У 1433 годзе храністы вылучылі меркаваньне, што Ян загінуў, адмовіўшыся раскрыць каралю тайну споведзі каралевы, духоўнікам якой зьяўляўся.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Царква Сьвятога Яна Непамука ў Мюнхэне

17 красавіка 1393 году цела Яна Непамуцкага было знойдзенае на правым беразе Вэлтавы і пазьней пахаванае ў катэдральным саборы Сьвятога Віта ў Празе. Непасрэднаю прычынаю сьмерці паводле антраполяга Эмануэля Влчэка (па-чэску: Emanuel Vlček) было катаваньне, у прыватнасьці удар тупым прадметам па галаве.

Шанаваньне Яна чэскімі каталікамі як сьвятога і мучаніка пачалося яшчэ ў XV стагодзьдзі. Да ліку сьвятых ён быў аднесены ў 1729 годзе. Ян Непамуцкі лічыцца нябесным абаронцам споведнікаў, абаронцам супраць паклёпаў і навадненьняў, а таксама абаронцам Прагі і ўсяе Багеміі. Памяць у каталіцкай царкве — 16 траўня.

Самая вядомая статуя сьвятога была створаная ў 1683 годзе (яшчэ да афіцыйнае кананізацыі) Я. Брокафам для Карлавага мосту ў Празе. Зараз арыгінал перанесены ў Нацыянальны музэй у Празе (як і большасьць скульптураў мосту), а на мосьце ўсталяваная дакладная копія.

У XVIII стагодзьдзі створаная вялікая колькасьць іконаграфічных нізак са сцэнамі з жыцьця сьвятога. Самая вядомая месьціцца ў Лятаранскай базыліцы ў Рыме.

Сьвяты Ян Непамуцкі паказваецца на абразох з пальмавай галінай і вянком з зор над галавой.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Непамуцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118558013 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.