Перайсьці да зьместу

Банская Быстрыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Банска Бістрыца»)
Банская Быстрыца
славац. Banská Bystrica
Населены пункт
Плошча Славацкага паўстаньня
Плошча Славацкага паўстаньня
Сьцяг Герб
Краіна Славаччына
Край Банскабыстрыцкі
Першыя згадкі 1255
Кіраўніцтва і ўлада
Прэзыдэнт места Ян Носка
Геаграфія
Плошча 103,38 км²
Вышыня НУМ 362 м
Часавы пас
Каардынаты 48°43′57″ пн. ш. 19°08′57″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 78 484 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +421-48
Паштовы індэкс 97401
NUTS 508438
Нумарны знак BB
Сайт banskabystrica.sk
Банская Быстрыца на мапе Славаччыны
Банская Быстрыца
Банская Быстрыца
Банская Быстрыца

Аўдыё Ба́нская Бы́стрыца , Банска Бістрыца (па-славацку: Аўдыё Banská Bystrica , па-нямецку: Neusohl, па-вугорску: Besztercebánya) — горад у цэнтральнай частцы Славаччыне, адміністрацыйны цэнтар Банскабыстрыцкага краю. Месьціца на рацэ Грон у Татрах. Насельніцтва 78 484 чалавекі (на 31 сьнежня 2017 году).

У горадзе знаходзіцца Ўнівэрсытэт Мацея Бэла.

Першапачаткова Банска-Быстрыца была невялічкай славацкай вёскай. У XIII-м стагодзьдзі сюды перасялілася некалькі дзясяткаў сем'яў нямецкіх каляністаў. У 1255 годзе вугорскі кароль Бэла IV надаў паселішчу гарадзкія прывілеі. У сярэднявеччы Банска-Быстрыца была важным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Каралеўства Вугоршчыны.

У жніўні 1944 году горад стаў цэнтрам Славацкага нацыянальнага паўстаньня супраць нямецкіх акупантаў. У Банска-Быстрыцы быў штаб паўстаньня, якое, аднак, было задушана фашыстоўцамі і заставалася пад імі да прыходу 25 сакавіка 1945 году савецкіх войскаў.

У 2017 годзе Супольнасьць пратэстанцкіх цэркваў у Эўропе надала Банска-Быстрыцы ганаровы тытул Эўрапейскага гораду Рэфармацыі[1].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Банская Быстрыца мае некалькі патрнэрскіх і сяброўскіх местаў у сьвеце[2]:

  1. Bekenntnis im Gebirge (ням.)
  2. Banská Bystrica. Sister cities — Twin towns (анг.) Афіцыйная бачына Банскай Быстрыцы Праверана 9 траўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]