Перайсьці да зьместу

Міжнародная філятэлістычная фэдэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародная фэдэрацыя філятэліі (ФІП; па-француску: Fédération internationale de philatélie, FIP) — самая прадстаўнічая міжнародная асацыяцыя філятэлістаў. Штогод пад патранатам ФІП арганізуюцца сусьветныя і міжнародныя выставы.

Была заснаваная 18 чэрвеня 1926 году на ўстаноўчым кангрэсе ў Парыжы. Першапачаткова ў яе ўваходзілі нацыянальныя філятэлістычная фэдэрацыі некалькіх эўрапейскіх краінаў. У 1967 годзе на 36-м кангрэсе ФІП ў лік яе сяброў было прынятае і Ўсесаюзнае таварыства філятэлістаў. Па стане на верасень 2008 году, ФІП аб’ядноўвала нацыянальныя філятэлістычная саюзы з 87 краінаў сьвету, а таксама тры кантынэнтальныя фэдэрацыі на правах асацыяванага сябра.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]