Менская акруга
Менская акруга | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтар | Менск |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасаваньня | 26 ліпеня 1930 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Насельніцтва (1926) | 539,5 тыс. |
Нацыянальны склад | беларусы — 79,8%; габрэі — 13,1%; расейцы — 3,1%; палякі — 2,5% |
Плошча | 10,9 тыс. км² |
Месцазнаходжаньне Менскай акругі | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Менская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала з 17 ліпеня 1924 па 26 ліпеня 1930 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Менск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова ўключала 11 раёнаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Заслаўскі, Койданаўскі, Лагойскі, Пухавіцкі, Самахвалавіцкі, Смалявіцкі, Сьмілавіцкі, Узьдзенскі, Чэрвенскі, Шацкі.
9 чэрвеня 1927 году ў склад Менскай акругі ўвайшлі 8 раёнаў скасаваных Барысаўскай і Слуцкай акругаў: Барысаўскі, Бягомскі, Бярэзінскі, Грэскі, Зэмбінскі, Капыльскі, Плешчаніцкі, Халапеніцкі.
4 жніўня 1927 году скасаваны Шацкі раён, 27 верасьня 1927 году — Зэмбінскі.
Акруга скасаваная 26 ліпеня 1930 году.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 539,5 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 79,8%; габрэі — 13,1%; расейцы — 3,1%; палякі — 2,5%.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.