Дрысьвяты
Возера
Дрысьвяты
Дрысьвяты на мапе Беларусі ![]() ![]() Дрысьвяты | |||||||||||||||||||||
![]() |
Дрысьвяты (па-летувіску: Drūkšiai) — возера на мяжы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласьці і Летувы. Знаходзіцца за 22 км на захад ад Браслава каля вёскі Дрысьвяты. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвята. Плошча Дрысьвятаў складае 44,5 км². Найбольшая глыбіня возера — 33,3 м. Даўжыня возера — 13 км, найбольшая шырыня — 5,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 60,3 км. Аб’ём вады ў возеры складае 313 млн м³, плошча вадазбору возера — 604 км².
Схілы катлавіны возера зьяўляюцца ўзгоркамі і грады вышынёй да 15 м. Схілы месцамі спадзістыя, забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым захадзе разараныя, астатнія — аблесеныя.
Берагавая лінія зьвілістая, у выніку чаго возера мае мноства затокаў, асабліва ў паўднёвай частцы. На берагох вадаёма шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты. Да глыбіні 5 м дно пяшчанае, цэнтральная частка дна возера высланая глеем.
Возера мае 8 выспаў, найбольшым зь іх зьяўляецца выспа Замак, плошча якой складае 0,26 км². Застае каля 10% плошчы паверхні возера.
Возера багатае на рыбу. На паўднёва-ўсходнім беразе возера знаходзіцца Дрысьвяцкі парк.
У Дрысьвяты ўпадаюць рэкі Апівардка, Рычанка. Выцякае рака Прорва.
Возера выкарыстоўваецца як вадаём-ахаладжальнік для Ігналінскай АЭС.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.