Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін/Архіў 2

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шаблён "Удзельнік з Ізраілю"[рэдагаваць крыніцу]

Дзякуй за параду наконт шаблёнаў! Al.Neuland

Карыстайцеся і іншымі шаблёнамі :-) --Ліцьвін 14:24, 7 студзеня 2009 (UTC)

Это судьба. Вы не знаете за каким принципом предлагают обращаться к учасникам при регестрации? Мне например предложили обращаться к Вам.

Что самое интересное, что я тут появился для того что-бы связаться с Вами. Ваш "друг" Соколов занимаясь дракой с "любимым" нами wulfsonом выдал ему ссылки: [1][2][3]. Довольно интересно, я правда ещё не дочитал. Как подписываться? Я четыре тильды не нашёл. Удзельнік:UKR

Дзякуй за шаблёнамы. Удзельнік:UKR

Можаце таксама зьвяртацца да ўдзельніка Vasyl` Babych :) Стандартная кнопка подпісу — над полем рэдагаваньня трэцяя справа (з выявай як на Файл:Per_firmare.PNG). —zedlik 17:32, 11 студзеня 2009 (UTC)
Добрый! :-) Меня все эти «дискуссии» неимоверно утомляют :( --Ліцьвін 18:42, 11 студзеня 2009 (UTC)

Мяркую, што слушна пытацца пра аўтарства (бо здымак можа налажыць фізычна, але не аўтарскія правы на здымак) і ўзгадваць вольныя ліцэнзіі (а не грамадзкую ўласнасьць), бо ёсьць нюансы з тым, што аўтар можа патрабаваць. --EugeneZelenko 15:42, 21 студзеня 2009 (UTC)

Вельмі цяжка :-) Напішыце самі. --Ліцьвін 15:45, 21 студзеня 2009 (UTC)
Трэба вучыцца :-) Варта азнаёміцц з прадметам перад тым як пытаць іншых :-) Мяркую, што лепей за ўсё пачаць з закону РБ аб аўтарскім праве (там можна даведацца пра аўтарства). --EugeneZelenko 15:49, 21 студзеня 2009 (UTC)

Шаблёны раёнаў[рэдагаваць крыніцу]

Калі вы ня супраць — думаю, варта ўпарадкаваць афармленьне існых і будучых шаблёнаў пад Шаблён:Гарадзенскі раён. --Казімер Ляхновіч 01:10, 23 студзеня 2009 (UTC)

Добра, буду ведаць :-) --Ліцьвін 01:12, 23 студзеня 2009 (UTC)

Дазвол ад «Гоман Барысаўшчыны»[рэдагаваць крыніцу]

1[рэдагаваць крыніцу]

У «Гоман Барысаўшчыны» пішуць розныя аўтары. Трэба ўдакладніць, ці значыць гэты дазвол, што на гэта пагадзіліся ўсе аўтары? --EugeneZelenko 15:48, 25 студзеня 2009 (UTC)

Мне Вам растлумачваць, што ёсьць газэта? Сайт глядзелі? Міхась Мацельскі зьяўляецца рэдактар і выдаўцом. --Ліцьвін 16:00, 25 студзеня 2009 (UTC)
Тады, калі ласка, удакладніце, ці перадаюць Міхасю Мацельскаму аўтарскія правы тыя асобы, што пішуць у газэту. Ізноў прапаную азнаёміцца з законам РБ аб аўтарскім праве. --EugeneZelenko 16:04, 25 студзеня 2009 (UTC)
Чытаем разам.

Статья 10. Соавторство
1. Авторское право на произведение, созданное совместным творческим трудом двух либо более лиц (соавторство), принадлежит соавторам совместно независимо от того, образует ли такое произведение одно неразрывное целое или состоит из частей, каждая из которых имеет самостоятельное значение.


Часть произведения признается имеющей самостоятельное значение, если она может быть использована независимо от других частей этого произведения.


Каждый из соавторов вправе использовать созданную им часть произведения, имеющую самостоятельное значение, по своему усмотрению, если иное не предусмотрено соглашением между ними.


2. Право на использование произведения в целом принадлежит соавторам совместно.
Взаимоотношения соавторов могут определяться соглашением между ними.


Если произведение соавторов образует одно неразрывное целое, то ни один из соавторов не вправе без достаточных на то оснований запретить использование произведения.

Міхась Мацельскі - рэдактар...

Статья 11. Авторское право на составные произведения

2. Лицу, выпускающему в свет энциклопедии, энциклопедические словари, периодические и продолжающиеся сборники научных трудов, газеты, журналы и другие периодические издания, принадлежат исключительные права на использование таких изданий в целом. Это лицо вправе при любом использовании таких изданий указывать свое наименование или требовать такого указания.


Авторы произведений, включенных в такие издания, сохраняют исключительные права на использование своих произведений независимо от издания в целом, если иное не предусмотрено авторским договором.

Міхась Мацельскі дазволіў выкарыстоўваць матэрыялы газэты. Міхасю Мацельскаму аўтарскія правы тыя асобы, што пішуць у газэту. Жах! Пачытайце Артыкул 11, 2. Калі Вы не разумееце, што напісана ў законе, то гэта Вашыя праблемы. Калі ласка, вярніце дазвол. --Ліцьвін 16:24, 25 студзеня 2009 (UTC)
Артыкулы ў газэце — незалежная творчасьць. Нішто не перашкаджае выдаваць іх іншых месцах.
Калі ласка, прачытайце артыкулы 14 і 25. Ці зьяўляюцца аўтары артыкулаў супрацоўнікамі газэты (адпаведна артыкулы — службовы твор). Калі не, ці былі дагаворы аўтараў з Міхасём Мацельскім?
EugeneZelenko 16:35, 25 студзеня 2009 (UTC)
Божа, Вы думаеце, чалавек які выдае газэты так дрэнна разьбіраецца ў аўтарскім праве? Гэта зарэгістраванае выданьне. Тое што Вы жадаеце ведаць Вы ня маеце права ведаць, а калі жадаеце, то зьвяртайцеся да аўтараў. Прычым тутака гэтае выданьне да Вашых асабістых патрабаваньняў? Усё зроблена па законе. Ён мае права на матэрыялы газэты? Мае! Па законе! Так якія да мяне пытаньні? --Ліцьвін 16:57, 25 студзеня 2009 (UTC)
Вы прывялі Артыкул 14 Аўтарскае права на службовыя творы і Артыкул 25 Перадача маёмасных правоў. Аўтарская дамова. Чытайце гэта. Калі Вы самі ня вернеце дазвол, то я сам згодна закону гэтае зраблю. --Ліцьвін 16:57, 25 студзеня 2009 (UTC)
Калі ласка, перачытаце тое, што Вы працытавалі: Авторы произведений, включенных в такие издания, сохраняют исключительные права на использование своих произведений независимо от издания в целом, если иное не предусмотрено авторским договором. Сэнс удакладненьня (калі Вы дагэтуль не зразумелі): ці можа даваць Міхась Мацельскі дазвол ад імя іншых аўтараў. --EugeneZelenko 17:00, 25 студзеня 2009 (UTC)
Навошта? Чытаем закон.

Статья 11. Авторское право на составные произведения

2. Лицу, выпускающему в свет энциклопедии, энциклопедические словари, периодические и продолжающиеся сборники научных трудов, газеты, журналы и другие периодические издания, принадлежат исключительные права на использование таких изданий в целом. Это лицо вправе при любом использовании таких изданий указывать свое наименование или требовать такого указания.

--Ліцьвін 17:10, 25 студзеня 2009 (UTC)

2[рэдагаваць крыніцу]

Дазвол даецца на выкарыстаньне матэрыялаў незалежна ад выданьня. Праблема ў тым, што аўтары захоўваюць свае правы, калі яны не перадалі іх іншым асобам. Глядзіце цытату вышэй. --EugeneZelenko 17:22, 25 студзеня 2009 (UTC)
Правільна, вядома захоўваюць, але і рэдактар-выдавец ужо мае права на гэты матэрыял. Гэта ясна напісана ў законе. Глядзіце цытату вышэй (Артыкул 11. 2). --Ліцьвін 17:27, 25 студзеня 2009 (UTC)
Ці можа выдавец даваць дазвол за іншых аўтараў па-за межамі выданьня (незалежна ад выданьня), калі матэрыялы будуць выкарыстоўвацца паасобку (не цалкам)? Мяркую, што не, і таму трэба пытаць дазвол у індывідуальных аўтараў, калі яны не перадалі аўтарскія правы выдаўцу. --EugeneZelenko 17:44, 25 студзеня 2009 (UTC)
... больш ніколі ня буду прасіць ніякіх дазволаў! Ня ведаў, што нават самае простае можна давесьці да абсурду. Прашу Вас, у сувязі з тым, што Вы так добра ва ўсім гэтым разьбіраецеся, калі ласка, папытайце правільна дазвол на выкарыстаньне матэрыялаў. І ў наступным я буду ў Вас заўсёды прасіць, каб асабіста Вы зьвярталіся за дазволамі. Думаю, на гэтым можна паставіць кропку. --Ліцьвін 18:03, 25 студзеня 2009 (UTC)
Добра, у любым выпадку, усё што падпісана Міхасём Мацельскім і непадпісана можна свабодна выкарыстоўваць. --Ліцьвін 17:40, 25 студзеня 2009 (UTC)
Так, Міхась Мацельскі можа даваць дазвол на выкарыстаньне ўласных твораў. --EugeneZelenko 17:44, 25 студзеня 2009 (UTC)
Так ён жа даў. --Ліцьвін 18:03, 25 студзеня 2009 (UTC)
Тады, калі ласка, ўдакладніце на старонцы Вікіпэдыя:Дазволы на выкарыстаньне матэрыялаў і ў шаблёне, што дазвол толькі на матэрыялы Міхася Мацельскага. --EugeneZelenko 18:06, 25 студзеня 2009 (UTC)
Так і трэба зрабіць. --Ліцьвін 18:16, 25 студзеня 2009 (UTC)

Мяркую, што выразы накшталт, Выбачайце за рэзкасьць, Вы ў сваім розуме? магчыма ўспрымаць за абразы. Таму раблю Вам папярэджаньне і ў далейшым прапаную падобных памылак не рабіць. --EugeneZelenko 17:05, 25 студзеня 2009 (UTC)

Вы жа самі прывялі нешта зразумелае толькі Вам. А я гэтага не люблю. Ёсьць што па тэме сказаць — кажыце. І, калі ласка, надалей, больш так не рабіце. Бо ў большай меры папярэджаньня заслугоўваеце менавіта Вы. --Ліцьвін 17:18, 25 студзеня 2009 (UTC)
Калі трэба штосьці ўдакладніць непасрэдна па тэме, то гэта трэба рабіць спакойна і незалежна ад уласных эмоцый. --EugeneZelenko 17:25, 25 студзеня 2009 (UTC)


Што памылкі ёсьць - гэта 100 пудоў! Але ж маю надзею - што не надта шмат - таму што мая першая мова польская - што хіба заўважна... Ці варта мне пісаць далей - ці раблю столькі памылак, што лепш па-беларуску не пісаць... )))-: Haliak 20:55, 30 студзеня 2009 (UTC)

Пішыце :-) У Вас добра атрымліваецца. А памылкі я выпраўлю. --Ліцьвін 21:02, 30 студзеня 2009 (UTC)
  • Дзякуй за падтрымку! Мне суромна што пішу не надта артаграфічна (але ж ніколі не забываюся пра "ь" паміж "н" ды "ня"! (-: ) - хаця ж лічуся беларусам. Але ж я нарадзіўся, вырас ды жыву ў Польшчы (ня буду скрываць што як раз у гэтым самым Шчэціне...) і ніколі не вучыўся беларускай мове - ані сапраўднай, ані наркамоўкі. Мову я вывучыў дарослым - па Радыё Свабода 90-тых у якім была вельмі якасная мова - і мне здаецца што размаўляю нават выдатна - нажаль як дыслектык маю складанасьці з правапісам у любой мове...

А яшчэ часам забудуся на такое "прыстасаваньне" як слоўнік (перепрашываю за "навяс" замест дужкаў...). Я сам вельмі люблю гэта наша "ць" - што нават вымаўляю пр."ціп" замест тып. Але ж тут я хацеў падкрэсьліць што гуторка ідзе а нямецкім Stettin. Калі яшчэ не стаміў Цябе - скажы (я кепскі інфарматык) адкуль узяць гэтыя ўсе значкі пра любоў да дранікаў, ці быце беларусам, якія ёсьць на візытках іншых вікіпэдыстаў? Разумею што ў кожнай мове трэба рабіць нову візытоўку (я пачаў рабіць па-польску). Прывітаньня Haliak 16:45, 5 лютага 2009 (UTC)

Шаблён:Удзельнік — тутака ўсе шаблёны. Карыстайцеся :-) --Ліцьвін 17:23, 5 лютага 2009 (UTC)

Witam. Pozwoliłem sobie przetłumaczyć ten artykuł na język polski. Niestety w żadnym źródle nie spotkałem się z datą i miejscem urodzenia rektora. Brakuje mi też rosyjskiej wersji jego nazwiska. Czy mógłbys mi pomóc? Pozdrawiam, Warszawiak 00:24, 2 лютага 2009 (UTC)

Дадаў :-) На расейскай мове: Василий Иванович Стражев. --Ліцьвін 00:48, 2 лютага 2009 (UTC)
Шчыра дзякую :-) Warszawiak 00:54, 2 лютага 2009 (UTC)
А чаму не дадалі ў польскую вэрсію? --Ліцьвін 13:59, 2 лютага 2009 (UTC)
Уже дадалі :-) Warszawiak 21:15, 2 лютага 2009 (UTC)

Ці замест Ляйпцыг можна сказаць таксама Ліпск? На слова Ліпск пасылае шаблён Пухавіцкі раён, але таксама Юзаф Аляксандар Ябланоўскі, які памёр у Ляйпцыгу. Bocianski 17:50, 16 лютага 2009 (UTC)

Ліпск ёсьць ня толькі ў Пухавіцкім раёне, а і ў Ганцавіцкім, Ляхавіцкім, Докшыцкім і Круглянскім раёнах. Ці замест Ляйпцыг можна сказаць таксама Ліпск? Можна, але лепш ужываць сучасную форму Ляйпцыг. --Ліцьвін 18:01, 16 лютага 2009 (UTC)
Э там сучасную - нямецкую, замест польскае :( Пачаў аб Ліпску. Bocianski 18:19, 16 лютага 2009 (UTC)
Замест славянскай. Калі памёр у Ліпску (зараз Ляйпцыгу), то хай Ліпск. А спасылка можа быць Ліпск (Нямеччына) на Ляйпцыг. --Ліцьвін 18:33, 16 лютага 2009 (UTC)

Назвы беларускіх паселішчаў па-расейску[рэдагаваць крыніцу]

1[рэдагаваць крыніцу]

А чаму была зроблена гэта праўка: [4]? Расейскую мову, як бы мы ня былі супраць яе, яшчэ ніхто не адмяняў у якасьці другой дзяржаўнай. Ды й гэта арыенцір для патэнцыйных праўшчыкаў у выпадках, калі пераклад з рускай на расейскую можа быць не адназначным і крыніцы зь беларускай назвай няма пад рукой. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 16:24, 24 лютага 2009 (UTC)

Пра гэтае гаворка ўжо ішла. Населены пункт не знаходзіцца на тэрыторыі Расеі. можа быць не адназначным і крыніцы зь беларускай назвай няма пад рукой Тады не стварайце артыкулы. Лепш зусім не займацца перакладамі беларускіх населеных пунктаў. Калі Вы ўсёткі жадаеце стварыць, то любога роду пытаньні зьмяшчайце на старонцы абмеркаваньня. --Ліцьвін 16:35, 24 лютага 2009 (UTC)
Дадатковая інфармацыя яшчэ нікому ніколі не перашкодзіла, асабліва, калі ўлічваць нестандартызаванасьць назваў па-беларуску ў афіцыйных крыніцах. --EugeneZelenko 16:47, 24 лютага 2009 (UTC)
Я ня супраць пазначэньня некалькіх назваў па-беларуску. --Ліцьвін 16:51, 24 лютага 2009 (UTC)
Прабачце, але беларуская мова не адзіная мова, на якой размаўляюць у РБ. Не гаворачы пра афіцыйны статус. --EugeneZelenko 16:53, 24 лютага 2009 (UTC)
Я супраць пазначэньня і на ангельскай мове і на польскай і г.д. Толькі ў выпадках калі большасьць складаюць ангельцы, палякі. --Ліцьвін 17:03, 24 лютага 2009 (UTC)
Улічваючы што ў нашай краіне склалася такая жудасная моўная сытуацыя. За выкарыстаньне роднай мовы ў роднай краіне даюць штрафы... Мяркую, дубляваньне назваў беларускіх населеных пунктаў магчыма толькі ў выпадку калі большасьць складаюць не беларусы. У астатніх выпадках беларускую назву можна прадубляваць толькі лацінкай. Наша Вікіпэдыя на беларускай мове, так хай яна такой і застаецца. --Ліцьвін 19:14, 24 лютага 2009 (UTC)
І трэба разумець. Калі прыняць, што ў краіне законнае дзьвюхмоўе і яно абавязвае ўдзельнікаў Беларускай Вікіпэдыі заўсёды назвы дубляваць на расейскай мове... То трэба гэта разумець літаральна. Трэба пазначаць усюды, незалежна ад такога, дзе знаходзіцца населены пункт. І аднымі населенымі пунктамі гэта не павінна абмяжоўвацца, трэба дубляваць і краіны і адміністрацыйныя адзінкі, выбітных асобаў і г.д. Навошта вам гэта? --Ліцьвін 21:13, 24 лютага 2009 (UTC)
У папярэднім абмеркаваньні вырашылі дадаваць назвы на афіцыйных мовах. Штосьці з гэтага часу зьмянілася?
Што датычыцца нацыянальнага складу, то ён з часам зьмяняецца. І ці ёсьць аўтарытэтныя крыніцы з падобнымі зьвесткамі па кожнаму паселішчу?
Некалькі назваў па-беларуску не заўсёды дапамогуць супаставіць Вікіпэдыю з рэчаіснасьцю (напрыклад, мапамі).
EugeneZelenko 14:52, 25 лютага 2009 (UTC)
У папярэднім абмеркаваньні вырашылі дадаваць назвы на афіцыйных мовах. Штосьці з гэтага часу зьмянілася? Нічога не зьмянілася, але гаворка ішла пра афіцыйныя мовы ў іншых краінах. Я супраць дубляваньня ўсіх назваў на расейскай мове. Гэта будзе ствараць толькі дадатковыя цяжкасьці. Гэта Вікіпэдыя на беларускай мове, а не Вікіпэдыя Рэспублікі Беларусь. --Ліцьвін 14:58, 25 лютага 2009 (UTC)
Мяркую, што гутарка ішла пра любыя паселішча. Ваш пэрсанальны погляд на праблему спачатку трэба абмеркаваць суполкай перад тым, як дзейнічаць. --EugeneZelenko 15:03, 25 лютага 2009 (UTC)
Я супраць дубляваньня ўсіх назваў на расейскай мове. Гэта Вікіпэдыя на беларускай мове, а не Вікіпэдыя Рэспублікі Беларусь. Што будзе калі да Кіева дадаць назву па-расейску? Нічога добрага. --Ліцьвін 15:06, 25 лютага 2009 (UTC)
Падтрымліваю ўдзельніка Ліцьвін. Назвы па-расейску мае сэнс ставіць для буйных гарадоў, вядомых у Расеі. Але дубляваць назву кожнай вёскі - бяз сэнсу, а да таго і разбуральна для канцэпцыі. (Прабачце за параўнаньне - кніжкі ў СССР так выходзілі. Якуб Колас, На ростанях. А напрыканцы - Колос Я. На росстанях. Издательство..., Белоруссия, і г.д.) Давайце дамо беларускай Вікіпэдыі разьвівацца па-беларуску. А двумоўе - хай яно будзе ў РБ, а ня тут. --Rasa 22:33, 25 лютага 2009 (UTC)
Ня ўсё так проста. Калі прыняць, што ў нас прынятае дзьвюхмоўе распаўсюджваецца і на Вікіпэдыю на беларускай мове, то атрымліваецца, гэтае правіла абавязвае ўдзельнікаў ва ўсіх артыкулах назву па-беларуску дублявацца па-расейску. Я катэгарычна супраць гэтага. Соты раз паўтараю, гэта Вікіпэдыя на беларускай мове, а не Вікіпэдыя Рэспублікі Беларусь. --Ліцьвін 22:50, 25 лютага 2009 (UTC)
Я таксама катэгарычна супраць. --Rasa 22:58, 25 лютага 2009 (UTC)
А заўтра знойдзецца разумная галава, якая аргумэнтавана будзе даводзіць, што таксама трэба і, напрыклад, па-польску. Бо калі ёсьць польская камісія, якая СЁНЬНЯ рэглямэнтуе назву БОЛЬШАСЬЦІ населеных пунктаў Зах. Беларусі, то чаму б і іх не ўключыць. Пасьлязаўтра зьявяцца наступныя ("а давайце мы тут напішам у арыгінале ўсе вёскі на -ішкі"). І гэтак у старую каляіну. Я супраць. --Rasa 23:04, 25 лютага 2009 (UTC)
Калі ласка, не рабіце гэтага. Бо ў Вікіпэдыі існуе правіла, праз абсурд ня трэба паказваць абсурд іншых. Гэта значыць, напрыклад, калі Вы лічыце абсурдным наяўнасьць нейкага артыкула ў Вікіпэдыі, і Вас ніхто ня чуе, то не варта ствараць іншыя такія жа абсурдныя артыкулы каб усяго толькі паказаць абсурднасьць першага. Асабіста мне незразумела, чаму некаторыя ўдзельнікі працягваюць упарта расейскафікаваць Вікіпэдыі на беларускай мове, мабыць у іх свае мэты. --Ліцьвін 23:50, 25 лютага 2009 (UTC)
Акрамя іншага, калі ўзьнікне ў нейкага расейца патрэба даведацца пра назву паселішча па-расейску, ён зможа паглядзець яе ў СВАЁЙ Віке, для гэтага і існуюць МОЎНЫЯ падзелы Вікіпэдыі. Забруджваць беларускую Вікіпэдыю прыкладамі на іншых мовах (хоць яванскіх, хоць папуа-новагвінэйскіх, хоць расейскіх) ня бачу сэнсу. --Jim 06:12, 26 лютага 2009 (UTC)
На мой погляд, калі дубляваць назвы беларускіх паселішчаў па-расейску, то гэтае таксама варта рабіць на польскай, на ідышы, а часам на ўкраінскай ды летувіскай мовах. Таму лепей увогуле не дубляваць, ці рабіць гэтае ў разьдзеле "гісторыя" для адпаведных гістарычных пэрыядаў. --Казімер Ляхновіч 15:27, 26 лютага 2009 (UTC)
Так, пра гэтае ўжо казалі, і я ня супраць гэтага. --Ліцьвін 15:32, 26 лютага 2009 (UTC)

2[рэдагаваць крыніцу]

У іх будзе такі аргумэнт, калі тая мова будзе зьяўляцца афіцыйнай мовай гэтага рэгіёну (як беларуская на Падляшшы). Пакуль жа для ўсіх населеных пунктаў у Вікіпэдыі існуе дамоўленасьць пра пазначэньне (у пачатку артыкула) назваў паселішчаў на ўсіх афіцыйных мовах рэгіёну. Расейская мова на цяперашні момант мае такі статус у Беларусі. Калі ж будзе прыняты новы закон, дзе такі статус будзе мець толькі беларуская мова — усе назвы па-расейску будуць выдаленыя. Але на цяпершані момант выдаленьне назваў з ужо існых артыкулаў зьяўляецца вандалізмам. Пры стварэньні ж новых артыкулаў вас ніхто не абавязвае гэтую назву на расейскай мове туды ўключаць. --Red_Winged_Duck 09:22, 26 лютага 2009 (UTC)
Вітаю шаноўную грамаду! Бяру бок спадарства Rasa ды Ліцьвіну: гэта Вікіпэдыя на беларускай мове, а не Вікіпэдыя Рэспублікі Беларусь. Энцыкляпэдыі ствараліся паводле моўнага прынцыпу. Такім чынам, ня бачу сэнсу аўтаматычна данасіць тоесьнікі назваў па-расейску толькі таму, што расейская ёсьць дзяржаўнай мовай Беларусі.--eolonir 10:34, 26 лютага 2009 (UTC/GMT)
Гэтае пытаньне ўжо абмяркоўвалася, напрыклад, тут Абмеркаваньне:Мазыр. Абсалютнай згоды, наколькі памятаю, дасягнута не было, але наконт таго, што ў самым пачатку артыкула павінна зьмяшчацца назва па-беларуску + назвы на дзяржаўных мовах той краіны, якой паселішча ў дадзены момант належыць, згадзіліся мусіць усе. Не бачу прычыны, чаму для Беларусі павінна быць зроблена выключэньне. Мы павінны кіравацца нэўтральнасьцю, навуковасьцю, пасьлядоўнасьцю, дакладнасьцю, і пры гэтым адкладаць у бок нашы палітычныя ці якія яшчэ прыхільнасьці. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:51, 26 лютага 2009 (UTC)
Шаноўны спадару, я цалкам пагаджаюся з Вамі што да нэўтральнасьці й пасьлядоўнасьці, але пераносіць дзьвюхмоўе на старонкі беларускамоўнае Вікіпэдыі, нават і ў такім абмежаваным выглядзе, ня варта. Вікіпэдыя вылучаецца паводле моўнае прыкметы, а не паводле сваёй дзяржаўнай прыналежнасьці. Даданьне расейскамоўных тоесьнікаў да назваў вялікіх местаў ёсьць яшчэ прымальнай практыкай, а аўтаматычна дубляваць усе назвы запар ня бачу сэнсу, бо тады мы прыйдзем да таго, што нехта вымагацьме дубляваньня па-летувіску, па-польску й падобнае. Магчыма, я паўтараю папярэднія выказваньні ўдзельнікаў дыскусіі, але гэта й мая пазыцыя.--eolonir 11:04, 26 лютага 2009 (UTC/GMT)
Пра дубляваньне ўсіх без выключэньня назваў і не вядзецца гаворкі. Сутнасьць пытаньня ў тым, што для кожнага паселішча ягоныя назвы пазначаюцца на ўсіх афіцыйных мовах гэтага рэгіёну. Для Беларусі — гэта беларуская і расейская, для Польшчы — польская (а ў рэгіёнах і іншыя), для Латвіі — латыская і г.д. Дубляваць назвы па-расейску для, напрыклад, польскіх населеных пунктаў ніхто ня будзе. А беларускія назвы і так будуць у кожным артыкуле, бо гэта беларуская Вікіпэдыя. --Red_Winged_Duck 12:32, 26 лютага 2009 (UTC)
Папраўлюся: я кажу пра назвы беларускіх паселішчаў і дубляваньня іх па-расейску. Сэнс не зьмяняецца: я супраць гэтага. Чаму - патлумачыў вышэй. --eolonir 17:32, 26 лютага 2009 (UTC/GMT)

3[рэдагаваць крыніцу]

назваў паселішчаў на ўсіх афіцыйных мовах рэгіёну. Гэта тычыцца іншых краінаў, каб пазьбягаць неадназначнасьцяў. Каб ніхто не пытаў, чаму ў Вікіпэдыі на беларускай мове не пазначаецца назва на мове іншай роўнай ці пераважнай нацыянальнай групы. Але гэта ня значыць, што законы той краіны распаўсюджваюцца на Вікіпэдыю на беларускай мове. У выпадку Беларусі, то структура назваў у Вікіпэдыі на беларускай мове ня можа рэглямэнтавацца законамі Рэспублікі Беларусь. У адваротным выпадку, атрымаецца тое, што я апісаў ніжэй. Расейская мова на цяперашні момант мае такі статус у Беларусі. Калі ж будзе прыняты новы закон, дзе такі статус будзе мець толькі беларуская мова — усе назвы па-расейску будуць выдаленыя. і Пра дубляваньне ўсіх без выключэньня назваў і не вядзецца гаворкі. Самі сабе супярэчыце. Калі прыняць, што наша Вікіпэдыя не на беларускай мове, а Вікіпэдыя Рэспублікі Беларусь і на яе распаўсюджваецца закон дзьвюхмоўя, то назвы па-расейску трэба зьмяшчаць усюды. Пры гэтым атрымліваецца, гэты закон распаўсюджваецца ня толькі на ўсё беларускае, але і на ўсё, што зьяўляецца ў Вікіпэдыі Рэспублікі Беларусь. Гэта значыць, Украіна павінна быць прадубляваная па-расейску, тое ж самае і з Польшчай, Летувой…, а таксама з населенымі пунктамі, выбітнымі асобамі, арганізацыямі, адміністрацыйнымі адзінкамі… Таксама трэба дубляваць на расейскай мове і зьмест самога артыкула, бо ў Рэспублікі Беларусь дзьвюхмоўе. Дубляваць назвы па-расейску для, напрыклад, польскіх населеных пунктаў ніхто ня будзе. А беларускія назвы і так будуць у кожным артыкуле, бо гэта беларуская Вікіпэдыя. Папраўлю вас. Вы мелі на ўвазе Вікіпэдыя Рэспублікі Беларусь. Як раз трэба ўсё дубляваць, бо Вікіпэдыя Рэспублікі Беларусь — гэта не Вікіпэдыя Рэспублікі Польшча. Законы польскай рэспублікі не распаўсюджваюцца на Вікіпэдыю Рэспублікі Беларусь, яна падпарадкоўваецца толькі законам Рэспублікі Беларусь. Але на цяпершані момант выдаленьне назваў з ужо існых артыкулаў зьяўляецца вандалізмам. Некарэктнае выказваньне. Правіла няма. І дзякуй Богу, Вікіпэдыя на беларускай мове пакуль застаецца Вікіпэдыяй на беларускай мове. Такім чынам, як раз дубляваньне назваў на расейскай мове зьяўляецца вандалізмам.

Я ўжо пачаў заўважаць, калі ў Вікіпэдыі на ангельскай мове нешта бяруць зь Вікіпэдыі Рэспублікі Беларусь яны дублююць ангельскую назву толькі на расейскай мове. Вось адзін з пабочных эфэктаў расейскафікацыі Вікіпэдыі Рэспублікі Беларусь. Зь Вікіпэдыяй на беларускай мове ўсё нармальна. Напрыклад Радзіма.орг не зьмяшчае назвы па-расейску, не дублюе тэкст на расейскую мову, бо гэты рэсурс на беларускай мове, а не Рэспублікі Беларусь. Пра "нэўтральнае" дзьвюхмоўе. Вось напрыклад законы ў Рэспубліцы Беларусь выдаюцца толькі на расейскай мове. Можа і нам ўжо трэба падумваць аб пасьлядоўнасьці, ды пераводзіць Вікіпэдыю Рэспублікі Беларусь на расейскую мову? --Ліцьвін 14:34, 26 лютага 2009 (UTC)

Цалкам згодны з Вамі. Ня трэба ўводзіць дубляваньне толькі таму, што ў нас ахвіцыйнае дзьвюхмоўе. Але ў Рэспубліцы Беларусь парытэту між мовамі не датрымліваюцца. Чаму мы павінны гэта рабіць? Мяркую, што няма сэнсу дадаваць расейскі складнік у беларускамоўную Вікіпэдыю, бо расейшчыны ў нас і так стае. --eolonir 17:40, 26 лютага 2009 (UTC)
Ну вось, а кажаце пра нэўтральнасьць. Гэта прадузяты падыход — «ах вы так, тады мы вам так!». Гэткі падыход таксама не пасьлядоўны, а з неабходнасьцю гэтага прынцыпу вы вышэй згадзіліся — для ўсіх краін так, для Беларусі інакш. Ну, і нічога агульнага з рэчаіснасьцю ён таксама не мае. Гэта не віртуальная ці ўласная пляцоўка, дзе мы маглі б рабіць што заўгодна, яна (як і любая энцыкляпэдыя) павінна адлюстроўваць рэальнае жыцьцё, якім бы несправядлівым яно вам не падавалася. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 20:58, 26 лютага 2009 (UTC)
Гэта прадузяты падыход — «ах вы так, тады мы вам так!». Заўважце, гэта Вы напісалі, я такога не пісаў. для ўсіх краін так, для Беларусі інакш. Ізноў, я такога не пісаў. Вы вельмі няўважліва чытаеце. Я пісаў: Каб ніхто не пытаў, чаму ў Вікіпэдыі на беларускай мове не пазначаецца назва на мове іншай роўнай ці пераважнай нацыянальнай групы. У нас у кожнай вёсцы расейцы складаюць большасьць? Ці толькі ў Аршанскім раёне 100% расейскае насельніцтва? Калі ласка, не шукайце фобіі тамака, дзе іх няма. Я разумею, гэта добры спосаб весьці бессэнсоўную дыскусію, але, калі ласка, пазбаўце. Я напісаў, чаму я супраць распаўсюджваньня законаў Рэспублікі Беларусь на назвы артыкулаў у Вікіпэдыі на беларускай мове. Судзячы па адказе, у Вас аргумэнтаў за расейскі Кіеў няма. Выдатна. --Ліцьвін 21:19, 26 лютага 2009 (UTC)
Папярэдні мой пост быў адказам на пост спадара eolonir, гэта таксама і наконт фобіі. ;) --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:29, 26 лютага 2009 (UTC)

4[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, не перакручвайце і не даводзьце меркаваньне іншых да абсурду. Я ўжо неаднаразова зьвяртаў вашу ўвагу на гэта і прасіў так не рабіць, гэта вельмі не прыгожая спроба пераканаць іншых у іх неправаце і ў вашай праваце. А што да сутнасьці, яшчэ раз. Гаворка ідзе пра: 1. пасьлядоўнасьць (калі гэта дзейнічае ў адносінах да ўсіх іншых краін, тады павінна дзейнічаць і ў адносінах да Беларусі); 2. адпавяданьне рэчаіснасьці; 3. нэўтральнасьці (адкладзем нашы адносіны да моўнай сытуацыі ў краіне ў бок у часе працы ў Вікіпэдыі; у рэальным жыцьці змагайцеся за прызнаньне беларускай мовы адзінай дзяржаўнай колькі заўгодна). У дадатак прыклады зь іншых Вікаў, проста каб паказаць, што гэта не нешта зусім ужо абсурднае: hr:Novi_Sad — места ў Ваяводзіне Сэрбіі, назва якога ў гэтым артыкуле харвацкай Вікі прадубліравана на ўсіх 6! службовых мовах (у Ваяводзіне) у дадатак да харвацкай, у тым ліку на расейскай, украінскай, славацкай і сэрбскай; у сэрбскай Вікі sr:Нови Сад падобная сытуацыя, рускай і ўкраінскай назвы праўда няма, але харвацкая прысутнічае. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:29, 26 лютага 2009 (UTC)
калі гэта дзейнічае ў адносінах да ўсіх іншых краін, тады павінна дзейнічаць і ў адносінах да Беларусі Хто супраць? Яно і дзейнічае. У тых вёсках, што Вы стварылі большасьцю зьяўляюцца расейцы? А калі Вам патрэбны прыклад — Воранава.
Пры чым тут большасьць? Гаворка выключна пра дзяржаўныя мовы той краіны, якой належыць паселішча. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:46, 26 лютага 2009 (UTC)
А прычым тут "пасьлядоўны" закон Рэспублікі Беларусь да назваў артыкулаў у Вікіпэдыі на беларускай мове? Зараз аб населеных пунктах. Існуе паняцьце "большасьць". У некаторых краінах большасьцю лічыцца група ад 20% ад усёй колькасьці селішча. Гэты прынцып і ў нас выкарыстоўваецца. Прыклад — Севастопаль, Воранава. Калі Вы пацьвердзіце, што ў вёсках Аршанскага раёну расейцы складаюць ад 20%, то я сам прастаўлю ва ўсіх артыкулах назвы па-расейску. --Ліцьвін 22:01, 26 лютага 2009 (UTC)
Няма ніякага жаданьня абмяркоўваць нешта з чалавекам, які не жадае «чуць» сваіх апанэнтаў. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:28, 27 лютага 2009 (UTC)
Прывіду мабыць апошні галоўны аргумэнт супраць расейскафікацыі Вікіпэдыі на беларускай мове. Дарожныя знакі ў Беларусі не дублююцца на расейскай мове, як напрыклад на Падляшшы (знакі на беларускай мове). Толькі ў выпадку зьяўленьня іх, можна будзе казаць пра расейскафікацыю Вікіпэдыі на беларускай мове і дубляваньне ўсяго на расейскай мове (назвы і зьмест), пры ўмове калі большасьць удзельнікаў будзе настойваць на пераўтварэньні Вікіпэдыі на беларускай мове ў Вікіпэдыю Рэспублікі Беларусь. А пакуль, дзякуй Богу, гэтага няма, таму, лічу на гэтым можна скончыць бессэнсоўную дыскусію. І, калі ласка, ні займайцеся дробным вандалізмам. Загадзя дзякую. --Ліцьвін 10:47, 27 лютага 2009 (UTC)
А можна пацікавіцца, дзе менавіта на Падляшшы дарожныя знакі дублююцца па-беларуску? —zedlik 11:13, 27 лютага 2009 (UTC)
Па Белсату паказвалі. Рашэньне тамака нейкае. Але аплачваць іх павінны беларускія ўлады... А што няпраўда? --Ліцьвін 11:22, 27 лютага 2009 (UTC)
Проста адзіны ўказальнік на беларускай мове, які я бачыў у Гайнаўцы і частцы прылеглых тэрыторыяў уключна з дарогай ад Беластоку, была шыльда «як прайсьці ў беларускі музэй» ці як ён там называўся. Усе дарожныя — па польску, вось і цікава стала. Але калі аплачваць мусяць беларускія ўлады, то ўсё ясна — гэта безнадзейна. —zedlik 11:59, 27 лютага 2009 (UTC)
Па Белсату сказалі, што беларускія ўлады праігнаравалі прапанову польскіх уладаў. --Ліцьвін 12:04, 27 лютага 2009 (UTC)
Ня дзіва. —zedlik 12:07, 27 лютага 2009 (UTC)

Вязынскі сельсавет[рэдагаваць крыніцу]

1[рэдагаваць крыніцу]

Ці можа пасялковы савет (Belpost: "Вязынский поселковый совет", але Вилейский райисполком: "Вязынский сельский Совет" і Реквизиты местного бюджета: "Вязынский сельский исполком")? Можа гэта памылка Белпошты? Bocianski 19:44, 25 лютага 2009 (UTC)

Далей ідзе адказ на пытаньне Можа гэта памылка Белпошты?, г.зн. я растлумачваю толькі прынцып Белпошты.
Не, усё правільна. Мабыць самая распаўсюджаная памылка :-) На Белпошце так: "Вязынский поселковый совет" — па-беларуску: "Вязынскі пасялковы савет". Не, не Вязынскі пасялковы савет, а Вязынскі сельсавет, і цэнтар савету — вёска. А вось калі "Вязынский поселковый Совет", то ўжо па-беларуску будзе Вязынскі пасялковы савет, а цэнтар савету — гарадзкі пасёлак. --Ліцьвін 19:51, 25 лютага 2009 (UTC)
Прабачыце, але нічога не разумею, хаця хачу. Адрозьненьне толькі ў вялікасьці літары С? Bocianski 20:36, 25 лютага 2009 (UTC)
Так, толькі ў вялікай літары С. --Ліцьвін 20:41, 25 лютага 2009 (UTC)
Адкуль вы гэта ўзялі? —zedlik 22:02, 25 лютага 2009 (UTC)
Лёгіка. Прывесьці прыклады? --Ліцьвін 22:25, 25 лютага 2009 (UTC)
Прывядзіце, калі ласка. Пакуль я гэтай лёгікі не разумею абсалютна. —zedlik 22:51, 25 лютага 2009 (UTC)
Краснасельскі пасялковы савет, цэнтар — гп. Краснасельскі, Белпошта: Красносельский поселковый Совет; Гарадзішчанскі пасялковы савет, гп. Гарадзішча, Городищенский поселковый Совет; Ульскі пасялковы савет, гп. Ула, Улльский поселковый Совет; Коханаўскі пасялковы савет, гп. Коханаў, Кохановский поселковый Совет; Антопальскі пасялковы савет, гп. Антопаль, Антопольский поселковый Совет; ... , гп. Бягомль, Бегомльский поселковый Совет; ... , гп. Друя, Друйский поселковый Совет; ... , гп. Жалудок, Желудокский поселковый Совет; Лынтупскі пасялковы савет, гп. Лынтупы, Лынтупский поселковый Совет; Варапаеўскі пасялковы савет, гп. Варапаева, Воропаевский поселковый Совет ..... Заўсёды зь вялікай С. Калі сельскі — з малой. Можаце праверыць, у любой іншай крыніцы яны будуць напісаны па-рознаму, але яны будуць зьяўляцца пасялковымі саветамі. --Ліцьвін 23:40, 25 лютага 2009 (UTC)
Дзякуй. А як быць з Арэхаўскім пасялковым Саветам? —zedlik 23:57, 25 лютага 2009 (UTC)
Белпошта: Арэхаўскі пасялковы савет. Бо цэнтар гп. Арэхаўск. Я ня веру, што ў Беларусі можа быць адзін сельсавет у які ўваходзіць гарадзкі пасёлак і зьяўляецца яго цэнтрам. Больш верагодна гэта памылка. --Ліцьвін 00:20, 26 лютага 2009 (UTC)
Пра гэта можна будзе напісаць у цікавых фактах (пры ўмове аналізу ўсіх астатніх сельсаветаў Беларусі). Круцей за дакумэнт з Нацыянальнага рэестру можа быць толькі іншы дакумэнт з Нацыянальнага рэестру. Прычым там цэлымі сказамі напісана пра ліквідацыю пасялковага і стварэньне сельскага — не ўяўляю, як можна так памыляцца ў такіх колькасьцях. —zedlik 00:44, 26 лютага 2009 (UTC)
Усё ясна. Арэхаўск не ўваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавета, таму Арэхаўскі сельсавет — гэта слушная назва. --Ліцьвін 00:54, 26 лютага 2009 (UTC)
Уваходзіць. Я адказаў у Абмеркаваньне:Аршанскі раён, прапаную гэтую дыскусію перавесьці ў адно месца, бо яна фактычна дублюецца і там, і тут. —zedlik 01:41, 26 лютага 2009 (UTC)

2[рэдагаваць крыніцу]

Гэта і я хацеў б ведаць. Па-мойму, гэта аднак проста памылка Белпошты. Bocianski 22:06, 25 лютага 2009 (UTC)
Колькі Вам трэба прыкладаў? --Ліцьвін 22:53, 25 лютага 2009 (UTC)
Ані адзінага. Магчыма, можа і 10000 разы напісалі добра. Але гэты адзін раз не. Давераю прэзыдэнцкім актам (і, менш, старонцы ісполкома). Bocianski 22:58, 25 лютага 2009 (UTC)
Каб вашая лёгіка была пераканаўчай. Пакуль ёсьць: 1) афіцыйны дакумэнт з Нацыянальнага рэестру 2) у папяровай крыніцы Шаблён:Літаратура/Памяць/Мядзельскі раён выкарыстоўваюцца варыянты і «Мядзельскі сельскі Савет» і «Мядзельскі пасялковы Савет» (гэта таксама да пытаньня пра «калі "Вязынский поселковый Совет", то па-беларуску будзе Вязынскі пасялковы савет») 3) Лічыць, што калі напісана «поселковый совет», то гэта сельскі савет, а калі «поселковый Cовет», то гэта пасялковы — гэта ўвогуле абсурд. —zedlik 23:16, 25 лютага 2009 (UTC)
Я казаў пра Белпошту. Адказваў на пытаньне Можа гэта памылка Белпошты? Яны абралі такі спосаб пазначэньня. Для кагосьці ён абсурдны, ну вашае права. --Ліцьвін 23:19, 25 лютага 2009 (UTC)
Толькі гэта неправеранасьць і недакладнасьць зьвестак зь Белпошты, а ня «спосаб пазначэньня»... —zedlik 23:35, 25 лютага 2009 (UTC)
Калі ласка, факты ў студыю. Відавочныя памылкі масавай блытаніны ў азначэньні сельскіх і пасялковых саветаў на Белпошце. Вядома, улічваючы іх састарэласьць. --Ліцьвін 23:43, 25 лютага 2009 (UTC)
Тобо пазначэньне сельсаветаў спрэс пасялковымі саветамі — гэта нармальна і не блытаніна? —zedlik 23:57, 25 лютага 2009 (UTC)
Вы мабыць не зразумелі. Хто і дзе так пазначае? Яны абралі такі спосаб. У мяне хапіла лёгікі каб у ім разабрацца. Іх сыстэму я расьпісаў вышэй. Ведаючы яе, любы адразу скажа які населены пункт уваходзіць у сельсавет, а які ў пасялковы. Што тут неправеранага, абсурднага ці недакладнага? Галоўнае іх спосаб працуе. --Ліцьвін 00:20, 26 лютага 2009 (UTC)
Пра Белпошту я зразумеў, дзякуй за тлумачэньне. Апошняй сваёй фразай я меў на ўвазе тое, што гэты спосаб працуе выключна для data mining (ня ведаю, як па-беларуску, здабываньне зьвестак ці як), але Белпошта ня можа зьяўляцца крыніцай, вартай даверу для спраўджваньня зьвестак пра адміністрыцыйны падзел. Прынамсі па прычыне таго, што крыніцы вартыя даверу сабе такога дазволіць проста ня могуць. —zedlik 00:44, 26 лютага 2009 (UTC)
Я не забараняю, калі ласка, правярайце. Упершыню ўзьніклі пытаньні гэта з Арэхаўскім, але Белпошта і ў гэтым адрозьніваецца канкрэтыкай. --Ліцьвін 00:52, 26 лютага 2009 (UTC)
Усё ясна. Арэхаўск не ўваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавета, таму Арэхаўскі сельсавет — гэта слушная назва. --Ліцьвін 01:32, 26 лютага 2009 (UTC)

Witaj. Pozwoliłem sobie wykreślić dwa zdania z tekstu o Białymstoku. Po pierwsze Białystok nie był "długi czas częścią Białorusi", ponieważ państwo białoruskie w 1939 ani 1941 nie istniało de facto - chyba, że za takowe uznać Związek Sowiecki. W latach 1918-21 gdy funkcjonowała Białoruska Republika Ludowa miasto nie należało do Białorusi, tylko do Polski. Również po 1991 Białystok pozostaje w zgodzie z postanowieniami traktatów międzynarodowych (w tym umowy polsko-białoruskiej z 1992 r.) częścią RP, a nie Białorusi. Pomijam już okres do 1795 (Królestwo Polskie, Wielkie Księstwo Litewskie), 1795-1807 (Prusy) i 1807-1915 (Rosja).

Kwestia praw Białorusinów do Białegostoku może być dyskutowana (to przecież miasto ważne dla kultury białoruskiej i dla białoruskiego ruchu narodowego), jednak ani w 1939, ani w 1945 Białoruś nie była niepodległym państwem, a 17 września 1939 nastąpił początek okupacji wschodnich ziem RP przez ZSRR - nie Białoruś czy Ukrainę (znaczną część ludności stanowili co prawda Białorusini i Ukraińcy) - stan ten zakończył się w 1945. W wyniku traktatu z ZSRR oraz BSRR, USRR i LSRR Polska zrzekła się na rzecz tych państw swych wschodnich województw, jednak nie Białegostoku, Łomży i Augustowa, które w zgodzie z prawem międzynarodowym pozostały częścią RP. Nie widzę powodu by pisać o "braku podsatw przekazania Białegostoku RP", chyba że za stan legalny uznaje się agresję ZSRR na Polskę 17 września 1939, okupację sowiecką (również zachodniej Białorusi!), w tym wywózki do łagrów i masowe mordy etc. - ale to wtedy trzeba napisać otwarcie. Pozdrawiam, Warszawiak 22:18, 1 сакавіка 2009 (UTC)

гэты горад бяз аніякіх падставаў быў перададзены Польшчы Мяркую, адна з прычынаў — стварыць прычыну для спрэчак паміж братамі. І ў нейкай меры Крамлю гэта атрымалася зрабіць. Не было бы гэтай незразумелай перадачы, не было бы гэтых для кагосьці незразумелых словаў. Але маем тое, што маем. Для беларусаў тэрытарыяльнае пытаньне вельмі балючае. І ніякага шавінізму. --Ліцьвін 22:23, 1 сакавіка 2009 (UTC)

Я никога не карміў. Я толькі паменьшыў флуд (цытата звыш адзінаццаці кілабайт!). Ну і не стрымаўся, але не думаю, што маі каментарыі нешта зменяць... 646angel 23:25, 2 сакавіка 2009 (UTC)

:-) Усё нармальна. Але камэнтаваць тамака няма чаго. Але калі Вы жадаеце, калі ласка, камэнтуйце. --Ліцьвін 23:35, 2 сакавіка 2009 (UTC)
Не жадаю. Удзеьнік Zedlik мне ужо ўсё растлумачыў. Сваю памылку цалкам прызнаю. Дзякую Вам за лінк на правілы Вікіпедыі, пачытаў, вельмі цікава. З павагай, 646angel 12:14, 3 сакавіка 2009 (UTC)
Цудоўна :-) --Ліцьвін 17:07, 3 сакавіка 2009 (UTC)

Катэгорыя:Выбітныя асобы Коньскаволі[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Маю пытаньне: як скланяецца слова: пробашч? Ці так правільна: Катэгорыя:Пробашчы коньскавольскія? Bocianski 17:26, 4 сакавіка 2009 (UTC)

Так, пробашчы коньскавольскія. --Ліцьвін 17:36, 4 сакавіка 2009 (UTC)
Магчыма, лепей будзе «Коньскавольскія пробашчы» — з больш натуральным для беларускай мовы парадкам словаў? —zedlik 18:21, 4 сакавіка 2009 (UTC)
Так як у нас ёсьць ваяводы менскія, ваяводы берасьцейскія..., таму я палічыў калі гаворка ідзе пра горад, то будзе пробашчы коньскавольскія, а калі пра народ, то — польскія пробашчы. --Ліцьвін 18:27, 4 сакавіка 2009 (UTC)
Так, сапраўды. Гуглануў цяпер — абодва варыянты ўжываюцца прыблізна аднолькава, таму згодны, хай лепей будзе ваш варыянт для аднастайнасьці зь існымі назвамі. —zedlik 18:35, 4 сакавіка 2009 (UTC)
Дзякуй за меркаваньні. Bocianski 20:33, 4 сакавіка 2009 (UTC)

Груды (Аршанскі раён)[рэдагаваць крыніцу]

Вось у гэтай праўцы [5] вы дадалі вышэйазначаную вёску. У наяўных сьпісах на расейскай мове я нічога такога не знаходжу. Можа гэта назва на беларускай, якой адпавядае «Холмы» на расейскай? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 14:39, 6 сакавіка 2009 (UTC)

Памылка, выправіў. --Ліцьвін 16:12, 6 сакавіка 2009 (UTC)


Уладзімір Ленін[рэдагаваць крыніцу]

Уладзімір Ленін і Ўладзімір Пуцін маюць расейскае імя Владимир, а не "Владимер". Лічу мэтазгодным у беларускай мове прытрымлівацца дакладнасьці ў перадачы замежных імёнаў і не дэманстраваць правінцыйнасьць праз наданьне замежным дзеячам беларусізаваных імёнаў. Пілсудзкі таксама Юзэф, а не Язэп. У крайнім выпадку прапаную зладзіць галасаваньне па пытаньню расейскіх Уладзіміраў/Уладзімераў--Czalex 21:53, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Паглядзіце СЛОЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, падрыхтаваны супрацоўнікамі выдавецтва Наша Ніва, 2001; БКП-2005. Таксама існуе Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў. У нас Уладзімер Валчкоў, у Расейскай Вікіпэдыі не Уладимер Волчков, а Владимир Волчков. Тое што вы робіце называецца вандалізмам. --Ліцьвін 22:01, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Вандалізмам і неадэкватам займаецеся якраз Вы, калі на тое пайшло. Наша Ніва цяпер піша "Ўладзімір" нават у дачыненьні да беларусаў :( Ініцыюю галасаваньне --Czalex 22:09, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Наша Ніва перайшла на наркамаўку калі вы яшчэ ня ведаеце. --Ліцьвін 22:10, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Некарэктныя пераносы[рэдагаваць крыніцу]

Гэта ВЫ заслугоўваеце папярэджаньня :) --Czalex 21:55, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Вы парушаеце правілы Вікіпэдыя. Мяркую, гэта не застанецца без увагі адміністрацыі. --Ліцьвін 22:03, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Вы можаце выказацца на старонцы Абмеркаваньне_Вікіпэдыя:Пагадненьні_па_назвах_артыкулаў. Як вырашыць большасьць удзельнікаў, так хай і будзе. Я зьяўляюся прадстаўніком адміністрацыі --Czalex 22:17, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Удзельнікі, у тым ліку адміністратары, ня могуць парушаць цякучыя правілы. Вы іх парушылі і пасьля паведамленьня аб вашых супрацьпраўных дзеяньнях. Мяркую, калі вы артыкулы перанясеце назад і выправіце, то адміністратарскага папярэджаньня вы пазьбегнеце.
У расейскай мове, як і ў любой іншай, шмат імёнаў. Праводзіць галасаваньне па кожным - абсурд. Практычна ўсе расейскія імёны маюць адпаведнікі ў беларускай мове. Ня бачу сэнсу выдумляць новыя. --Ліцьвін 22:26, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Скажыце, калі ласка, як правільна напісаць гэтае імя па-беларуску? Bocianski 18:48, 23 сакавіка 2009 (UTC)

Павал Вечаркевіч. --Ліцьвін 19:01, 23 сакавіка 2009 (UTC)
Шчыра дзякуй. Bocianski 19:10, 23 сакавіка 2009 (UTC)

Узнагароджаныя[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Не ведаю, ў якае катэгорыі ўключыць Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Гэта не ордэны, таму не ў Катэгорыя:Кавалеры ордэнаў Беларусі. Можа трэба зрабіць нешта накшталт Узнагароджаныя дзяржаўнымі узнагародамі РБ? Паможаце? Bocianski 12:33, 28 сакавіка 2009 (UTC)

Прывітаньне. Мяркую можна ўключаць прама ў катэгорыю Беларускія ўзнагароды. А там паглядзім. --Ліцьвін 16:18, 28 сакавіка 2009 (UTC)
Дзякуй. Калі была гэтакая 1, 2 асобы, катэгорыя мне здавалася непатрэбнай. Але цяпер бачу ў банку законаў, што шмат палітыкаў і, верагодна, другіх асоб мае такае ўзнагароды. І жаль было не зрабіць. Уф, зрабілі прад мэчам. Бел-чырвоныя граюць у Бэлфасьце! Да пабачэньня. Bocianski 17:03, 28 сакавіка 2009 (UTC)
І вам дзякуй за напісаньне шматлікіх артыкулаў пра беларускіх амбасадараў. --Ліцьвін 17:37, 28 сакавіка 2009 (UTC)

Дадайце, калі ласка, зьвесткі пра файл з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Файлы з вольнымі ліцэнзіямі варта пераносіць у Commons. --Red_Winged_Duck 12:06, 30 сакавіка 2009 (UTC)

Зрабіў. --Ліцьвін 15:48, 30 сакавіка 2009 (UTC)

А шаблёну не трэба перанесьці? Пабачыце, калі ласка. Bocianski 18:44, 30 сакавіка 2009 (UTC)

Трэба, перанёс :-) --Ліцьвін 18:50, 30 сакавіка 2009 (UTC)
Я ўжо напісаў пра Дзямчука, чакаў толькі з захаваньнем што б не рабіць непатрэбных паправак. Bocianski 18:51, 30 сакавіка 2009 (UTC)
Дарэчы, Узбэкістан мне не такая-сякая краіна, амаль другая Радзіма. --Ліцьвін 18:56, 30 сакавіка 2009 (UTC)
Калі так...Пабачыце Апошнія зьмены на узбэцкай Вікі. Bocianski 19:33, 30 сакавіка 2009 (UTC)
І там зьявіўся :-) --Ліцьвін 19:39, 30 сакавіка 2009 (UTC)

Аб устанаўленьні дыпляматычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь i .....[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Маю гэтакае пытаньне. У нас ёсьць шмат шаблёнаў накшталт Амбасадары Беларусі ў Аўстрыі. Як мяркуеце, ці ў ніх ёсьць месца, а калі так - дзе, на інфармацыю пра даты устанаўленьня дыпляматычных адносін з краінай. Напрыклад, РБ і Аўстрыя устанавілі дыпаднасіны ў 1992 годзе (http://www.bankzakonov.com/d2008/time86/lav86607.htm). Bocianski 17:26, 2 красавіка 2009 (UTC)

Можа так? --Ліцьвін 17:35, 2 красавіка 2009 (UTC)

апошняя зьвестка[рэдагаваць крыніцу]

Малая заўвага. Калі апошняя зьвестка з 1285 году, гэта не азначае, што асоба памерла ў 1290-я гады. Гэта азначае толькі, што ў 1285 году яшчэ жыла (хто там запісаў яе імя). Калі вы б рабілі генэалягічнае дрэва, вы гэтакія сытуацыі мелі шмат разоў. Напрыклад, пра жанчын ёсьць 4 інфармацыі: хрышчэньне, вясельле, роды і згон. Калі няма мэтрыкі згону, апошняя зьвестка наконт жыцца кабеты - год апошняга роду. Тады у мэтрыку упішу гэты род - памерла пасьля ....году. А яна магла жыць і да 100 лет яшчэ (!, калі пры родах мела ак. 20 лет). Тады калі немагчыма найсьці даты згону, не дадавайце гэтакай катэгорыі. Bocianski 21:41, 6 красавіка 2009 (UTC)

Добра, катэгорыі выдалю. --Ліцьвін 22:27, 6 красавіка 2009 (UTC)


Вясковыя шаблёны[рэдагаваць крыніцу]

Добры вечар, Вы не маглі б замяніць Шаблён:Вёска на Шаблён:Мястэчка ў вёсках Гарадзенскага раёну? Я магу і памыляцца, але здаецца з Вамі калісьці пра гэта размаўлялі, што можна зрабіць замену аўтаматычна з дапамогай боту. Калі я не па адрасе - скіруйце мяне, калі ласка. --Rasa 16:08, 9 красавіка 2009 (UTC)

Я нічога ботамі не зьмяняю. Я паступова зьмяняю шаблён і дадаю паштовы індэкс і тэлефоны код. Робатамі можна дадаць проста шаблён, але я ня бачу ў гэтым сэнсу. Можаце зьвярнуцца да zedlik ці напісаць прапанову на старонцы Вікіпэдыя:Рабатызацыя. --Ліцьвін 16:17, 9 красавіка 2009 (UTC)
Зьменім гэта з часам робатам, гэтаксама, як і шаблён {{Горад}}. Проста пры гэтым можна будзе дадаць/апрацаваць пэўныя зьвесткі ў шаблён, ды і сам шаблён {{Мястэчка}} пакуль на стадыі ўдасканальваньня (глядзіце Абмеркаваньне шаблёну:Мястэчка). Уручную гэта вядома рабіць ня варта і ня мае сэнсу. —zedlik 16:40, 9 красавіка 2009 (UTC)

Калі дакладна невядома, што пэўны аб’ект мае каардынаты сэкундаў, роўных нулям, то дадаваць нулі ня варта: гэта падвышае дакладнасьць каардынатаў, але зьніжае якасьць. Напрыклад, у артыкуле Заходні каарданаты не трапляюць у пасёлак ні ў першым выпадку ([[6]]), ні ў другім ([[7]]), але якасьць першага выпадку вышэйшая, бо ён вызначае аб’ект з дакладнасьцю да хвілінаў, куды Заходні ўжо трапляе, а другога — да сэкундаў, куды пасёлак ужо не трапляе. Тобо дакладнасьць вышэйшая, але якасьць горшая. —zedlik 17:06, 24 красавіка 2009 (UTC)

Складана, добра. Буду рабіць менавіта так. --Ліцьвін 17:10, 24 красавіка 2009 (UTC)

функцыянэры[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Маю гэтакае пытаньне: хачу зрабіць агульнаю катэгорыю, ў якай хадзілі б функцыянэры службы КДБ. Ці можа быць назва: Функцыянэры Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь? І пытаньне но 2: як назваць катэгорыю для высокіх чыноўнікаў, у якасьці старшыняў дзяржаўных камітэтаў, урадаў? Bocianski 16:20, 28 красавіка 2009 (UTC)

1. Мяркую лепш будзе Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь для супрацоўнікаў і Старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь для старшыняў. 2. Улічваючы апошнія абмеркаваньні, калі гаворка ідзе пра Беларусь і там напісана старшыня, то і катэгорыю лепш ствараць як Старшыні ***. --Ліцьвін 16:42, 28 красавіка 2009 (UTC)
Цікава. Польскае слова współpracownik, блізкае беларускаму супрацоўнік, ў сэнсе службаў азначае чалавека, які не працуе, але памагае — на прыклад інфарматара, канфідэнта. Працаўнік — гэта функцыянэр. Пытаю, таму што ёсьць некалькі артыкулаў, а яны ў катэгорыі палітыкаў, што ня мае сэнсу. Bocianski 16:56, 28 красавіка 2009 (UTC)
Я так лічу, ёсьць толькі адзін старшыня, а ўсе астатнія гэта супрацоўнікі, таму ў катэгорыю Старшыні *** уключаюцца ўсе старшыні, а ў Супрацоўнікі *** усе астатнія. Калі ніхто нічога больш не напіша, то можаце рабіць так. --Ліцьвін 17:11, 28 красавіка 2009 (UTC)
Згодны з варыянтам пра супрацоўнікаў. Напэўна, тут ёсьць невялікая розьніца з польскай мовай. Супрацоўнік — той, хто працуе ў самой арганізацыі, зьяўляецца функцыянэрам. Чалавек, які не працуе, а дапамагае, называецца асобай, якая супрацоўнічае з пэўнай арганізацыяй. Ну і наадварот, пра першых нельга сказаць, што яны супрацоўнічаюць — яны працуюць ці служаць. Слова «Функцыянэр» звычайна выкарыстоўваецца зь ненэўтральнай афарбоўкай, таму на маю думку яго варта пазьбягаць. Што да другога пытаньня, то тут ёсьць над чым падумаць, калі для іх усіх разам. Можа якія-небудь «высокапастаўленыя дзяржаўныя асобы», але нешта мне гэты варыянт пакуль ня вельмі. —zedlik 17:36, 28 красавіка 2009 (UTC)
Вялікі дзякуй за атказ, цяпер буду ведаць, якімі словамі карыстаць. Да другога, напрыклад не мае сэнсу рабіць катэгорыі: намесьнікі старшыньні Дзяржаўнага мытнага камітэту, калі біяграфія адна і невядома, ці будуць іншыя. А дзе дзяржаўная кантроль, статыстыка, выбарчае камісіі ітд. Кіраўнікі дзяржаўных устанаваў? Высокія дзяржаўныя чыноўнікі? Bocianski 18:36, 28 красавіка 2009 (UTC)
Там таксама можна старшыні ці кіраўнікі (лепш кожны выпадак разглядаць асобна, глядзець выкарыстаньне тэрмінаў). А іх можна ўключаць прама ў Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Рэспублікі Беларусь. --Ліцьвін 18:42, 28 красавіка 2009 (UTC)
Ну і так рабіў, хаця толькі тымчасова, што азначае - было добра. Bocianski 18:55, 28 красавіка 2009 (UTC)
Тут, на маю думку, усё слушна. Калі біяграфіяў будзе больш за адну, можна будзе перанесьці з гэтай катэгорыі ў больш канкрэтную і ўся справа. —zedlik 20:39, 28 красавіка 2009 (UTC)

катэгорыя для лякальных палітыкаў[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Патрэбна агульная катэгорыя для лякальных палітыкаў (гарадзкія, раённыя і абласныя выканкамы і саветы), па аналёгіі да pl:Kategoria:Białoruscy samorządowcy. Як яе назваць? Bocianski 13:43, 1 траўня 2009 (UTC)

Улічваючы што ў нас мэраў няма (яны не выбіраюцца), то калі гэта мэр (старшыня), то катэгорыя будзе тыпу Старшыні ***-ага гарвыканкаму, і адпаведна Старшыні ***-ага райвыканкаму і Старшыні ***-ага аблвыканкаму. Старшыні ***-ага гарвыканкаму для пасьлядоўнасьці і ўпарадкаванасьці лепш уключаць у катэгорыю Катэгорыя:Мэры гарадоў Беларусі. Старшыні ***-ага аблвыканкаму можа ў нейкую Старшыні аблвыканкамаў Беларусі і яе ў Палітыкі Рэспублікі Беларусь. Я так бачу. --Ліцьвін 14:09, 1 траўня 2009 (UTC)
А больш агульная? Можа палітыкі самакіраваньня? Bocianski 17:09, 1 траўня 2009 (UTC)
Штосьці ня тое. У нас і самакіраваньня няма :-) Адзін чалавек назначае, зьнімае, судзіць, вызваляе... Ня ведаю якую больш агульную назву можа мець дадзеная катэгорыя. --Ліцьвін 17:18, 1 траўня 2009 (UTC)
Можа «Палітыкі мясцовага кіраваньня»? —zedlik 01:52, 2 траўня 2009 (UTC)
Падыходзіць. --Ліцьвін 12:14, 2 траўня 2009 (UTC)

Як пісаць: Амбасадары ў Мэксыку ці ў Мэксыке - здаецца, што Мэксыка ж. роду? Bocianski 20:30, 15 траўня 2009 (UTC)

Амбасадары ў Мэксыцы. --Ліцьвін 20:36, 15 траўня 2009 (UTC)

Як правільна: Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета ці Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету? Bocianski 19:24, 26 траўня 2009 (UTC)

Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету. --Ліцьвін 19:34, 26 траўня 2009 (UTC)
Так і рабіў, але калега з ук-вікі напісаў артыкул з гэтай памыкай і я думаў, што можа ён лепш ведае. Савета будзе ў наракаўцы, праўда? Bocianski 19:38, 26 траўня 2009 (UTC)
Так. З гэтымі канчаткамі былі праблемы, а потым спадар zedlik даў спасылку, дзе гаварылася, што практычна ва ўсіх выпадках у тарашкевіцы будзе у. Але калі няўпэўнены, то вядома, лепш спытаць. --Ліцьвін 19:41, 26 траўня 2009 (UTC)
Глядзіце тады катэгорыю з ордэнамі (Катэгорыя:Ордэны), дзе ў падкатэгорыях ёсьць: ордэна. Шмат разоў. Bocianski 20:05, 26 траўня 2009 (UTC)
Тое самае і з акіянамі. Проста няма адназначнага правілу, вось і маем такі разнабой. --Ліцьвін 20:14, 26 траўня 2009 (UTC)
«Ордэна» і «акіяна» — гэта слушныя варыянты. Насамрэч палова беларусаў блытаюцца ў канчатках роднага склону мужчынскага роду, таму прасьцей за ўсё ў такіх выпадках глядзець слоўнік НН. Хаця правілы таксама існуюць, проста ніхто іх ня хоча вучыць. Спрошчаныя варыянты ёсьць, напрыклад, на [8] і [9] (тут ва «ўрок 10»). Ёсьць і больш сур’ёзныя крыніцы, але там проста процьма пунктаў і выняткаў, да таго ж я ня ведаю, ці існуюць яны ў электронным варыянце. —zedlik 20:29, 26 траўня 2009 (UTC)
Але па спасылках няма нічога пра акіян і ордэн. Чаму нельга акіяну і ордэну? --Ліцьвін 21:04, 26 траўня 2009 (UTC)
Ордэн трапляе ў «Рэчы і прылады, непадзельныя прадметы», бо канкрэтны прадмет, таму тут «а». З акіянам складаней, але хутчэй за ўсё яго таксама можна сюды падвесьці, асабліва ў фармулёўцы «конкретных предметов, которые можно відеть, счітать». Але гэта вельмі прымітыўныя правілы, якія апісваюць толькі пэўныя агульныя выпадкі. У спрэчных момантах лепей глядзець у слоўніку. —zedlik 21:25, 26 траўня 2009 (UTC)
1 спасылка) 5. Назвы мераў (вагі, даўжыні, часу, грошай): мэтра, літра, рубля, даляра, фунта.
2 спасылка) 132, 2) (скапіяваць тэкст не магу)
1) супярэчыць 2).
1) 5. Астатнія словы, якія цяжка падвесьці пад які-небудзь зь пералічаных выпадкаў. Вось сюды мяркую і акіян. Бо рэчы і прылады, непадзельныя прадметы, акіян яшчэ як падзельны. Наогул акіян — гэта штосьці нявызначанае, вялікае, ня мае вызначаных межаў, усё відазьмяняецца і іх некалькі і пры гэтым адзін (Сусьветны акіян), наогул з дакладнай іх колькасьцю ўсё ніяк ня могуць вызначыцца.
Сапраўды хутчэй за ўсё будзе «ордэна». --Ліцьвін 22:10, 26 траўня 2009 (UTC)
Перашасным зьяўляецца слоўнік, у слоўніку НН — «акіяна». —zedlik 22:23, 26 траўня 2009 (UTC)
Добра. --Ліцьвін 22:30, 26 траўня 2009 (UTC)

Абмеркаваньне:Белаазёрск[рэдагаваць крыніцу]

Прачытайце, калі ласка. Bocianski 18:48, 27 траўня 2009 (UTC)

Цяпер можна выдаляць. --Ліцьвін 19:25, 27 траўня 2009 (UTC)

Прачытайце, калі ласка. --Ruslan Raviaka 11:19, 23 чэрвеня 2009 (UTC)

Дзякуй. А адкуль Вы маеце зьвесткі пра каардынатаў? Bocianski 20:46, 27 чэрвеня 2009 (UTC)

Няма за што. Ёсьць тапаграфічныя мапы, але ў гэтым выпадку я скарыстаўся Атлясам аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь. 1 : 200 000. 2008. --Ліцьвін 20:52, 27 чэрвеня 2009 (UTC)
А цікава. На мапе з 1926 году, амаль пры дарозе з Вілейкі да Вязыня (трошкі на паўдня ад дарогі), паміж Паняцічамі і Рэдькавічамі, ля Бярозовай - ёсьць азначаны фальварак. Ці на Вашай мапе таксама ёсьць? Bocianski 21:02, 27 чэрвеня 2009 (UTC)
Няма фальварка. --Ліцьвін 21:11, 27 чэрвеня 2009 (UTC)
А мо што-там іншага? Калгас, вайсковая база, дзіцяці дом? Bocianski 21:16, 27 чэрвеня 2009 (UTC)
Наогул нічога. Звычайна калі нават ужо там ніхто не жыве, то маюцца кубікі, але без пазнакаў, а тут зусім нічога. У кольцы Рэдзькавічы-Азярэц-Бярозава-Паняцічы пуста, толькі лес. --Ліцьвін 21:26, 27 чэрвеня 2009 (UTC)