Перайсьці да зьместу

Глен Лёовэнс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глен Лёовэнс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 верасьня 1983(1983-09-22)[1][2][3] (42 гады)
Рост 188 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2006 Фэеноорд 27 (0)
2003—2004 Эксэльсіёр 24 (2)
2004—2005 Дэ Граафсхап 11 (0)
2005—2006 Кардыф Сіці 33 (2)
2006—2008 Кардыф Сіці 67 (1)
2008—2012 Сэлтык 61 (8)
2012—2013 Рэал Сарагоса 21 (0)
2013—2018 Шэфілд Ўэнздэй 131 (1)
2018—2019 Сандэрлэнд 11 (0)
Зборныя
2009—2010 Нідэрлянды 2 (0)

Глен Лёовэнс (па-нідэрляндзку: Glenn Loovens; нар. 22 кастрычніка 1983 году, Дутынхэм, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку толькі дзьве гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. У зборнай дэбютаваў у часе таварыскай сустрэчы са зборнай Японіі 5 верасьня 2009 году.

Лёовенс ёсьць выхаванец нідэрляндзкага клюбу «Фэеноорд». Дэбют Глена ў першым складзе гэтага клюбу адбыўся ў сэзоне 2001—2002 у матчы супраць ПСВ. У гэтым жа годзе Лёовэнс разам з камандай стаў уладальнікам Кубка УЭФА, абыграўшы ў фінале на сваім хатнім стадыёне дортмундзкую «Барусію» зь лікам 3:2. Ягонымі партнэрамі па «Фэернордзе» ў той час былі такія футбалісты, як Робін ван Пэрсі, Ківард Спрокель, Фэрн Снойль. Аднак у наступных сэзонах Лёовэнс ня змог скарыстацца такім пасьпяховым пачаткам кар’еры, саступіўшы месца ў асноўным складзе Патрыку Пааўвэ. На эўрапейскай арэне нідэрляндзец упершыню выступіў у 19-гадовым узросьце — дэбютам паслужыла гасьцёвая сустрэча «Фэеноорда» з кіеўскім «Дынама», якая адбылася 23 кастрычніка 2002 году на Алімпійскім стадыёне ў Кіеве ў рамках Лігі чэмпіёнаў.

Ня маючы магчымасьці даць Глену сталага месца ў складзе, клюб быў вымушаны наступныя тры гады аддаваць Лёовэнса ў арэнду ў іншыя каманды — «Эксэльсіёр», «Дэ Граафсхап» і «Кардыф Сіці».

Сэзон 2005—2006 Глен пачаў у ангельскім клюбе «Кардыф Сіці», які прадстаўляў Першы дывізіён[4]. Лёовэнс уразіў кіраўніцтва «ластавак» сваёй гульнёй, і празь некалькі месяцаў перамоваў зь нідэрляндзкім бокам было абвешчана, што «Сіці» выкупілі трансфэр гульца за 250 тысячаў фунтаў стэрлінгаў[5]. Першапачаткова партнэрам Глена па цэнтры абароны быў капітан «Кардыф Сіці» Дэрэн Пэрс, аднак у сэзоне 2007—2008 ангелец страціў месца ў аснове ў барацьбе з Роджэрам Джонсанам. Лёовэнс і ягоны новы «напарнік» сваёй выдатнай гульнёй дапамаглі «ластаўкам» дайсьці да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе клюб прайграў «Портсмуту» зь лікам 0:1. Сам Глен забіў гол у гэтай сустрэчы, аднак галоўны судзьдзя сустэчы, Майк Дын, яго не залічыў[6].

У тым жа сэзоне Лёовэнс згуляў свой ​​100-ы матч за «Кардыф Сіці» у разнастайных афіцыйных турнірах. Гэта адбылося 12 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Гал Сіці»[7].

Улетку 2008 году Глен стаў аб’ектам цікавасьці для іншых клюбаў, сярод якіх галоўнымі прэтэндэнтамі на нідэрляндца былі непрымірымыя супернікі з Шатляндыі — «Сэлтык» і «Рэйнджарз». Галоўны трэнер «рэйнджараў» Ўолтэр Сьміт, заявіўшы аб сваім жаданьні займець у свае шэрагі Лёовэнса, зрабіў кіраўніцтву «Кардыф Сіці» прапанову аб куплі нідэрляндца, на якое «ластаўкі» адказалі адмовай. 16 жніўня было абвешчана, што Глен падпісаў 4-гадовы кантракт з «Сэлтыкам», а сума адчэпных, выплачаных «кельтамі» «Кардыфу Сіці» склала 2,5 мільёну фунтаў стэрлінгаў. Лёовэнс, камэнтуючы свой пераход, заявіў, што «вырашальным фактарам для прыняцьця такога рашэньня быў удзел ягонага новага клюбу ў Лізе чэмпіёнаў»[8][9].

Ужо 23 жніўня Глен дэбютаваў у бела-зялёнай футболцы клюбу з Глазга — у сустрэчы, якая праходзіла на «Сэлтык Парк», «кельты» перамаглі «Фалкірк» зь лікам 3:0[10]. Празь месяц пасьля гэтага Лоёвэнс забіў свой першы гол на шатляндзкай зямлі, забіўшы мяч у браму «Лівінгстана» ў матчы Кубка Лігі[11]. Нідэрляндзец хутка замацаваўся ў асноўным складзе «Сэлтыка» стаўшы адным зь незаменных гульцоў ахоўных парадкаў «бела-зялёных».

Па заканчэньні сэзону 2011—2012 гадоў Глен пакінуў «Сэлтык» з прычыны заканчэньня свайго кантракту з клюбам. 17 ліпеня абаронца заключыў пагадненьне з гішпанскім калектывам «Рэал Сарагоса». Каб ажыцьцявіць гэты трансфэр, Лёовэнс адхіліў прапановы ангельскага «Блэкбэрн Ровэрз» і турэцкага «Бэшыкташ»[12].

«Шэфілд Ўэнздэй»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Лёовэнс падпісаў кароткатэрміновы кантракт у сьнежні 2013 году з клюбам «Шэфілд Ўэнздэй» пасьля кароткага знаходжаньня ў клюбе на праглядзе. Свой кантракт потым гулец падоўжыў да траўня 2014 году[13].

«Фэеноорд»:

«Сэлтык»:

  1. Soccerway (мн.)
  2. National-Football-Teams.com (анг.)
  3. soccerbase.com (анг.)
  4. «Фейеноорд» подписал 18-летнего нигерийца, Спорт-Экспресс
  5. «Cardiff City look to the Loovenator», Western Mail
  6. Cardiff 0-1 Portsmouth(недаступная спасылка), soccerbase.com
  7. Cardiff 1-0 Hull(недаступная спасылка), soccerbase.com
  8. «Celtic sign Loovens from Cardiff», BBC Sport
  9. «Селтик» приобрел защитника «Кардиффа», Sports.ru
  10. Celtic 3-0 Falkirk, soccerbase.com
  11. Celtic 4-0 Livingston(недаступная спасылка), soccerbase.com
  12. «Glenn Loovens closes in on Real Zaragoza move after quitting Celtic». Daily Record
  13. Loovens checks in. Sheffield Wednesday FC.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]