Максім Варонін
Максім Валер'евіч Варонін[1] — намесьнік Генэральнага пракурата Беларусі, генэрал-маёр юстыцыі . Нарадзіўся ў 1975 годзе ў г. Кастраме РСФСР. У 1997 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Я. Купалы па спэцыяльнасьці "Правазнаўства", а ў 2003 годзе - Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці перападрыхтоўкі "Міжнароднае права". Прыняты на службу ў органы пракуратуры ў 1997 годзе стажорам сьледчага Навагарадоцкае міжраённай пракуратуры, затым рабіў сьледчым гэтай жа пракуратуры. У 2000-2004 гадах на пасадзе пракурат аддзела па наглядзе за сьледзтвам ва ўрадах пракуратуры, сьледчы па важнейшых справах аддзела па барацьбе з арганізаванаю злачыннасьцю і карупцыяю пракуратуры Гарадзенскае вобласьці.
З 2004 года па 2008 год праходзіў службу ў Генэральнае пракуратуры на пасадах: пракурата, старшага пракурата ўправы па барацьбе з карупцыяю і арганізаванаю злачыннасьцю.
У 2008-2010 гадах - раднік-неабавязковы[a] у Дзяржаўным сакратарыяце Рады Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
У 2010-2012 гадах на пасадзе намесьнік начальніка сьледчае ўправы Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь - начальнік аддзела крыміналістычнага і мэтадычнага забесьпячэньня папярэдняга расьсьледаваньня.
У 2012-2013 гадах - начальнік управы, галоўнае ўправы Цэнтральнага апарата Сьледчага камітэта. У ліпені 2013 года назначаны намесьнікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 2020 г. № 481-к назначаны на пасаду намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Намесьнікі Генэральнага пракурата Беларусі. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Па-расейску: "Советник-консультант".