Перайсьці да зьместу

Генадзь Дыско

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Генадзь Ёсіфавіч Дыска[1] — намесьнік Генэральнага пракурата Беларусі, дзяржаўны раднік юстыцыі 3-яе клясы.

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў СССР, г. Ашмены Гарадзенскае вобласьці. З 1983 па 1985 год праходзіў службу ў шэрагах Савецкае Арміі.

У 1990 годзе скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».

У органах пракуратуры праходзіў службу зь ліпеня 1990 года: стажор пракуратуры Ашменскага раёна, памочнік пракурата Астравецкага раёна, намесьнік пракурора Астравецкага раёна, пракурат Шчучынскага раёна.

З кастрычніка 2006 года па верасень 2016 года рабіў на пасадзе пракурата на Віцебшчыне.

Загадам Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь ад 30 верасьня 2016 г. № 499-к назначаны намесьнікам Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь.