Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | ГП РБ |
Папярэднік | Ген. пр-ра БССР |
Дата ўтварэньня | 27 ліпеня 1991 (33 гады таму) |
Задача | 1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба | 220030, Беларусь, м. Менск, вул. Інтэрнацыянальная, д. 22 |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Генэральны пракурат | Андрэй Швед |
Першы намесьнік | Дыско Генадзiй Ёсіфавіч |
Намесьнік | Стук Аляксей Канстанцінавіч |
Намесьнік | Варонін Максім Валер'евіч і Хмарук Сяргей Канстанцінавіч |
Управа | Рада міністраў |
Галоўная ўправа | Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя службы | НПЦ |
Расходы | 78 333 мільёнаў рублёў [1] (2010 год; 26 166 тысячаў $[2]) |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Генэра́льная пракурату́ра Рэспу́блікі Белару́сь — галоўная ўстанова Беларусі па наглядзе за выкананьнем заканадаўства. Генэральны пракурор прызначаецца на пасаду прэзідэнтам са згоды Савета Рэспублікі ды здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 20 верасьня 2011 году пасаду генэральнага пракурора займае Аляксандар Канюк.
Склад калегіі Генэральнай пракуратуры з удзелам генэральнага пракурора, ягоных намесьнікаў ды іншых пракурораў ухваляецца прэзыдэнтам па прадстаўленьні генэральнага пракурора. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі аднойчы на месяц ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца простаю большасьцю галасоў ад складу калегіі ды ажыцьцяўляюцца загадамі генэральнага пракурора[3].
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле закону Генэральная пракуратура мае наступныя задачы:
- нагляд за працай пракурораў;
- агляд стану законнасьці;
- узаемадзеяньне зь дзяржаўнымі ўстановамі ў забесьпячэньні правапарадку;
- павышэньне кваліфікацыі пракурораў;
- удзел у праватворчасьці.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле закону генэральны пракурор мае паўнамоцтвы на:
- ладжаньне працы ды нагляд за дзейнасьцю пракурораў;
- выданьне загадаў пракурорам;
- прызначэньне ды зьняцьцё з пасадаў супрацоўнікаў Генэральнай пракуратуры, пракурораў раёнаў ды гарадоў, кіраўнікоў падпарадкаваных установаў ды іх намесьнікаў;
- прызначэньне ды зьняцьцё з пасадаў па ўзгадненьні з прэзыдэнтам сваіх намесьнікаў, пракурораў вобласьцяў ды Менску;
- прызначэньне ды зьняцьцё з пасадаў намесьнікаў пракурораў вобласьцяў ды сталіцы і начальнікаў падразьдзяленьняў адпаведных пракуратураў па прадстаўленьні адпаведных пракурораў[4].
Земскія аддзелы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пракуратура Берасьцейскае вобласьці
- Пракуратура Віцебскае вобласьці
- Пракуратура Гарадзенскае вобласьці
- Пракуратура Гомельскае вобласьці
- Пракуратура Магілеўскае вобласьці
- Пракуратура Менскае вобласьці
- Пракуратура места Менск
Існуе Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку (НПЦ ПУЗП).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 сакавіка 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 137, паводле якога 1 верасьня 2014 году скасавалі Беларускую вайсковую пракуратуру і 11 міжгарнізонных вайсковых пракуратураў. Іх паўнамоцтвы ўсклалі на Генэральную пракуратуру Беларусі і тэрытарыяльныя пракуратуры[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 13 ліпеня 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 13 ліпеня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2001 г. № 372 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 траўня 2008). Праверана 13 ліпеня 2011 г.
- ^ Закон аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь ад 8 траўня 2007 г. (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 сьнежня 2009). Праверана 13 ліпеня 2011 г.
- ^ БелТА. Ліквідуюцца ваенныя пракуратуры // Зьвязда : газэта. — 28 сакавіка 2014. — № 57 (27667). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кантакты // Генэральная пракуратура Беларусі, 2023 г. Праверана 19 студзеня 2023 г.