Ганна Тумаркін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Тумаркін
Ганна Паўлаўна Тумаркіна
Ганна Тумаркін
Ганна Тумаркін
Імя пры нараджэньні па-расейску: Хана-Эстер Палтиэловна Тумаркина
Дата нараджэньня 16 лютага 1875
Месца нараджэньня Дуброўна, Горацкі павет
Дата сьмерці 7 жніўня 1951 (76 гадоў)
Месца сьмерці Гюмлігэн, кантон Бэрн, Швайцарыя

Ганна-Э́стэр Тума́ркін (Ганна Паўлаўна Тумаркіна, па-нямецку: Anna Ester Tumarkin; 16 лютага 1875, Дуброўна, Горацкі павет — 7 жніўня 1951, Гюмлігэн, кантон Бэрн, Швайцарыя) — швэйцарская філёзаф, гісторык філязофіі, псыхоляг жыдоўскага паходжаньня; першая ў Эўропе жанчына — прафэсар філязофіі (1909).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў заможнай жыдоўскай сям’і[1]. Яе бацькі — бесарабскі купец і пасьля асабісты дваранін[2] Полціэл (Павел Майсеевіч) Тумаркін (пам. 1906 г.)[3][4] і яго жонка Сафія Гэрцэнштэйн — паходзілі з Дуброўна, але ўжо ў самым раньнім дзяцінстве іх дачка Хана-Эстэр (у будучыні Ганна-Эстэр) расла ў Кішынёве. Тут скончыла жаночую гімназію і настаўніцкія курсы[5].

Ганна Тумаркін пачала навучаньне ў Бэрлінскім унівэрсытэце пад кіраўніцтвам Вільгельма Дзільтэя[6]. З 1892 году жыла ў Швайцарыі, дзе да таго часу ўжо вучыўся яе старэйшы брат. Паступіла на філязофскае аддзяленьне Бэрнскага ўнівэрсытэту, дзе ў 1895 годзе пасьпяхова абараніла дысэртацыю па параўнальным аналізе філязофскіх прац Гэердэра і Канта, выдадзеную ў першай кнізе «Бэрнскага курсу філязофіі» пад рэдакцыяй яе навуковага кіраўніка Людвіга Штайна.

У 1898 годзе Тумаркін атрымала сталую пазыцыю прыватдацэнта (Privatdozentin) у Бэрнскім унівэрсытэце і такім чынам стала першай у Шваейцарыі і ў Эўропе жанчынай — выкладчыкам філязофіі[7]. У 1906 годзе атрымала званьне тытулярнага прафэсара (Honorarprofessorin), а ў 1909 — экстраардынарнага прафэсара (Professorin Extraordinaria) там жа. Выкладала эстэтыку і гісторыю філязофіі ў Бэрнскім унівэрсытэце да 1943 году. З 1921 году дзяліла кватэру зь лекарам Ідай Гоф (1880—1952) у доме № 44 па Hallwylstrasse.

Разам з І. З. Гоф наведвала сваякоў у Бесарабіі, якая стала румынскай, у 1925 і 1937 гадах. Большасьць Тумаркіных, якія засталіся ў горадзе, былі дэпартаваныя і забітыя празь некалькі гадоў. Ганна Тумаркін — аўтар шэрагу манаграфічных прац па філязофіі, тэарэтычнай псыхалёгіі, эстэтыцы і культуралёгіі, гістарычнаму аналізу прац Сьпінозы, Гэрдэра і Канта, у тым ліку «Гэрдэр і Кант» (1896), «Да апісаньня Юстыніуса Кэрнэра», 1898), «Асацыятыўны прынцып у гісторыі эстэтыкі» (1899), «Гульня здольнасьцяў у Канта» (1905), «Да трансцэндэнтальнага мэтаду кантавай эстэтыкі» (1906), «Эстэтычны ідэал і этычная норма» (1907), «Крытычная праблема ў практычных працах Канта» (1908), «Кантавае вучэньне пра рэч-у-сабе» (1909), «Паэзія і сьветапогляд» (1919), які «Рамантычны сьветапогляд» (1920), «Якім чынам магчымая псыхалёгія як навука» (1921), «Пралегэмоны да навуковай псыхалёгіі» (1923), «Апалёнава і Дыянісава ў старажытнагрэчаскай філязофіі» (1927), «Мэтады псыхалягічнага дасьледаваньня» (1929), «Эстэтыка Іаан Георг Зульцэр» (1933), «Сутнасьць і станаўленьне швайцарскай філязофіі» (1948), і шмат іншых.

16 лютага 2000 году — у дзень нараджэньня Тумаркін — адна з прылеглых да старога корпусу Бэрнскага ўнівэрсытэту вуліцаў атрымала назву Tumarkinweg у яе гонар. У Бэрнскім унівэрсытэце была арганізавана навуковая праграма ANNA, у памяць пра філёзафа.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брат — Тумаркін Лазар Паўлавіч (6 лістапада 1865, Кішынёў Бесарабскай губэрні — пасьля 1939) — доктар і грамадзкі дзеяч, выпускнік мэдыцынскага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту, заснавальнік прыватнага санаторыя-водалячэбніцы «Тумаркін» у Кішынёве (вул. Пушкіна, № 21)[8], віцэ-старшыня саюзу вінаробаў гораду, быў галоўным урачом кішынёўскай бальніцы Чырвонага крыжа і першым рэнтгенолягам краю.
  • Пляменьнік (сын старэйшай сястры, лекара Санкт-Пецярбургскай кансэрваторыі Веры Паўлаўны Тумаркінай, 1867—1899) — выдатны савецкі заоляг, акадэмік АН СССР Юрый Арлоў (1893—1966) — заснавальнік (1939) і загадчык (1943—1966) катэдры палеанталёгіі геалягічнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[9]
  • Праўнучатая пляменьніца Ганны Тумаркін (праўнучка яе старэйшага брата Майсея) — амэрыканскі гісторык Ніна Тумаркін (Ніна Тумаркіна, нар. 1945), прафэсар і дэкан гістарычнага аддзяленьня каледжу Ўэлсьлі Гарвардзкага ўнівэрсытэту, аўтар шматлікіх прац па сучаснай гісторыі Расеі і Савецкага Саюзу, у тым ліку манаграфій «Lenin Lives! The Lenin Cult in Soviet Russia» (Ленін жывы! Культ Леніна ў Савецкай Расіі, Harvard University Press, 1983, пашыранае выданьне — 1997, расейскі пераклад — СПб: Академический проект, 1997) і «The Living and the Dead: The Rise and Fall of the Cult of World War II in Russia» (Жывыя і мёртвыя: Узьлёт і крушэньне культу Другой сусьветнай вайны ў Расеі (Basic Books, 1994, расейскі пераклад).
  • Іншая праўнучатая пляменьніца (таксама праўнучка Майсея Тумаркіна) — Алена Фрэнклі — дырэктар запаведніка біблейскага ляндшафту «Нэат Кедумін» у Ізраілі[10]
  • Пляменьніца[11] Ганны Тумаркінай (дачка маскоўскага ювэліра Самуіла Рыгоравіча Тумаркіна[12],[13] 1844—1922) — Марыя (Маня) Самойлаўна Цэтліна (народжаная Тумаркіна, у першым шлюбе Аўксеньцева; 1882—1976) — выдавец, рэдактар ​​часопіса «Акно» (Парыж), грамадзкі дзеяч, выпускніца Бэрнскага ўнівэрсытэту; першым шлюбам (1906) замужам за публіцыстам, адным зь лідэраў партыі эсэраў Мікалаем Аўксенцьевым (1878—1943), зь якім сустракалася з 1899 году; другім шлюбам (1910) замужам за літаратурным крытыкам і перакладчыкам Міхаілам Цэтліным[14][15]. Яе дачка — мастачка Аляксандра Прэгель (народж. Аўксенцьева, да 1937 году выкарыстоўвала псэўданімы Avxente, А. Bolotov, 1907—1984, якая была жонкаю фізыка Барыса Прэгеля (1893—1976), — ён быў прэзыэнтам вядучага пастаўшчыка радыеактыўных матэрыялаў у паўночным паўшар’і, нью-ёрскай карпарацыі «Canadian Radium & Uranium». Сын М. С. Цэтлінай — Валянцін Вольф (Валянцін Міхайлавіч) Цэтлін (Valentine Wolf Zetlin, 12 сакавіка 1912, Парыж — 9 чэрвеня 2007, Нью-Ёрк)[16]амэрыканскі псыхааналітык, у 1967—1970 гадах — прэзыэнт Нью-Ёрскага фрэйдысцкага таварыства (New York Freudian Society). Брат М. С. Цэтлінай — Раман Самойлавіч Тумаркін (1888—1971) — грамадзкі дзеяч.

Кнігі Г. Тумаркін[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Herder und Kant (Гердар і Кант). A. Siebert: Бэрн, 1896.
  • Zur Charakteristik Justinus Kerners. Stilke: Бэрлін, 1898.
  • Das Associationsprinzip in der Geschichte der Aesthetik (Асацыятыўны прынцып у гісторыі эстэтыкі). Бэрлін, 1899.
  • Kants Spiel der Kräfte (Гульня здольнасьцяў у Канта). Henry Kündig: Жэнэва, 1905.
  • Bericht über die deutsche ästhetische Literatur aus den Jahren 1900—1905 (Агляд нямецкай эстэтычнай літаратуры за гады 1900—1905). Georg Reimer: Бэрлін, 1905.
  • Zur transcendentalen Methode der Kantischen Ästhetik (Да трансцэндэнтальнага метаду кантавай эстэтыкі). Reuther & Reichard: Бэрлін, 1906.
  • Ästhetisches Ideal und ethische Norm (Эстэтычны ідэа і этычная норма). F. Enke: Штутгарт, 1907.
  • Baruch Spinoza: acht Vorlesungen gehalten an der Universität Bern. Quelle & Meyer: Ляйпцыг, 1908.
  • Das kritische Problem in den vorkritischen Werken Kants. C. Winter: Гайдэльбэрг, 1908.
  • Erich Becher: Der Begriff des Attributes bei Spinoza in seiner Entwickelung und seinen Beziehungen zu den Begriffen der Substanz und des Modus. E. Anton: Бэрн, 1909.
  • Kants Lehre vom Ding an sich. Georg Reimer: Бэрлін, 1909.
  • Bericht über die deutsche ästhetische Literatur aus den Jahren 1905—1909. Georg Reimer: Бэрлін, 1910.
  • Wilhelm Dilthey. L. Simion Nf.: Бэрлін, 1912.
  • Zu Spinozas Attributenlehre. Georg Reimer: Бэрлін, 1916.
  • Dichtung und Weltanschauung (Поэзия и мировоззрение). J. C. B. Mohr: Тубінген, 1919.
  • Die romantische l'eltanschauung (Рамантычны сьветапогляд). P. Haupt: Бэрн, 1920.
  • Wie ist Psychologie als Wissenschaft möglich (Якім чынам магчымая псыхалёгія як навука). Reuther & Reichard: Бэрлін, 1921.
  • Prolegomena zu einer wissenschaftlichen Psychologie (Пралегемоны да навуковай псыхалёгіі). F. Meiner: Ляйпцыг, 1923.
  • Die Idealität der ästhetischen Gefühle. R. Voigtländer: Ляйпцыг, 1925.
  • Die Einheit des Platonischen «Phädrus». B. G. Teubner: Бэрлін, 1925.
  • Der Unsterblichkeitsgedanke in Platos . J. D. Sauerländer: Франкфурт-на-Майне, 1926.
  • Das Apollinische und das Dionysische in der griechischen Philosophie (Апалонава і Дыянісава ў старажытнагрэчаскай філасофіі). B. G. Teubner: Ляйпцыг, 1927.
  • Eindrücke der Hellasreise 1927. Orell Füssli: Ляйпцыг, 1928.
  • Verzeichis der Publiktionen von Schweizerfrauen. Bern-Bümpliz, Buch- und Kunstdruckerei Benteli A.-G.: Бэрн, 1928.
  • Ein Blick in das Geistesleben der Schweizer Frauen einst und jetzt. F. Pochon-Jent: Бэрн, 1928.
  • Die Methoden der psychologischen Forschung (Метады псіхалагічнага даследавання). B.G. Teubner: Ляйпцыг, 1929.
  • Die Überwindung der Mimesislehre in der Kunsttheorie des XVIII Jahrhunderts. Verlag von J.C.B. Mohr (P. Siebeck): Тубінген, 1930.
  • Der ästhetiker Johann Georg Sulzer . Verlag Huber & Aktiengesellschaft: Фраўэнфэльд, 1933.
  • Ein Versuch Diltheys Leben aus ihm selbst zu verstehen. Helbing & Lichtenhahn: Базэль, 1934.
  • Wesen und Werden der schweizerischen Philosophie: Allgemeine Richtung der Philosophie der Schweiz, Philosophisches Denken in der Geschichte, Naturrecht, Erziehungslehre (Сутнасьць і станаўленьне швайцарскай філязофіі). Verlag Huber & Aktiengesellschaft: Фраўэнфэльд, 1948.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Некаторыя крыніцы згадваюць месцам яе нараджэньня Кішынёў — верагодна, памылкова (напр., тут).
  2. ^ Lilia Zabolotnaia. Destinul unei familii. Câteva crâmpeie din istoria dinastiei Tumarkin. Tyragetia, 2002, 11 (стр. 193: о даровании личного дворянства купцу П. М. Тумаркину).
  3. ^ У выбарчых сьпісах ад Бесарабскай губэрні за 1906 называецца Полтиэл Моисеевич Тумаркин (імя па бацьку сыноў: Полтиелов). Займаўся аптовым гандлем абуткам, публіцыстыкай на іўрыце і перакладамі з расейскай мовы на іўрыт (пад імем Полтиэл Иосеф Тумаркин). Адзін зь першых перакладчыкаў сучаснай амэрыканскай літаратуры на іўрыт (з дапамогай расейскай мовы, см. S. Ilan Troen. The Discovery of America in the Israeli University: Historical, Cultural, and Methodological Perspectives. Journal of American History, 81(1): 164—182, 1994).
  4. ^ «Шенат хаАлпаим» у перакладзе П. Ё. Тумаркина
  5. ^ В мире закрытых дверей
  6. ^ Anna Tumarkin, «Wilhelm Dilthey». Archiv für Geschichte der Philosophie 25:143-153, 1912
  7. ^ История Бернского университета
  8. ^ Улица Пушкина, дом 11
  9. ^ Воспоминания Ю. А. Орлова
  10. ^ Яе бацька, Аляксандр Фрэнклі, з 1946 году быў шматгадовым вядучым і пасьля галоўным рэдактарам расейскага аддзелу радыё «Голас Амэрыкі», аўтар успамінаў пра жыцьцё расейскай эміграцыі ў Парыжы канца 1920-х гадоў, апублікаваных яго жонкай — Натальляй Аляксандраўнай Фрэнклі-Тумаркінай.
  11. ^ Lilia Zabolotnaia. Destinul unei familii. Câteva crâmpeie din istoria dinastiei Tumarkin (Le destin d'une famille. Fragments de l'histoire de la dynastie Tumarkin). In: Tyragetia, 2002, 11, стр. 193—196.
  12. ^ Пляменьнік С. Г. Тумаркіна — эсэр і публіцыст Марк Беніямінавіч Вішняк (1883—1976).
  13. ^ Воспоминания М. В. Вишняка(недаступная спасылка)
  14. ^ Интервью с историком Ниной Тумаркин
  15. ^ Письмо Нины Тумаркин(недаступная спасылка)
  16. ^ Paid Notice: Deaths ZETLIN, VALENTINE WOLF, M.D. (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]