Перайсьці да зьместу

Унівэрсытэт Гаваяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пячатка Ўнівэрсытэту Гаваяў

Унівэрсытэт Гаваяў (па-ангельску: University of Hawaii) — дзяржаўны ўнівэрсытэт і найбуйнейшая ўстанова вышэйшай адукацыі ў штаце Гаваі. Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1862 годзе дзеля дасьледаваньяў у галінах сельскай гаспадаркі й мэханікі. У цяперашні час галоўныя напрамкі навучаньня і досьледаў складаюць: акіянаграфія, біялёгія, астраномія, лінгвістыка, мовы й культуры Гаваяў, Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну.

Галоўны кампус Унівэрсытэту Гаваяў у Маноа

Сыстэма ўнівэрсытэту складаецца з трох кампусаў (у Маноа, Гіла і Заходнім Оаху), унівэрсытэцкага каледжу ў Маўі, шасьці грамадзкіх каледжаў, пяці прафэсійных школаў, а таксама шматлікіх дасьледчых і адукацыйных цэнтраў.

Унівэрсытэт Гаваяў налічвае больш за 50 тысячаў студэнтаў, больш за 20 тысячаў зь іх навучаюцца ў галоўным кампусе Маноа ў Ганалулу. Там жа разьмешчаны адміністрацыйны цэнтар унівэрсытэту.

Дэвіз Унівэрсытэту Гаваяў — «Ma luna a'e o na lahui a pau ke ola o ke kanaka». У перакладзе з гавайскай мовы гэта значыць — «Вышэй за ўсе нацыі ёсьць чалавечнасьць».