Гамбоўцы
Выгляд
Гамбоўцы | |
Іншыя назвы | ґомбовці |
---|---|
Тып | паравы піражок |
Нацыянальная страва | украінская кухня |
Паходжаньне | Украіна |
Час прыгатаваньня | 35 |
Складанасьць | 3 |
Асноўны складнік | мука, малако, цукар, дрожджы, соль, яйкі |
Распаўсюджаныя складнікі | манныя крупы, вяршкі, павідла, масла, алей, вада, сухары, какава, бульба, карыца, ягады |
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г) | 249,18 ккал |
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г) |
Гамбо́ўцы (па-ўкраінску: ґомбовці) — украінскі дэсэрт зь цеста з начыньнем, які гатуецца на пары. Пашыраны ў карпацкім рэгіёне Ўкраіны, у Закарпацьці.
У Закарпацьці папулярныя два віды ґамбоўцаў: мучна-дражджавыя з дамашнім сырам або з сьлівамі ці павідлам. Бульбяныя ёсьць аўтэнтычна вугорскімі і на Закарпацьці пашыраныя меней[1].
Рэцэпт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Складнікі для цеста:
- 500 г мукі
- 200 г цёплага малака
- пакунак сухіх дражджэй (25 г), або палова пакунку сьвежых
- 1 ч. лыжка солі
- 3 ст. лыжкі цукру
- 1 яйка
Начыньне:
- сьвежыя сьлівы ў цукры
- або сьлівавае павідла
Смажанка:
- сухары кандытарскія — 100 г
- масла ці алей — 50 г
- Загадзя прасеяць муку і пакінуць на кухні, каб яна трохі прагрэлася і падыхала.
- Зьмясьціць дрожджы ў цёплае (не гарачае!) малако, дадаць лыжку цукру і пакінуць на 10 хвілін у цёплым месцы, каб забрадзілі.
- У муку дадаць яйка, цукар, соль і малако з дрожджамі, замясіць цеста. Накрыць яго рушніком і пакінуць у цёплыі месцы на 1,5 гадзіны.
- Роскачаць цеста таўшчынёю 1 — 1,5 см. Кубкам выразаць колцы.
- На выразаныя колы выкласьці па сьліве з цукрам, або па чайнай лыжцы павідла. Сфармаваць кулькі.
- У вялікую каструлю наліць вады напалавіну, даць ёй закіпець і зрабіць водную лазьню (гэта можа быць сіта, марля ці адмысловае прыстасаваньне для гатаваньня на пары). Выкласьці змазаныя алеем (каб не прыліплі) ґамбоўцы, накрываць іх накрыўкаю. Варыць 20 хвілінаў.
- У сатэйніку на алеі падсмажыць сухары, дадаць трохі цукру і пакласьці ў іх гамбоўцы, трошкі абсмажыць і выкласьці на талеркі.