Перайсьці да зьместу

Яйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Яйкі»)
Курынае яйка

Яйка, таксама аацыт — заплодкавая вуза альбо зародкавая форма жывёлаў. Памеры заплодкавых вузаў могуць вагацца: яйцавая вуза мышкі мае дыямэтар прыблізна 0,06 мм, дыямэтар яйка афрыканскага страўса можа дасягаць 15—18 см.

На 2018 год курыныя яйкі ў Беларусі прадавалі з 2-значным літарна-гатункавым пазначэньнем ад ДВ (дыетычнае вышэйшага гатунку) да С3 (сталовае 3-га гатунку). Літара абазначала тэрмін прыдатнасьці: Д — дыетычнае, якое захоўвала ўсе вітаміны і мікраэлемэнты цягам тыдню пасьля зьнясеньня курыцай; С — сталовае, якое захоўвалася цягам 25 дзён. Гатунак абазначаў вагу яйка: В (вышэйшы гатунак) — звыш 75 грамаў, 0 (нулявы гатунак) — звыш 65 грамаў, 1 — звыш 55 грамаў, 2 — звыш 45 грамаў і 3 — звыш 35 грамаў. Пагатоў у рэцэптах вага яйка прымаецца за 40 грамаў, то бок 3-га гатунку. Дыетычныя яйкі пераважна замаўлялі для харчаваньня дзяцей у школах[1].

У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 2-м месцы ў сьвеце паводле сярэднедушавой вытворчасьці яек[2].

  1. ^ Натальля Тур. Разьбіраемся ў яйках // «Наша ніва», 21 чэрвеня 2018 г. Праверана 2 ліпеня 2018 г.
  2. ^ Беларусь знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па вырошчваньні льновалакна, жыта і журавінаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 лістапада 2019 г. Праверана 23 сьнежня 2019 г.