Перайсьці да зьместу

Гагавуская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гагауская мова»)
Гагавуская мова
Gagauz dili
Ужываецца ў Малдове, Украіне, Расеі, Турэччыне
Рэгіён Гагавузія
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Алтайская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Гагавузіі
Дапаможная мова ў Прызнаная мова меншасьці:
у Малдове,
ва Ўкраіне
Статус: 5 Разьвіваецца[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо і кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т) gag
ISO 639-3 gag
SIL

Гагаву́ская мова (саманазва: gagauz dili, gagauzça) — мова агускае групы цюрскае сям’і моваў, на якой размаўляе цюрскі народ гагавузы. Адна з афіцыйных моваў аўтаномнай Гагавузіі, што на поўдні Малдовы. Найбліжэйшыя зь іншых цюрскіх моваў — турэцкая, туркмэнская ды азэрбайджанская мовы; зьяўляецца асобнай мовай разам з балкана-гагавускай мовай[3].

Колькасьць носьбітаў у Малдове — прыкладна 138 тыс чал.[4] Адносіцца да моваў, якія маюць пагрозу зьнікненьня паводле ЮНЭСКО[5].

Гагавуская мова належыць да агускае падгрупы цюрскае моўнае сям’і, найбліжэйшая з роднасных моваў — турэцкая. Высоўваліся гіпотэзы пра паходжаньне мовы ад печанескай, агускай, куманскай моваў. Ускосныя аргумэнты гэтым тэорыям звычайна спрабуюць назіраць у гісторыі, этнаграфіі ды фальклёры.

Геаграфія і колькасьць носьбітаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гагавуская мова распаўсюджаная на поўдні Малдовы (Гагавузія), у Адэскай вобласьці Ўкраіны, нязначная колькасьць носьбітаў таксама прысутнічае ў Казахстане і Ўзбэкістане. Колькасьць носьбітаў у Малдове — прыблізна 138 000 чалавек, пры гэтым у Малдове паводле вынікаў перапісу 2004 году налічвалася 147,5 тысячы гагавузаў, зь іх уласна ў Гагавузіі — 127,8 тысячы чалавек. Большасьць гагавузаў Малдовы лічыць сваёй роднай мовай гагавускую — 92,3%; 5,8% лічыць роднай расейскую, 1,9% — іншыя мовы (малдаўская, украінская).

У Адэскай вобласьці Ўкраіны колькасьць гагавузаў складае 27,6 тыс. чал.[6] (пражываюць збольшага на поўдні Адэскае вобласьці — былым гістарычным рэгіёне Буджак, асабліва ўздоўж мяжы гэтага рэгіёну з Гагавузіяй Малдовы), складаючы 1,1% ад насельніцтва вобласьці. Большасьць гагавузаў Украіны карыстаюцца ўкраінскай або расейскай мовамі.

Гагавузы таксама кампактна пражываюць на поўдні Балканаскага паўвостраву, у Грэцыі ды Баўгарыі, на гагавускай мове таксама размаўляюць гаджалы — этнічная група, блізкая да гагавузаў і турак, і якая жыве на баўгарска-турэцкім памежжы.

У ХІ стагодзьдзі качавыя цюркі-агузы былі выцісканыя полаўцамі (або куманамі ці кіпчакамі) у рэгіён Падунаўя, далей зьвесткі пра іх губляюцца. Не зважаючы на гэта вядома, што гагавузы перасяліліся на тэрыторыю тагачаснай Расейскай імпэрыі напрыканцы XVIII — пачатку ХІХ стагодзьдзя. Мова мае шэраг спэцыфічных балканскіх рысаў, такіх як наяўнасьць галоснага гуку сярэдняга шэрагу, аналягічнага баўгарскаму «ъ» і румынскаму «ă».

У гагавускай мове Гагавузіі вылучаюцца два дыялекты — чадырлунска-камрацкі і вулканэшцкі, акрамя таго, маюцца таксама зьмяшаныя й пераходныя гаворкі. На Балканах дыялектная раздрабнёнасьць мовы большая, што тлумачыцца пражываньнем гагавузаў у розных краінах — існуюць баўгарскі, турэцкі і македонскі дыялекты.

Асноўная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да ХІХ стагодзьдзя гагавуская мова заставалася бесьпісьмовай. У наступным, у мэтах выданьня праваслаўнае рэлігійнае літаратуры, абмежавана выкарыстоўвалася грэцкая пісьмовасьць[7]. Між тым, дадзены альфабэт выкарыстоўваўся ня толькі ў рэлігійных мэтах: арыенталіст Ота Бляў сьцьвярджаў пра існаваньне перакладаў п’есаў Эўрыпіда на гагавускую мову пісьмовасьцю на аснове грэцкай[8].

У 1957 годзе была аформленая сталая пісьмовасьць для гагавускае мовы, у аснову якой быў пакладзены кірылічны альфабэт. У 1996 годзе гагавузы Малдовы перайшлі на лацінскі альфабэт на ўзор сучаснага турэцкага альфабэту. Гэты альфабэт зьмяшчае дадатковыя літары, такія як Ää (для пазначэньня гуку [æ]), Ţţ (для гуку [t͡s], на ўзор геаграфічна блізкай румынскай мовы) і Êê. Трэба адзначыць, што кірылічны альфабэт дагэтуль мае ўжытак.

Кірылічны альфабэт:

А а Ä ä Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж Ӂ ӂ З з И и Й й К к Л л М м
Н н О о Ö ö П п Р р С с Т т У у
Ӱ ӱ Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ
Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я

Лацінскі альфабэт:

А а Ä ä B b C c Ç ç D d Е е Ê ê
F f G g H h I ı İ i J j K k L l
M m N n O o Ö ö Р р R r S s Ş ş
T t Ţ ţ U u Ü ü V v Y y Z z

Гагавуская мова зьяўляецца адной зь лінгвістычна найбліжэйшых да сучаснае турэцкае мовы. Разам з гэтым, размоўная гагавуская мова адлюстроўвае на сабе заўважны ўплыў з боку славянскіх моваў. Рэлігійная лексыка мае запазычваньні з грэцкае й арабскае моваў. Тэхнічная, юрыдычная ды навуковая галіны лексыкі маюць запазычваньні з лаціны, турэцкай ды румынскай моваў.

Некаторыя прыклады:

Расейская, украінская, баўгарская мовы:

Unuku («унук»), Maşına («машына»), Mamu («мама»), Garmon («гармонік»), Traktor («трактар»), Babu («бабуля»), Kutü («куцьця»), Kolada («калядкі»).

Арабская мова:

Insan («чалавек»), Alkogol («сьпірт»), Allah («Бог»), Fukara («бедны»), Seläm («вітаю»), Din («вера»), Kämil («выдатны»), Kitab («кніга»), Canta («торба»), Sabaa («раніца»), Käfir («язычнік»), Sıfır («нуль»), İslää («добра»).

Румынская мова:

Juridik («юстыцыя», «юрыдычны»), Hırleţ («рыдлёўка»), Furkuliţa («відэлец»), Primar («мэр»), Armata («армія»), Prost («дрэнна», «дрэнны»).

Грэцкая мова:

Fasülä («фасоля»), Ayoz («сьвяты»), Stavroz («крыж»), Yortu («сьвята»), Klisä («царква»), Popaz («сьвятар»).
  1. ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ https://www.ethnologue.com/language/gag/23
  3. ^ Lewis, M. Paul. Language Family Trees: Altaic, Turkic, Southern, Turkish. — Dallas: TX: SIL International, 2009. — (Ethnologue: Languages of the World).
  4. ^ Зьвесткі паводле Ethnologue.
  5. ^ Михаил Формузал успокоил общественность: гагаузский язык не исчезает. Сообщение ЮНЕСКО неправильно поняли (рас.) Газета Панорама Праверана 15 сьнежня 2013 г.
  6. ^ Зьвесткі паводле перапісу насельніцтва Ўкраіны ў 2001 годзе.
  7. ^ M. Ciachir. Basarabialâ gagauzlarân istoriassi. — Chișinău: 1933. — С. 133.
  8. ^ Măcriș, Anatol. Găgăuzii. — Бухарэст: Editura PACO, 2008. — С. 71.
  • Гайдаржи Г.А., Тукан Б.П., Колца Е.К., Покровская Л.А. Гагаузско-русско-молдавский словарь. — М.: Советская Энциклопедия, 1973.
  • Ulutaş, İsmail. 2004. Relative clauses in Gagauz syntax. Istanbul: Isis Press. ISBN 975-428-283-8
  • Шабашов А.В., „Гагаузы: система терминов родства и происхождение народа”

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гагавуская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў