Віцезслаў Нэзвал
Віцезслаў Нэзвал | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 траўня 1900[1][2][3][…] |
Памёр | 6 красавіка 1958[6][1][3][…] (57 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Bohumil Nezval[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мовазнавец, пісьменьнік, паэт, драматург, сцэнарыст, навэліст, перакладнік, плястычны артыст, публіцыст, драматург, празаік, лібрэтыст |
Мова | чэская мова[3][3][3][…], гішпанская мова[3][3][3], ангельская мова[3][3][3] і француская мова[3][3][3] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Віцезслаў Нэзвал (па-чэску: Vítězslav Nezval; 26 траўня 1900 — 6 красавіка 1958) — чэскі пісьменьнік і перакладчык, адзін з заснавальнікаў чэскага паэтызму, лідэр сюррэалізму, народны пісьменьнік (1953).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і вясковага настаўніка ў Маравіі (в. Біскоўпкі непадалёк ад Мараўскага Крумлава), з 1903 году сям’я жыла ў Шэмікавіцах. З 1911 году наведваў гімназію ў Тршэбічы, якую скончыў у 1919 годзе.
Падчас Першай сусьветнай вайны быў прызваны ў войска, але праз два месяцы звольнены. Адзін сэмэстар наведваў юрыдычны факультэт Брненскага ўнівэрсытэту, потым перавёўся на філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту, які таксама ня скончыў.
У 1922 годзе ўступіў ў мастацка-літаратурную суполку «Дэветсіл» (разам з Карэлам Тайге). Па часе стаўся палітычным ініцыятарам чэскага авангарднага руху. У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Чэхаславаччыны. Працаваў сакратаром у рэдакцыі Масарыкавага навуковага слоўніка, пасьля прысьвяціў сябе літаратурнай дзейнасьці. Друкаваўся ў чэскай прэсе. Працаваў у тэатры. У межах «Дэветсілу» ўдзельнічаў у фармаваньні паэтызму.
Падарожжа ў СССР, Францыю, Італію і Грэцыю вельмі паўплывала на Нэзвалаў сьветапогляд. Падчас вандровак знаёміўся зь вядомымі сюррэалістамі (у тым ліку з Анры Брэтонам і Полем Элюарам), пад уплывам якіх заснаваў Суполку сюррэалістаў Чэхаславацкай рэспублікі (1934), якую сам у 1938 годзе распусьціў.
Пасьля Другой сусьветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у дзейнасьці КПЧ, атрымаў шэраг афіцыйных узнагарод. Творчасьць гэтага пэрыяду — пошук сябе ў сацыялістычным рэалізьме.
Памёр Нэзвал у выніку інфаркту і шкарлятыны.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурныя пачаткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jaro
- Melancholičtí upíři
- Most — напісаны пад уплывам пралетарскай паэзіі. Адлюстроўвае час навучаньня ў гімназіі.
- Večerní
- Jarní selanka
- Letnice
Паэтызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pantomima («Пантаміма», 1924) — першы паэтыстычны зборнік
- Abeceda («Абэцэда»)
- Básně na pohlednice (1926)
- Nápisy na hroby (1926) — дробная паэтыстычная проза
- Dobrodružství noci a vějíře (1927)
- Hra v kostky (1928)
- Básně noci (1930)
- Podivuhodný kouzelník («Дзіўны чараўнік») — адзін з твораў, які выразна паўплываў на разьвіцьцё паэтызму. Сымбаль паэтызму.
- Akrobat («Акрабат»)
- Edison («Эдысан»)
- Signál času («Сыгналь часу»)
- Snídaně v trávě (1931)
- Jan ve smutku (1931)
- Květy zla
- Pět prstů
- Skleněný havelok (1932, «Шкляны плашч») — паступовы пераход да сюррэалізму.
- Zpáteční lístek (1933)
- Sbohem a šáteček (1934, «Бывай і хустачка»)
Сюррэалізм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Žena v množném čísle (1936)
- Absolutní hrobař (1937)
- Praha s prsty deště («Прага з пальцамі дажджу»)
Адначасна зь сюррэалістычнымі творамі Нэзвал пісаў і несюррэалістычную паэзію і выдаваў пад псэўданімамі:
- 52 hořkých balad věčného studenta Roberta Davida («52 горкія баляды вечнага студэнта Робэрта Давіда», 1936) — насьледаваньне Франсуа Віёну.
- 100 sonetů zachránkyni věčného studenta Roberta Davida («100 санэтаў выратавальніцы вечнага студэнта Робэрта Давіда»)
- 70 básní z podsvětí na rozloučenou se stínem věčného studenta Roberta Davida
Каля 1937 году Нэзвал пакідае сюррэалістычную паэтыку і пераходзіць да паэзіі калектыўных і нацыянальных каштоўнасьцяў.
- Matka naděje (1938)
- Pět minut za městem (1939)
- Historický obraz (1945)
- Velký orloj (1949)
- Stalin (1949)
- Zpěv míru (1950)
- Z domoviny (1951)
- Křídla (1952)
- Chrpy a města (1955)
- Nedokončená (1960)
Проза
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большую частку прозы выдаў у 1920—1930-х гадах. Паглыбленьне ў тэмы падсьвядомасьці і сну.
- Kronika z konce tisíciletí
- Posedlost
- Chtěla okrást lorda Blamingtona
- Dolce farniente
- Pan Marat
- Jak vejce vejci
- Monako (раманэта)
- Karneval (раманэта)
- Valérie a týden divů
- Anička, skřítek a slaměný Hubert
- Sexuální nocturno (1931)
- Věci, květiny, zvířátka a lidé pro děti
- Z mého života
- Neviditelná Moskva (1935
- Ulice Git-le-Ceur (1936)
- Pražský chodec (1938)
Драматургія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Milenci z kiosku (1932)
- Manon Lescaut (пераклад)
- Loretka (1941)
- Dnes ještě zapadá slunce nad Atlantidou (1956)
- Tři mušketýři
- Nový Figaro
- Schovávaná na schodech
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдаў энцыкляпэдыю сучасных паэтычных кірункаў і некалькі літаратуразнаўчых працаў: пра творчасьць Іржы Волькера, Карэла Чапэка, Ёзэфа Чапэка, Яраслава Врхліцкага, Пэтра Бэзруча і іншых. Пераклаў некалькі працаў Анры Брэтона.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускую мову зборнік «Васількі і гарады» пераклаў Хведар Жычка, паасобныя вершы — Лявон Баршчэўскі, Васіль Вітка, Анатоль Вялюгін, Пятрусь Макаль, Васіль Матэвушаў, Сяргей Панізьнік, Пятро Прыходзька, Станіслаў Шушкевіч.
- Васількі і гарады: Вершы і паэмы / Пер. з чэш. мовы Х. Жычка. — Мн. : Мастац. літ., 1986. — 111 с, 1л.партр. — (Паэзія народаў свету).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Vitezslav Nezval // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Vítězslav Nezval // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Nezval, Vítězslav // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ http://www.cycling-southern-moravia-region.com/403-ivancice-senorady
- ^ Dalešice - Vítězslav Nezval
- ^ а б Незвал Витезслав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://www.arts.gla.ac.uk/Slavonic/Nezval.html
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віцезслаў Нэзвал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў