Перайсьці да зьместу

Станіслаў Пятровіч Шушкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станіслаў Шушкевіч.
Станіслаў Шушкевіч
лац. Stanisłaŭ Šuškievič
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Янка Бор; Саўка Койданаўскі; Вільгельм Эрнест; крыптанімы: С.Ш.; Стах Ш.; С.Ш. и В.М.В. Мараковым); С.Ш-ч; Шуш; В.Э.; Э—ст; В.Эрн
Нарадзіўся 6 (19) лютага 1908
Памёр 1 лютага 1991(1991-02-01) (82 гады)
Пахаваны
Бацькі Пётар Шушкевіч[d]
Разалія Шушкевіч[d]
Сужэнец Гэлена Раманоўская
Дзеці Станіслаў Шушкевіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік
Мова беларуская
Дэбют 1924 (газэта «Чырвоная змена»)
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Станісла́ў Пятро́віч Шушке́віч (19 лютага [ст. ст. 6 лютага] 1908, в. Бакінава Менскага павету, цяпер Койданаўскі раён Менскай вобласьці — 1 лютага 1991, Менск) — беларускі паэт, празаік. Псэўданімы: Янка Бор; Саўка Койданаўскі; Вільгельм Эрнест; крыптанімы: С. Ш.; Стах Ш.; С. Ш. и В. М.В. Мараковым); С.Ш-ч; Шуш; В. Э.; Э—ст; В.Эрн. Бацька Станіслава Шушкевіча-малодшага.

Нарадзіўся ў сям’і безьзямельнага селяніна. Вучыўся ў 11-й сямігадовай школе Менску, у 1926 паступіў у МБПТ.

Уваходзіў у літаб’яднаньні «Маладняк», БелАПП.

У 1928—1930 гадах працаваў у Кніжнай палаце і Дзяржаўнай бібліятэцы БССР; у 1930—1931 загадваў бібліятэкай Навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі; у 1934—1935 працаваў у рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва», «Калгаснік Беларусі», у 1935—1936 — газэты «Звязда». Адначасова вучыўся на крытыка-творчым аддзяленьні літаратурнага факультэту МВПІ, які скончыў у 1934.

Чалец СП БССР з 1934.

Арыштаваны ў Менску па адрасе: вул. Сьляпянская, д. 29, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 5 кастрычніка 1937 за «прыналежнасьць да контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. У 1937—1946 знаходзіўся ў лягеры ў Кемераўскай вобл. Працаваў шахцёрам, цесьляром, бухгальтарам у лягеры МУС Кемераўскай вобласьці, пасьля вызваленьня (1944) — вольнанаёмным бугальтарам саўгасу.

У 1946 вярнуўся на радзіму; працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Данілавічах Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Паўторна арыштаваны 22 жніўня 1949 і 10 сьнежня 1949 асобай нарадай МДБ СССР асу­джаны да высылкі ў Краснаярскі край, дзе працаваў лесарубам, у геалягічных партыях і экспэдыцыях.

Рэабілітаваны прэзыдыюмам Вярхоўнага суда БССР 29 сьнежня 1954. Вярнуўся ў Менск у 1956.

У 1956—1958 працаваў у газэце «Менская праўда», у 1958—1970 быў загадчыкам аддзелу пісем газэты «Літаратура і мастацтва».

З 1970 на пэнсіі. Канчаткова рэабілітаваны па абедзьвюх справах 26 верасьня 1975. Асабовая справа С. П. Шушкевіча № 9935-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Пахаваны ў вёсцы Шчытомірычы Менскага раёну.

Дэбютаваў вершам у студзені 1924 (газэта «Чырвоная змена»).

Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1934), «Дарогаю вясны» (1959), «Услед за марамі» (1961), «Навальніца» (1966), «Сябрам» (1972), «Дарога ў залатую восень» (1983), «Рэха маладосці» (1984), «Сонца над маім асеннім садам» (1987), кнігі ўспамінаў «Вяртанне ў маладосць: Успаміны і нататкі» (Менск, 1968; у тым ліку ўспаміны пра беларускіх пісьменьнікаў), зборніка сатыры і гумару «Грушы на вярбе» (1969), кніжак вершаў, апавяданьняў і казак для дзяцей «Звярыны баль» (1936), «Лясная калыханка» (1958), «Сарочы церамок» (1959), «Мы на змену ідзём» (1961), «Гара Марата Казея» (1963), «Будзільнік» (1966), «Апавяданні пра Марата Казея» (1968, 1988), «Вясёлыя дзятлікі» (1970), «Колькі кіпцікаў у кошкі» (1972), «Дванаццаць пасланцоў» (1973), «Барадаты камар» (1977), «Красавік» (1977), «Ліса з магнітафонам» (1979), «Казачны церам» (1983), «Едзе страшная Яга» (1985), «Казёл на верталёце» (1987).

У 1978 г. выйшлі «Выбраныя творы» ў 2 тамах, у 1988 г. — «Выбранае». Многія вершы С. П. Шушкевіча пакладзеныя на музыку.

Узнагароджаны мэдалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983).

  • Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978;
  • Дарога ў залатую восень: Вершы. Мн., 1983;
  • Выбранае: Вершы. Мн., 1988.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Шушкевіч Станіслаў Пятровіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.. Т.6.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Барадулін Р. І светлай раніцы падаў руку // ЛіМ. 1985, 18 лют.;
  • Гніламёдаў У. Будні і святы дзіцячай паэзіі // Полымя. 1974, № 7;
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Шушкевіч Станіслаў Пятровіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 619—620.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]