Пятро Прыходзька
Пятро Прыходзька | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 лютага 1920 |
Памёр | 20 лістапада 2006 (86 гадоў) або 30 лістапада 2006 (86 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік, паэт |
Узнагароды |
Пятро (Пётар Фёдаравіч) Прыходзька (25 лютага 1920, вёска Альшоў, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласьць — 30 лістапада 2006, Менск) — беларускі паэт, перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936 годзе працаваў кіраўніком спраў Хоцімскага райкаму камсамолу. Пасьля заканчэньня Магілёўскай газэтнай партыйнай школы (1938) — адказны сакратар хоцімскай раённай газэты «Калгасная зьвязда». У 1939 годзе, пасьля заканчэньня Хоцімскай сярэдняй школы, паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Менску. У 1940 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім фронце, на Курскай дузе, у вызваленьні Беларусі, Польшчы, у баях за Бэрлін, за вызваленьне Прагі. З 1947 году працаваў у акруговай газэце «Во славу Родины» (Менск), іншых ваенных газэтах. У 1953 годзе дэмабілізаваны. У 1956 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў у часопісе «Беларусь» (1953—1954), газэтах «Звязда» (1956—1957), «Літаратура і мастацтва» (1957—1961), на менскай студыі дакумэнтальных фільмаў (1961—1966). У 1967—1971 гг. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1972—1979 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар зборнікаў паэзіі «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Пасьля разьвітаньня» [1958), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (вершы і паэмы, 1967), «Калінавыя зоры» (вершы і паэма, 1969), «Прызнаньне: Выбранае» (1970), «Не здадзеныя вышыні» (вершы і паэма, 1972), «На пераправе» (вершы і паэмы, 1974), «Лірыка» [1975), «Пляцдарм» (вершы і паэма, 1978), «Лісты з даў» (выбранае, 1980), «Вячэрняя паверка» (вершы, баляды, паэмы, 1982), «Парог памяці» (вершы, баляды, паэмы, 1983), «Апаленыя вёрсты» (вершы, баляда, паэма, 1986), «Водгульле грому» (1989), «Споведзь любові» (выбранае, 1990) і кнігі нарысаў «На новых землях» (з П.Багаценкавым, 1954). Для дзяцей выдаў зборнік вершаў «Сустрэча з маленствам» (1967), «Каляка-маляка» (1981), «Сьцяблінка» (1986), паэму «Сын камунара» (1973).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэат Літаратурнай прэміі БССР імя А. Куляшова (1985) за зборнік «Парог памяці».
- Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі.
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў Менску
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія перакладчыкі