Ёзэф Чапэк
Ёзэф Чапэк | |
| Дата нараджэньня | 23 сакавіка 1887[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | не раней за 4 красавіка 1945[7][8][5] |
| Месца сьмерці |
|
| Месца пахаваньня |
|
| Месца вучобы | |
| Занятак | перакладнік, маляр, фатограф, драматург, журналіст, пісьменьнік, ілюстратар, мастацкі крытык, тэарэтык мастацтва, сцэнограф, графік, экслібрыст, палітычны вязень, мастак па касьцюмах |
| Навуковая сфэра | малярства[3], графіка[d][3], літаратура[3] і журналістыка[3] |
| Сябра ў | Brothers Čapek[d] |
| Плынь | экспрэсіянізм і кубізм |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Ёзэф Ча́пэк (па-чэску: Josef Čapek, 23 сакавіка 1887, Гронаў, Кралаваградэцкі край, — паміж 13 і 15 красавіка 1945 году, канцлягер Бэрген-Бэльзэн) — чэскі мастак, графік, фатограф, кніжны ілюстратар, эсэіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нарадзіўся 23 сакавіка 1887 году ў горным чэскім горадзе Гронаве. Старэйшы брат пісьменьніка Карэла Чапэка. Навучаўся ў пачатковай і сярэдняй школе, затым два гады навучаўся ў Нямеччыне ў школе ткачоў. Пасьля яе заканчэньня ў 1903 на працягу году ён працаваў на заводзе Úpická FM Обэрлендэр.
Увосень 1904 году Ёзэф пераехаў у Прагу, дзе навучаўся ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. Друкаваўся з 1907 разам з братам К. Чапэкам. У 1910—1920-я гг. супрацоўнічаў з газэтамі і часопісамі. У 1912 годзе ў Празе адбылася яго першая выстаўка. Разам з братам Карэлам правёў некалькі гадоў у Парыжы.
У 1930-я гг. Чапэк стварыў шэраг твораў сацыяльна-палітычнай скіраванасьці, пратэстуючы супраць вайны і фашызму. Адразу пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны Ёзэфа арыштавалі нацысты. Пасьля некалькіх гадоў, праведзеных у розных канцлягерах, мастак памёр ад тыфу паміж 13 і 15 красавіка 1945 году ў канцлягеры Бэрген-Бэльзэн.
Імёны братоў Чапэкаў цяпер носяць вуліцы ў Празе і многіх іншых гарадах.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выяўленчым мастацтве зьвяртаўся да прыёмаў кубізму, фавізму і прымітывізму. Аўтар жывапісных работ («Чалавек зь мяшком», 1926; цыклі «Агонь», «Мара», абодва 1938—1939), ілюстрацыяў да твораў чэскіх пісьменьнікаў, у т.л. да раманаў К. Чапэка «Фабрыка Абсалюту» (1922), «Кракаціт» (1924) і ўласных твораў («Аповесьць пра сабачку і кошачку», 1929), антыфашысцкіх карыкатур і інш.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Lelio, 1917
- Аповесьць пра сабачку і котачку, 1929
- Stín kapradiny, 1930, раман
- Kulhavý poutník, эсэ, 1936
- Land of Many Names
- Básně z koncentračního tabora, апублікаваная ў 1946
- Adam Stvořitel (Adam the Creator) — з Карэлам Чапэкам
- Dášeňka, čili život štěněte — з Карэлам Чапэкам, ілюстрацыі Ёзэфа
- Ze života hmyzu 1921 — з Карэлам Чапэкам
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ запіс грамадзянскага стану
- ↑ Josef Čapek (нід.) — 2017.
- 1 2 3 4 5 Čapek, Josef // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ abART
- 1 2 рэгіянальная база зьвестак Навукова-дасьледніцкай бібліятэкі Градцу-Кралава (чэс.)
- 1 2 verschiedene Autoren Biographisches Lexikon zur Geschichte der böhmischen Länder (ням.) — R. Oldenbourg Verlag, Collegium Carolinum, 2000.
- ↑ Josef Čapek // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ↑ Rokosová A. „Tvorba pro něj byla vnitřní nutností, povinností a posláním.“ Před 75 lety zemřel Josef Čapek — Czech Radio, 2020.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чапек Іосеф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2