Кузьняцоўскі раён
Выгляд
| Кузьняцоўскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Беларуская ССР |
| Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Віцебск |
| Дата ўтварэньня | 29 кастрычніка 1924 |
| Дата скасаваньня | 26 сакавіка 1927 |
| Час існаваньня | 1924—1927 |
| | |
Кузьняцоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1927 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск.
Быў утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі пад назвай Лосьвідзкі раён, 29 кастрычніка 1924 году перайменаваны ў Кузьняцоўскі, назва — ад вёскі Кузьняцова (сучасны Віцебскі раён). Падзяляўся на 10 сельсаветаў: Бараўлянскі, Віцебскі, Даўжанскі, Дражнаўскі, Заронаўскі, Лятчанскі, Мікалаеўскі, Міхалёўскі, Старасельскі, Шніцінскі. Па скасаваньні 26 сакавіка 1927 году тэрыторыя ўвайшла ў склад Віцебскага раёну[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 291
| ||||||||