Мяжанскі раён
Выгляд
| Мяжанскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Беларуская ССР |
| Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Мяжа |
| Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
| Дата скасаваньня | 8 ліпеня 1931 |
| Час існаваньня | 1924—1931 |
| | |
Мяжанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1931 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Мяжа.
Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930). Падзяляўся на 9 сельсаветаў: Вышадзкі, Вярэцкі, Газьбенскі (Газьбянскі), Зайкаўскі, Мяжанскі, Палоўскі, Паташненскі (Паташнянскі), Руднянскі (Рудненскі), Шабраўскі (Шаброўскі). Па скасаваньні (8 ліпеня 1931) тэрыторыя ўвайшла ў склад Сураскага і Гарадоцкага раёнаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 248
| ||||||||