Перайсьці да зьместу

Беларускі музэй у Вільні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Віленскі беларускі музэй»)
Беларускі музэй у Вільні
Muzeum Białoruskie w Wilnie
Беларускі музэй у Вільні, адна з заляў
Месцазнаходжаньне ВільняДругая Рэч Паспалітая
Адрас Вастрабрамская, 9
Створаны 1921 г.
Закрыты 1945
Дырэктар Антон Луцкевіч
Геаграфічныя каардынаты 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. / 54.683; 25.283Каардынаты: 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. / 54.683; 25.283
Беларускі музэй у Вільні на мапе Польшчы (1918—1939)
Беларускі музэй у Вільні
Беларускі музэй у Вільні
Беларускі музэй у Вільні

Белару́скі музэ́й у Ві́льні, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (польск. Muzeum Białoruskie w Wilnie) — адна з галоўных навуковых і асьветніцкіх установаў у гісторыі Беларусі. Знаходзілася ў Вільні на вуліцы Вастрабрамская, 9 у 1921—1945 гадох разам зь Беларускім навуковым таварыствам і Беларускай гімназіяй.

Музэй заснаваны ў 1921 годзе і названы ў гонар памерлага ў 1919 годзе беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.

Экспанаты паходзілі галоўным чынам з калекцыі Івана Луцкевіча, які ў тэстамэнце перадаў яе музэю.

Музэй налічваў каля 14 тысячаў рукапісаў і старадрукаў. У экспазыціі меліся, у прыватнасьці: частка праскай Бібліі 1517 году Францішка Скарыны, Статут ВКЛ 1588 году, наваградзкае Эвангельле 14 стагодзьдзя, Аль-Кітаб, друкаваныя па-беларуску кнігі (Вільня, Іўе, Супрасьль, Нясьвіж, Слуцак), іншыя рэдкія кнігі.

Музэй быў ліквідаваны напрыканцы 1944 году. Тое, што захавалася па вайне, было падзелена супольнай камісіяй паміж Летувіскай ССР і БССР. Ад беларускага боку ў камісіі былі асобы, не зьвязаныя зь Беларусьсю. Яны адбіралі толькі тыя экспанаты, якія былі на беларускай мове. Усё зьвязанае з ВКЛ было адкінута, таму найбольш значныя экспанаты засталіся Летуве ці патрапілі ў Маскву.

На чале музэю да 1939 году стаяў Антон Луцкевіч — брат Івана. Яго супрацоўнікамі былі Мар’ян Пецюкевіч, Янка Шутовіч і Владас Дрэма.

Аднаўленьне музэю ў 2000-х гадах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе ў Вільні намаганьнямі Сяржука Вітушкі зроблена спроба аднавіць інстытуцыю, у Летуве зарэгістравана грамадзкае аб’яднаньне «Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча» з дэклараванымі мэтамі дасьледаваньня старажытнай гісторыі, фіксацыі гістарычнага працэсу й прэзэнтацыі гістарычных ведаў у грамадзтве. Паводле заявы стваральнікаў (Галіны Войцік, Сяргея й Людвікі Вітушак, Сяргея Дубаўца, Таццяны Поклад): «Сваю дзейнасьць мы разумеем як працяг віленскай музэйнай традыцыі і таму падкрэсьліваем — мы ня проста ствараем — мы адраджаем Віленскі Беларускі Музэй»[1]

У 2021 годзе гэтае грамадзкае аб’яднаньне атрымала памяшканьне па вуліцы Віленскай, 20. На думку заснавальнікаў, яны аднавілі сымбаль багатага гістарычнага мінулага і асяродак культурнага жыцьця беларусаў у Вільні, працягнуць збор нацыянальнай спадчыны і працу над яе папулярызацыяй.[2] Дырэктарка музэю — Людвіка Кардзіс.

4 жніўня — 16 верасьня 2021 ў музэі адбылася яго першая выстава «Чаму воля гэта жанчына», на якой выстаўляліся працы беларускіх мастачак (Зоя Коўш, Жана Гладко, Сьвятлана Пятушкова, Алеся Жыткевіч, Анон)[3] і таксама творы саміх наведнікаў імпрэзы.

Другая выстава (5 сьнежня 2021) была прысьвечаная 115-годзьдзю «Нашай Нівы», заснаванай Іванам Луцкевічам, ды 100-годзьдзю самога музэю. Выстава «Музэй Івана Луцкевіча праз аналіз дадзеных і згадкі ў прэсе» прадставіла статыстычныя дадзеныя па дзейнасьці беларускага музэю ў міжваенны час, сабраныя на аснове кнігі ўліку наведнікаў і тагачаснай віленскай прэсы (куратар Паўліна Вітушчанка, візуалізацыя дадзеных Ігар Яноўскі).[4] Разам з тым 10 сьнежня адбылася й навуковая міні-канфэрэнцыя «Віленскі музэй сто год таму».

За першы год публічнай працы адноўленага музэю былі арганізаваныя выставы жівапісу, фатаграфіі й кніжнай графікі, ладзіліся прэзэнтацыі кніг Уладзімера Някляева, Вольгі Гапеевай, Аляксея Дзікавіцкага, канцэрты Зьмітра Бартосіка, Зьмітра Вайцюшкевіча, Андрэя Хадановіча, паэтычныя фестывалі, майстэрні, спэктаклі, адчыніліся шматлікія гурткі, бібліятэка.[5] Быў выдадзены гід «Вільня фальклёрная».

  • Герасімаў, В. М. Кніжныя выданні са збору Віленскага Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя І. Луцкевіча ў фондах Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь // Музейны веснік / Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2011. — Вып. 5. — С. 24–28.
  • Крыцук, Р. І. Знакі ахвяраванняў са збораў Беларускага музея імя Івана Луцкевіча: (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2019. — № 8. — С. 31–36.
  • Лабачэўская, В. А. Фотаздымкі Беларускага музея імя Івана Луцкевіча: новыя знаходкі : [аб экспанатах першага беларускага нацыянальнага музея ў Вільні] // Беларускі гістарычны часопіс. 2021. — № 12. — С. 20–24.
  • Іванова, В. С. Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні ў 1939–1941 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2021. — № 8. — С. 27–31.
  • Моніч, Д. Легендарны беларускі музей // Краязнаўчая газета. — 2022. — Крас. (№ 16). — С. 3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]