Вікіпэдыя:Афіцыйныя назвы Беларусі/Галасаваньне
14 траўня 1995 году з ініцыятывы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, у выніку якога расейскай мове надалі статус дзяржаўнай.
23 ліпеня 2008 году быў зацьверджаны Закон Рэспублікі Беларусь № 420-З «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», які набыў сілу 1 верасьня 2010 году. У другім артыкуле да гэтага Закону гаворыцца, што дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай артаграфіі і пунктуацыі, зацьверджанымі гэтым Законам, ва ўсіх сфэрах і выпадках выкарыстаньня пісьмовай беларускай мовы.
Пытаньне «дзьвюхмоўя» шмат дзе абмяркоўвалася: 1, 2. Потым у выніку гэтых абмеркаваньняў было праведзенае галасаваньне, дзякуючы якому высьветлелася, што большасьць супраць распаўсюджваньня дзьвюхмоўя на Вікіпэдыю на беларускай мове клясычным правапісам. Але спробы парушыць гэты кансэнсус і дагэтуль працягваюцца: 1, 2.
У сувязі з гэтым прапаную супольнасьці зноў разгледзіць пытаньне: ці трэба Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам выконваць гэтыя патрабаваньні, а менавіта дубляваць усе назвы на беларускую мову афіцыйным правапісам і на расейскую мову.
Правіла
[рэдагаваць крыніцу]У Вікіпэдыі будзе дзейнічаць адзіны варыянт, які будзе абраны супольнасьцю шляхам галасаваньня. Варыянт, які адхіліць супольнасьць, будзе схаваны. Таму, калі ласка, галасуйце толькі за адзін з варыянтаў правіла Вікіпэдыя:Афіцыйныя назвы Беларусі.
Першы варыянт правіла
[рэдагаваць крыніцу]З мэтай зрабіць зьмест артыкулаў аднатыпным, пасьлядоўным і адпавядаючым сучасным моўным абставінам у Рэспубліцы Беларусь, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое патрабуе дубляваць усе назвы на беларускую мову афіцыйным правапісам і на расейскую мову незалежна ад іх тэрытарыяльнай і нацыянальнай прыналежнасьці. Пры гэтым калі назвы на беларускай мове афіцыйным і клясычным правапісамі супадаюць, то першая не пазначаецца.
Таксама у гэтым выпадку дзейнічае рэкамэндацыя Вікіпэдыя:Правілы афармленьня: абавязкова пазначаецца назва аб’екту ці зьявы на мове арыгіналу ці паходжаньня.
Агульны парадак у пачатку артыкулаў: спачатку ідзе назва, якая адпавядае артаграфічным нормам беларускага клясычнага правапісу (нармалізацыя 2005 году); потым афіцыйная назва на беларускай мове афіцыйным правапісам; потым назва на расейскай мове; потым назва на мове арыгіналу ці паходжаньня, калі такая існуе.
Прыклады:
- у артыкуле пра горад Менск назва будзе мець наступны выгляд: Менск (бел. Мінск, рас. Минск);
- Полацак: По́лацак (бел. Полацк, рас. Полоцк);
- Манастырышча: Манастыры́шча (бел. Манастырышчэ, рас. Монастырище, укр. Монастирище);
- Менская вобласьць: Ме́нская во́бласьць (бел. Мінская вобласць, рас. Минская область);
- Кастусь Каліноўскі: Касту́сь Каліно́ўскі (Вінцэ́нт-Канстанці́н Каліно́ўскі) (па-расейску: Константин Семёнович Калиновский);
- Тадэвуш Касьцюшка: Андрэ́й Тадэ́вуш Банавэнту́ра Касьцю́шка (бел. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, рас. Анджей Тадеуш Бонавентура Костюшко);
- Вялікае Княства Літоўскае: Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, Ру́скае й Жамо́йцкае (рас. Великое княжество Литовское);
- рака Сьвіслач: Сьві́слач (бел. Свіслач, рас. Свислочь);
- нацыянальны парк «Нарачанскі»: «Нарачанскі» (рас. «Нарочанский»);
- возера Нарач: Нарач (рас. Нарочь);
- Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы: Пала́цава-за́мкавы ко́мплекс у Нясьві́жы (Нясьві́скі за́мак) (бел. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, рас. Несвижский замок);
- Бітва пад Воршай: Бі́тва пад Во́ршай (бел. Бітва пад Оршай, рас. Сражение под Оршей);
- Белавеская пушча: Белавеская пушча (бел. Белавежская пушча, рас. Беловежская пуща);
- Беларуская Вікіпэдыя: Беларуская Вікіпэдыя (бел. Беларуская Вікіпедыя, рас. Белорусская Википедия);
- Зубар: Зу́бар або эўрапе́йскі бізо́н (бел. зубр еўрапейскі, рас. зубр, лац. Bison bonasus).
Другі варыянт правіла
[рэдагаваць крыніцу]З мэтай зрабіць зьмест артыкулаў аднатыпным і пасьлядоўным, а таксама ў сувязі з тым, што Вікіпэдыі ствараюцца паводле моўнага прынцыпу, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое патрабуе ўжываць усюды і толькі назвы на беларускай мове. Пры гэтым усе назвы павінны адпавядаць артаграфічным нормам беларускага клясычнага правапісу (нармалізацыя 2005 году). Дубляваць назвы Беларусі на беларускую мову афіцыйным правапісам і на расейскую мову забараняецца. Пры гэтым у разьдзеле «Назва», з улікам пэўнай патрэбы (напрыклад, каб праілюстраваць паходжаньне канкрэтнай назвы), магчымае ўжываньне назвы на іншых мовах. Таксама, у выпадку калі афіцыйная назва адрозьніваецца ад асноўнай назвы, у шаблёнах-картках (напрыклад Шаблён:Населены пункт/Беларусь) можна дадаваць, як заўвагу да асноўнай назвы, трансьлітараваную афіцыйную назву на беларускай мове клясычным правапісам.
Гэтае правіла ня тычыцца тых выпадкаў, калі геаграфічны або іншы аб’ект ці зьява разьмяшчаюцца не на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У гэтым выпадку дзейнічае рэкамэндацыя Вікіпэдыя:Правілы афармленьня: абавязкова пазначаецца назва аб’екту ці зьявы на мове арыгіналу ці паходжаньня.
Агульны парадак у пачатку артыкулаў: спачатку ідзе назва, якая адпавядае артаграфічным нормам беларускага клясычнага правапісу; потым назва на мове арыгіналу ці паходжаньня, калі такая існуе.
Прыклады: