Перайсьці да зьместу

Бюраканская астрафізычная абсэрваторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бюраканская астрафізычная абсэрваторыя

Бюраканская астрафізычная абсэрваторыя імя В. А. Амбарцумяна — адна зь вядучых навуковых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Армэніі. Абсэрваторыя знаходзіцца ў Арагацотнскай вобласьці ў Армэніі на паўднёвым схіле гары Арагац на вышыні 1490 м на ўскраіне вёскі Бюракан. Комплекс будынкаў абсэрваторыі зьяўляецца архітэктурным помнікам.

Кіраўнікі абсэрваторыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бюраканская абсэрваторыя была заснавана ў 1946 годзе па ініцыятыве на той час чальца-карэспандэнта АН СССР Віктара Амбарцумяна, які доўгі час быў яе дырэктарам. Будаўніцтва комплексу пачалося вясной таго ж году пад кіраўніцтвам Самвэла Сафарана. У год заснаваньня абсэрваторыі быў створаны часопіс «Паведамленьні Бюраканскай абсэрваторыі». З 1998 году абсэрваторыя носіць імя В. А. Амбарцумяна.

Афіцыйнае адкрыцьцё абсэрваторыі адбылося толькі 19 верасьня 1956 году.

На тэрыторыі абсэрваторыі ў 1961 годзе была створана станцыя Астранамічнага інстытуту імя В. В. Собалева (раней АТ ЛДУ).