Перайсьці да зьместу

Вялікае Сяло (Пружанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 13:16, 6 траўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Вялікае Сяло
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Вялікасельскі
Вышыня: 188 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
колькасьць: 447 чал.[1]
колькасьць двароў: 195
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225165[2]
СААТА: 1256806011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′3″ пн. ш. 24°19′24″ у. д. / 52.63417° пн. ш. 24.32333° у. д. / 52.63417; 24.32333Каардынаты: 52°38′3″ пн. ш. 24°19′24″ у. д. / 52.63417° пн. ш. 24.32333° у. д. / 52.63417; 24.32333
Вялікае Сяло на мапе Беларусі ±
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло

Вялі́кае Сяло́[3]аграгарадок у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вялікае Сяло зьяўляецца цэнтрам Вялікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад Пружанаў, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва — 447 жыхароў, 195 двароў (2005).

Мінуўшчына

За расейскім часам — цэнтар воласьці ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні, 2569 дзесяцін зямлі[4]. У 1886 року 1558 жыхароў, 97 двароў, праваслаўная царква, валасное праўленьне, кузьня, 2 ветракі, піцейны дом. Паводле перапісу 1897 року 1035 жыхароў, 184 двары, народная вучэльня, хлебазапасная крама.

За польскім часам — сьпярша ў гміне Котра[5], а з 1932 — у складзе гміны Шарашоў Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. У 1921 року 633 жыхары, 134 двары.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 року 892 жыхары; у 1970 — 719 жыхароў. Ад 16 красавіка 1973 Вялікае Сяло — цэнтар сельсавету.

Інфраструктура

Дзіцячы садок, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі і вэтэрынарны пункты, крама.

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Р47 СьвіслачПоразаваПружаны і Н540 КупічыШарашоў — Вялікае Сяло[7].

Турыстычная інфармацыя

  • Касьцёл (пасьля 1990)
  • Братэрская магіла 56 савецкіх жаўнераў і партызан (1941—1944)

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Вялікае Сяло // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 499
  2. ^ Алфавитный список улиц по Великое Село (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 15 красавіка 2012 г.
  3. ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь (рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі БеларусьПраверана 15 красавіка 2012 г.
  4. ^ Wielkie Sioło (12) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 346
  5. ^ Wielkie Sioło, вёска. Radzima.net. Праверана 15 красавіка 2012 г.
  6. ^ Dz.U. 1932 nr 17 poz. 109 (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Min. Spraw Wewnętrznych. Праверана 15 красавіка 2012 г.
  7. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 15 красавіка 2012 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Вялікасельскі сельсавет (Пружанскі раён)