Перайсьці да зьместу

Вялікабярэзьніцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікабярэзьніцкі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Бальшыя Бярэзьнікі[1]
Дата ўтварэньня 1935
Насельніцтва
Плошча
  • 957,31 км²[3]
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 176 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вялікабярэ́зьніцкі раён (па-расейску: Большеберезниковский район, па-эрзянску: Покш Килейбуе, па-макшанску: Оцю Келунонь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Мардовіі ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца сяло Бальшыя Бярэзьнікі.

Вялікабярэзьніцкі раён мяжуе з Чамзінскім, Дубёнскім, Качкураўскім і Лямбірскім раёнамі, а таксама з Ульянаўскай вобласьцю на поўдні. Плошча раёну складае 957,31 км². Доля сельскагаспадарчых угодзьдзяў у агульнай плошчы складае больш за 60%.

Вялікабярэзьніцкі раён быў утвораны 26 студзеня 1935 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК у складзе Мардоўскае АССР.

Эрзя фармуюць 56,84% агульнага насельніцтва раёну, другой нацыянальнай групай ёсьць расейцы, якія складаюць 42,32%.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]