Вэрсальская мірная дамова 1919 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вэрсальская дамова (1919)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вэрсальскі мір
Вэрсальская мірная дамова 1919 року
Тып дамовы Мірная дамова
Падпісаная
• месца
28 чэрвеня 1919
Вэрсаль, Івэлінскі павет, вобласьць Іль-дэ-Франс, Францыя
Набыла моц
• умовы
10 студзеня 1920
Перадача Нямеччынай Брытанскай імпэрыі большасьці ўладаньняў у Афрыцы; Францыі — Камэруна, Лятарынгіі ды Эльзаса; Японіі — большасьці астравоў у Ціхім акіяне
Тэрмін дзеяньня неабмежаваны
Страціла моц 1 верасьня 1939 (80 гадоў таму)
Падпісанты Гэрман Мюлер
Дэйвід Лойд-Джордж, Жорж Клемансо, Сіднэй Саніньё, Саёнзі
Бакі Сьцяг Вэймарскай рэспублікі Нямеччына
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Італіі Італія
Сьцяг Японіі Японія
Месца захаваньня Парыж, Францыя
Статус скасаваная
Мовы ангельская, француская
Wikisource-logo.svg Тэкст у Вікікрыніцы:
Treaty of Versailles
The Signing of the Peace Treaty of Versailles

Вэрсальская мірная дамова 1919 року — пагадненьне, якое афіцыйна завяршыла Першую сусьветную вайну 1914—1918 рокаў. Падпісаная 28 чэрвеня 1919 року ў Вэрсальскім палацы (Францыя) Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй, а таксама Бэльгіяй, Балівіяй, Бразыліяй, Кубай, Эквадорам, Грэцыяй, Гватэмалай, Гаіці, Хіджазам, Гандурасам, Лібэрыяй, Нікарагуа, Панамай, Пэру, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў, Сыямам, Чэхаславаччынай і Ўругваем з аднаго боку, і Нямеччынай — зь іншага.

Паводле Пратаколу да Дамовы ўмовы міру набывалі моц пры іх ўхваленьні Нямеччынай ды прынамсі трыма зь пяці галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў, у якасьці якіх у прэамбуле па парадку згадваліся Злучаныя Штаты Амэрыкі, Брытанская імпэрыя, Францыя, Італія ды Японія. Дадзеныя агаворкі дазволілі ажыцьцявіць Вэрсальскую дамову насуперак адмове ЗША яе ўхваліць.

Умовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З улікам агаворак аб набыцьці моцы Дамовай, зямельныя ўмовы міру вызначаліся:

  1. Пунктам 3 яе 27-га Артыкула, што тычыўся вяртаньня Нямеччынай Францыі земляў, заваяваных ў вайне 1870—1871 рокаў;
  2. Артыкулам 119, паводле якога Нямеччына адмаўлялася ад усіх заморскіх уладаньняў на карысьць галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў.

Такім чынам, зямельна мір абумоўліваўся перадачаю Нямеччынай:

  1. Брытанскай імпэрыі — архіпэлага Бісмарка, поўначы Камэруна, выспы Науру, усходу выспы Новая Гвінэя, заходніх астравоў Самоа, Паўднёва-Заходняй Афрыкі, большай часткі Паўднёва-Ўсходняй Афрыкі ды ўсходу Тогалэнду;
  2. Францыі — большай часткі Камэруна, Лятарынгіі, захаду Тогалэнду ды Эльзаса;
  3. Японіі — Каралінскіх, Маршалавых і Марыянскіх выспаў ды астравоў Палаў.

Наступствы для Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле 116-га Артыкула Дамовы Нямеччына пазбаўлялася ўсіх захопленых земляў, што ўваходзілі ў склад былой Расейскай імпэрыі па стане на 1 жніўня 1914 року, ды касавала Берасьцейскую мірную дамову 1918 року з бальшавіцкім урадам Расеі. Такім чынам, праз вызваленьне ад умоваў Берасьцейскага міру расейскія бальшавікі ўпаўнаважваліся на захоп усёй Беларусі. Аднак польска-савецкая вайна прывяла да адпаведнага перадзелу краіны паводле Рыскае мірнае дамовы 1921 року.

Рэпарацыі й абмежаваньні на ўзброеныя сілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле дамовы ўзброеныя сілы Нямеччыны павінны былі быць абмежаваныя 100 000-ай сухапутнай арміяй; абавязковая вайсковая служба адмянялася, асноўная частка вайскова-марскога флёту, які захаваўся, падлягала перадачы пераможцам, былі таксама накладзеныя жорсткія абмежаваньні на будаўніцтва новых баявых караблёў.

Нямеччыне забаранялася мець многія сучасныя віды ўзбраеньня — баявую авіяцыю, бронетэхніку (за выключэньнем невялікай колькасьці састарэлых машын — браняваных аўтамабіляў для патрэб паліцыі). Нямеччына абавязвалася кампэнсаваць у форме рэпарацыяў страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі краінаў Антанты ў выніку ваенных дзеяньняў (вызначэньне памераў рэпарацыяў ускладалася на асаблівую рэпарацыйную камісію).

3 кастрычніка 2010 году Нямеччына апошнім траншам у 70 мільёнаў эўра завяршыла выплату рэпарацыяў, накладзеных на яе Вэрсальскай мірнай дамовай (269 мільярдаў залатых марак — эквівалент прыкладна 100 тысячаў тон золата). Выплата спынілася пасьля прыходу да ўлады Гітлера і была зноў адноўленая пасьля Лёнданскай дамовы 1953 году.

Тэрыторыі, адарваныя ад Нямеччыны паводле Вэрсальскай дамовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржавы-набытчыкі Плошча, км² Насельніцтва, тыс. чал.
Польшча 43 600 2950
Францыя 14 520 1820
Данія 3900 160
Літва 2400 140
Вольны горад Данцыг 1900 325
Бэльгія 990 65
Чэхаславаччына 320 40
Усяго 67 630 5500

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вэрсальская мірная дамова 1919 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў