Вуліца Пуліхава (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 53°53′46″ пн. ш. 27°34′51″ у. д. / 53.896196° пн. ш. 27.580912° у. д. / 53.896196; 27.580912

Пуліхава
вуліца
Менск Пуліхава - від на пачатак вуліцы з перакрыжаваньня з Першамайскай.JPG
Від на пачатак вуліцы Пуліхава зь Першамайскай вуліцы
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Гістарычны раён Стромкі Бераг, Архірэйская Слабодка
Былыя назвы Архірэйская, Бэнца
Даўжыня 1,2 км
Аўтобусныя маршруты 57
Паштовыя індэксы 220088
На мапе
Google · Яндекс

Вуліца Пуліхава — адна з цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ўздоўж левага берагу ракі Сьвіслачы ад вуліцы Першамайскай да Смаленскай. Цяперашняя даўжыня — 1,2 км. Перасякаецца з вуліцамі Сьлясарнай і Андрэеўскай, а таксама з Нагорным завулкам. На вуліцы знаходзяцца УП «Менскводаканал», аддзяленьне «Белпошты» № 88, гаспадарчыя і прадуктовыя крамы. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліцаў Менску.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На мапе Менску 1858 году месца, дзе цяпер пракладзеная вуліца Пуліхава, знаходзілася па-за межамі гораду.[2] Гістарычная назва вуліцы — Архірэйская.[3]

На гарадзкой мапе 1898 году вуліца мела толькі палову сваёй сёньняшняй даўжыні, праходзіла па гістарычным раёне Стромкі Бераг і цягнулася ад вуліцы Вясёлай (цяпер — Першамайская) да перакрыжаваньня са Шпітальнай (пазьней — Фрунзенскай)[4] і Нагорнай. У пачатку вуліцы па яе левым баку знаходзіліся казармы.[5]

У 1923 годзе названая ў гонар рэвалюцыянера—тэрарыста Івана Пуліхава.[6] Спадарожнік па Менску (1930 год) падае старую назву вуліцы як «Архірэйскае ўрочышча», а новую — як «Піліхава ўрочышча».[7] На гарадзкой мапе 1934 году назва вуліцы пададзена як «Пуліхаўская».[8]

У час нямецкай акупацыі вуліца называлася імём нямецкага інжынэра—вынаходніка К. Бэнца.[9] Толькі пасьля вайны вуліца Пуліхава падоўжылася да менскага гістарычнага раёну, зь якім раней дзяліла сваю назву, — Архірэйская Слабодка.

Да распачатай у 1950-я гады рэканструкцыі на вуліцы пераважна знаходзіліся драўляныя малапавярховыя пабудовы сядзібнага тыпу. Жылы мікрараён па левым баку вуліцы пабудаваны ў 1960-я—1970-я гады. Для забудовы гэтага пэрыяду характэрныя тыпавыя 5-павярховыя жылыя дамы і 9-павярховыя дамы, пабудаваныя па індывідуальных праектах (архітэктары М. Ткачук, С. Баткоўскі, Л. Гельфанд, С. Стружкін, А. Прасяная). У гэты ж час добраўпарадкавана набярэжная Сьвіслачы (архітэктары А. Сахно, Ю. Ягубаў, Н. Курыліна).[6]

У менскім гарадзкім слэнгу за жылым раёнам вуліцы Пуліхава (паміж вуліцамі Захарава й Пуліхава), дзе за савецкім часам пераважна жыла партыйная намэнклятура, замацавалася назва «Царскае сяло» ці «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў».[10]

У сучаснай гарадзкой гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаваньні зь Першамайскай вуліцай 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй[11], а таксама ўвесну 2013 году, калі жыхары вуліцы дамагліся скасаваньня пляну будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ў раёне скрыжаваньня вуліцаў Пуліхава і Першамайскай шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтру Park Avenue[12]

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычна забудова вуліцы была даволі ўнікальнай у тым сэнсе, што вялася амаль выключна па левым баку вуліцы: сёньня толькі адзін будынак на вуліцы мае цотны нумар.

   Па няцотным баку   
№ 1   Першы будынак на левым, усходнім баку вуліцы. Пяціпавярховы, Г-падобны з бакавымі крыламі, 39-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 4872 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Першамайская 18. Пабудаваны ў 1960 годзе. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканскі камітэт беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі,[13] Менскае гарадзкое кіраўніцтва рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна—курортным лячэньні насельніцтва,[14] Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры,[15] прадпрыемства «Белвокнапласт»,[16] турыстычнае агенцтва «Дыліжанстур»[17] і страўня «Камяніца».[18]  
Менск Першамайская 18 - Пуліхава 1.JPG
№ 3   Пяціпавярховы, 64-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3807 кв.м. Пабудаваны ў 1962 годзе. На першым паверсе дому разьмяшчаецца крама «Эўраопт».[19]  
Менск Пуліхава 3.JPG
№ 5   Пяціпавярховы, 59-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3850 кв.м. Пабудаваны ў 1965 годзе.  
Менск Пуліхава 5.JPG
№ 7/1   Дзевяціпавярховы, 51-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4936 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе.  
Менск Пуліхава 7 к. 1.JPG
№ 7/2   Дзевяціпавярховы, 54-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5221 кв.м. Пабудаваны ў 1980 годзе.  
Менск Пуліхава 7 к. 2.JPG
№ 15   Чатырохпавярховы офісны будынак. У будынку разьмяшчаецца адміністрацыя прадпрыемства «Менскводаканал».[20]  
Менск Пуліхава 15.JPG
№ 19   Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1972 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаецца аддзяленьне № 88 УП «Белпошта» і абутковая крама «Отіко».  
Менск Пуліхава 19.JPG
№ 21   Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2692 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаецца крама адзеньня «Second Hand» і крама трыкатажнае бялізны «Одень'ка».  
Менск Пуліхава 21.JPG
№ 23   Дзевяціпавярховы, 160-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 11234 кв.м. Пабудаваны ў 1980 годзе.  
Менск Пуліхава 23.JPG
№ 25   Пяціпавярховы, 50-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3467 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе.  
Менск Пуліхава 25.JPG
№ 27   Пяціпавярховы, 90-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў пачатку 1970-х гадоў.  
Менск Пуліхава 27.JPG
№ 29   Дзевяціпавярховы, 135-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 12486 кв.м. Пабудаваны ў 1976 годзе.  
Менск Пуліхава 29.JPG
№ 31/1   Дзевяціпавярховы, 8-пад’ездны, 166-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 15916 кв.м. Пабудаваны ў 1980 годзе.  
Менск Пуліхава 31 к. 1.JPG
№ 33   Пяціпавярховы, 35-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2687 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе.  
Менск Пуліхава 33.JPG
№ 35   Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1973 годзе. На першым паверсе дома знаходзіцца прадуктовая крама № 5.  
Менск Пуліхава 35.JPG
№ 37   Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2865 кв.м. Пабудаваны ў 1973 годзе. На першым паверсе дома ад часу пабудовы знаходзілася кавярня «Кактэйль-хол». Цяпер тут разьмяшчаецца рэстаран азэрбайджанскае кухні «Астара».[21]  
Менск Пуліхава 37.JPG
№ 41   Пяціпавярховы, 45-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2644 кв.м. Пабудаваны ў 1975 годзе.  
Менск Пуліхава 41.JPG
№ 43   Пяці- і дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1999 годзе.  
Менск Пуліхава 43.JPG
№ 45   Шаснаццаціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 2008 годзе.  
Менск Пуліхава 45.JPG
   Па цотным баку   
№ 6   Адзіны будынак на правым, заходнім баку вуліцы. У ім разьмяшчаецца ўчастак каналізацыйных станцыяў № 3 УП «Менскводаканал».  
Менск Пуліхава 6.JPG

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У Менску знайшлі самыя дарагія жылыя вуліцы telegraf.by Праверана 3 лістапада 2013 г.
  2. ^ Старая карта Менску —1858 г. karty.by Праверана 14 жніўня 2012 г.
  3. ^ Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 16 жніўня 2013 г.
  4. ^ Гэтая частка Шпітальнай вуліцы ад Вясёлай і да чыгункі цяпер не існуе.
  5. ^ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. ^ а б И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Менск: энцыкляпэдычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданьне. — Менск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 346. — 467 с.
  7. ^ Спадарожнік па Менску 1930 г. pravapis.org Праверана 16 жніўня 2013 г.
  8. ^ План Менску 1934 г. karty.by Праверана 14 жніўня 2012 г.
  9. ^ Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі Менск.by Праверана 16 жніўня 2013 г.
  10. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць pravapis.org Праверана 16 жніўня 2013 г.
  11. ^ Менск, вуліца Першамайская, 18. «Марш свабоды» 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (18 сьнежня 2009). Праверана 1 лістапада 2012 г.
  12. ^ .БелаПАН (7 траўня 2013) Жыхары вуліцы Пуліхава адстаялі набярэжную Сьвіслачы. Наша НіваПраверана 16 жніўня 2013 г.
  13. ^ Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі старонка ўстановы Праверана 3 лістапада 2013 г.
  14. ^ Менскае гарадзкое ўпраўленьне па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва старонка ўстановы Праверана 3 лістапада 2013 г.
  15. ^ РУП «Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржащнай рэгистрацыи и зямельным кадастры» сайт установы Праверана 3 лістапада 2013 г.
  16. ^ УП Белокнапласт сайт кампаніі Праверана 3 лістапада 2013 г.
  17. ^ Турыстычнае прадпрыемства «Дыліжанстур» старонка кампаніі Праверана 3 лістапада 2013 г.
  18. ^ Страўня «Камяніца» старонка рэстарана Праверана 3 лістапада 2013 г.
  19. ^ Cетка крамаў «Еўраопт» сайт кампаніі Праверана 16 жніўня 2013 г.
  20. ^ УП «Менскводаканал» сайт прадпрыемства Праверана 16 жніўня 2013 г.
  21. ^ Рэстаран «Астара» сайт рэстарана Праверана 16 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]