Абмеркаваньне:Вулькан (вёска)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі назва вёскі паходзіць ад назвы геалягічнай структуры, то і назва вёскі павінна называецца так, як гэтая геалягічная структура называецца згодна з правіламі клясычнага правапісу. --Ліцьвін (гутаркі) 20:10, 11 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Дадатковае абмеркаваньне. Калі няма пытаньняў, то я пераношу. --Ліцьвін (гутаркі) 03:02, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

А дзе крыніца, што назва паходзіць ад геалягічнай структуры ці імя рымскага бога? --Red_Winged_Duck 10:13, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы ўсё вельмі любіце ўскладняць. Я вам ужо раней прыводзіў спасылку на грунтоўную працу пра тапанімію Гомельшчыны. Зноў вытрымка: «Тапаграфічныя асаблівасці мясцовасці і навакольнага ландшафту адлюстроўваюць таксама айконімы, утвораныя ад назваў узвышаных месцаў, сярод якіх найбольш прадуктыўнымі аказаліся лексемы гара ′участак зямной паверхні, што высока ўзнімаецца над навакольнай мясцовасцю′ (5:7): ... в. Вулка′н (Л.) (па аналогіі з гарой з кратарам на вяршыні)...». --Ліцьвін (гутаркі) 12:05, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Па-першае, вы парушаеце Вікіпэдыя:Ветлівасьць, калі пераходзіце на асобы. Па-другое: «Аўтары артыкулаў мусяць дадаваць такія крыніцы да цытатаў і іншай інфармацыі, якую ставяць або могуць паставіць пад сумнеў, — у адваротным выпадку гэтыя зьвесткі могуць выдаліць», таму кожны перанос мусіць быць пацьверджаны крыніцамі. --Red_Winged_Duck 12:18, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Па-першае, я на асобы не пераходзіў. Па-другое, вы любіце ўсё ўскладняць. І апошняе зьяўляецца фактам, бо прыкладаў дастаткова. Я ўжо не кажу пра мэтанакіраваныя памылкі і адкрытыя фальсыфікацыі ад вас. Таксама вы ня толькі стала парушаеце правілы Вікіпэдыя:Правапіс і Вікіпэдыя:Ветлівасьць, але і правіла Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. --Ліцьвін (гутаркі) 12:54, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы другі раз парушылі Вікіпэдыя:Ветлівасьць у гэтым абмеркаваньні, бо тут мусіць абмяркоўвацца артыкул, а не асобы ўдзельнікаў. --Red_Winged_Duck 13:23, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, згодзен, у апошнім выпадку я ўжо непасрэдна абмяркоўваю вашыя дзеяньні. Але пагадзіцеся, вы стала парушаеце правіла Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. Калі ласка, больш не рабіце так. --Ліцьвін (гутаркі) 13:27, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Магчыма назва паходзіць ад пашыранай у Беларусі назвы Вулька. Значыцца - вольнага пасяленьне. Іх шмат на Палесьсі. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 14:55, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Ня ў гэтым выпадку, бо гэты населены пункт быў заснаваны ў пачатку 20 стагодзьдзя. А вось Вулька — старажытны тып сельскага пасяленьня вызваленага на пэўны час ад падаткаў. Пад іншымі назвамі вядома таксама як воля ці слабада. --Ліцьвін (гутаркі) 16:09, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Нагадваю пра неабходнасьць дадаць крыніцы і зьвесткі пра паходжаньне назвы ў адпаведны разьдзел. --Red_Winged_Duck 12:35, 1 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]