Поня
Выгляд
Поня | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Крыпулі |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 44,9 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,4 м³/с |
Плошча басэйну | 503 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
По́ня — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 44,9 км. Плошча вадазбору 503 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Асноўны прыток — рака Варлынка (праваруч).
Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Крыпулі, вусьце ў межах вёскі Бераспоньне. Цячэ ў скразной даліне на поўначы Менскага ўзвышша.
Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, шырынёй 1,5—2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўтоку ў Бярэзіну зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона асушаная, парэзаная шчыльнай сеткай мэліярацыйных каналаў. Рэчышча каналізаванае, шырынёй ад 6 м да 30 м. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 294
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 294
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.