Велясьніца
Велясьніца | |
трансьліт. Vieliaśnica | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Мерчыцкі |
Насельніцтва: | 90 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225754 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°15′48″ пн. ш. 25°53′40″ у. д. / 52.26333° пн. ш. 25.89444° у. д.Каардынаты: 52°15′48″ пн. ш. 25°53′40″ у. д. / 52.26333° пн. ш. 25.89444° у. д. |
± Велясьніца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Велясьні́ца[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мерчыцкага сельсавету. На поўнач ад вёскі працякае рака Ясельда.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая згадка ў 1503 годзе, калі пінскі князь Фёдар Яраслававіч даруе «дворышча» ў Велясьніцы чальцу рады Фёдару Шчэпу. У 1524 годзе права на ранейшыя ўладаньні Мікалаю[2] ці Тодару[3] Шчэпу пацьвярджае каралева Бона Сфорца.
Пасьля сьмерці Шчэпы дворышча пераходзяць ўдаве Сьветахне Прычыне, пасьля сыну ад першага шлюбу (з Марынай Анцушковіч) Мікалаю. Велясьніца неаднаразова згадваецца ў «Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў».
У сярэдзіне XVII стагодзьдзя зьяўляецца ўласнасьцю пінскіх езуітаў. Каля 1780 году Велясьніцу і Халожын набывае генэрал Пётар Антоні Твардоўскі, які пазьней становіцца заснавальнікам мясцовай радавой лініі. Ён будуе аднапавярховы палац у стылі клясыцызму. Маёнтак у спадчыну атрымаў сын Юзаф (1786—1840), доктар філязофіі, прафэсар матэматыкі і рэктар Віленскага ўнівэрсытэту ў 1823—1825 гадах, пасьля — яго сын Казімер (1813—1886), пасьля — сын Казімера, Пётра, які памёр напярэдадні Першай сусьветнай вайны. Апошнімі ўладарамі маёнтку былі сыны Пятра, Стэфан і Казімер.
Падчас Першай сусьветнай вайны празь вёску праходзіць лінія фронту, маёнтак спалены разам з маёмасьцю і гаспадарчымі пабудовамі. Згарае Мікалаеўская царква, збудаваная Твардоўскім.
У чэрвені 1944 году нямецкія акупанты спалілі 46 двароў, забілі 1 чалавека.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 90 жыхароў
- 1999 год — 132 жыхары
- 1998 год — 131 жыхар, 64 гаспадаркі
Маёнтак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генэрал Пётра Твардоўскі пабудаваў тут адзін з самых вялікіх маёнткаў на Піншчыне. Гэта быў аднапавярховы, драўляны, сямнаццацівосевы, клясыцыстычны вельмі доўгі прастакутны дом. У пярэдняй цэнтральнай частцы быў портык, трохкутны франтон якога падтрымалі шэсьць калён (і дзьве бакавыя калёны). Збоку парку ў будынку былі велічныя залі.
Перад домам быў газон, збоку была аднапавярховая прыбудова, таксама з портыкам. Сад за домам, цягнуўся ўніз да Ясельды, часта апанаванай бабрамі.
Падчас Першай сусьветнай вайны маёнтак апынуўся на лініі фронту. Маёнтак быў спалены разам з маёмасьцю прыкладна ў 1917 годзе. Некалькі выратаваных твораў мастацтва і прадметаў з архіваў было згублена падчас Другой сусьветнай вайны. Сядзіба не была адноўлена.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 234
- ^ w Słowniku geograficznym Królestwa Polskiego. T. XIII: Warmbrun – Worowo. Warszawa 1893.
- ^ Велясніца, Wieleśnica, Велесница. W: Леанід Міхайлавіч Несцярчук: Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны. Mińsk: БЕЛТА, 2002, s. 251–252. ISBN 985-6302-37-4.