Ларыса Кароткая
Ларыса Кароткая | |
| Дата нараджэньня | 17 сакавіка 1919[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 2012[1] |
| Месца сьмерці | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | навукоўца, пэдагог, дацэнтка, філёляг, літаратуразнаўца, прафэсарка ўнівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | літаратуразнаўства, філялёгія[2], беларуская літаратура[2] і расейская літаратура[d][2] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] (1963) |
| Дзеці | Варлен Бечык |
| Узнагароды | |
Ларыса Лявонцьеўна Кароткая (17 сакавіка 1919, в. Астрашыцкі Гарадок, Менскі раён — 2012, Менск[3]) — беларускі літаратуразнавец, пэдагог, кандыдат філялягічных навук, дацэнт. Маці Варлена Бечыка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацька — Лявонцій Кандратавіч працаваў фэльчарам, а маці — мэдсястрой. Пасьля заканчэньня Менскага пэдінстытуту ў 1938 годзе і да Другой сусьветнай вайны выкладала расейскую і беларускую мовы ў Астрашыцкім Гарадку. У час вайны ўдзельніца антыфашысцкага падпольля ў акупаваным Астрашыцкім Гарадку, партызанка брыгады «Штурмавая». Пасьля вайны працавала выкладчыцай і завучам у сярэдніх клясах школах Астрашыцкага Гарадку (1938—1941 і з 1944), Талькаўскай і Прылуцкай школах Менскай вобласьці.
У 1955—1957 гадах асьпірантка філялягічнага факультэта БДУ. У 1963 гадах абараніла кандыдацкую дысэртацыю «Антыцаркоўная традыцыя ў старажытнарускай літаратуры». Пасьля заканчэньня працавала выкладчыкам у БДУ (1936 — рабочы факультэт, выкладчык, 1960—1995 — філяляагічны факультэт, дацэнт катэры тэорыі і гісторыі літаратуры, катэдры гісторыі беларускай літаратуры).
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтар 9 манаграфій і больш як 100 навуковых артыкулаў. Сфэрай яе навуковых інтарэсаў была старажытная беларуская і расейская літаратура. Першыя артыкулы прысьвечаны праблемам школы «Любіце працу» (1946 г.), «За родную школу» (1947 г.), «Абмен вопытам работы» (1948 г.).
Выступала з артыкуламі пра сучасную беларускую літаратуру.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені, мэдалямі «За адвагу», «За перамогу над Нямеччынай», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені». Заслужаны работнік БДУ (2011)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Навукоўцы Беларусі
- 1 2 3 Korotkaja, Larisa Leont‘jevna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar689269&strq=l_siz=20
- ↑ https://web.archive.org/web/20190911134658/http://philology.bsu.by/by/contacts/vypuskniki/366-karotkaya
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Менскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Кандыдаты філялягічных навук
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Нарадзіліся ў Менскім раёне
- Партызаны нямецка-савецкай вайны
- Выкладчыкі БДУ
- Беларускія літаратуразнаўцы