2010
Выгляд
(Перанакіравана з «2010 год»)
| Гады |
| 2007 · 2008 · 2009 — 2010 — 2011 · 2012 · 2013 |
| Дзесяцігодзьдзі |
| 1990‑я · 2000‑я — 2010‑я — 2020‑я · 2030‑я |
| Стагодзьдзі |
| XX ст. — XXI стагодзьдзе — XXII ст. |
| 2010 год у іншых календарох | |
|---|---|
| Грыгарыянскі каляндар | 2010 MMX |
| Ад заснаваньня Рыму | 2763 |
| Армянскі каляндар | 1459 ԹՎ ՌՆԾԹ |
| Каляндар Багаі | 166 — 167 |
| Бізантыйскі каляндар | 7518 — 7519 |
| Бірманскі каляндар | 1372 |
| Будысцкі каляндар | 2554 |
| Каляндар бэрбэраў | 2960 |
| Габрэйскі каляндар | 5770 — 5771 |
| Галяцэнскі каляндар | 12010 |
| Іранскі каляндар | 1388 — 1389 |
| Індуісцкія календары | |
| · Бікрам Самват | 2065 — 2066 |
| · Нацыянальны каляндар | 1932 — 1933 |
| · Калі-юга | 5111 — 5112 |
| Карэйскі каляндар | 4343 |
| Кітайскі каляндар | 4706 — 4707 |
| Копцкі каляндар | 1726 — 1727 |
| Мусульманскі каляндар | 1431 — 1432 |
| Тайскі сонечны каляндар | 2553 |
| Час Unix | 3456000 — 3542399 |
| Этыёпскі каляндар | 2002 — 2003 |
2010 (MMX) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў пятніцу; 2010-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 10-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 1-ы год 2010-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня — Мытны зьвяз Беларусі, Казахстану, Расеі
- Гішпанія пачала старшыняваць у Радзе Эўрапейскага зьвязу
- 4 студзеня — заснаваны «Тураўскі малочны камбінат»
- 12 студзеня — Землятрус на Гаіці, падчас якога загінула блізу 230000 чалавек
- 12 лютага — 28 лютага — Зімовыя Алімпійскія гульні ў Ванкувэры
- 20 сакавіка — пачалося вывяржэньне вулькана Эйяф’ядлаёкюдль у Ісьляндыі, што прывяло да адмены авіярэйсаў над амаль усёй кантынэнтальнай Эўропай на працягу 16-20 красавіка і эпізадычнай забароне палётаў на працягу траўня
- 7 красавіка — Дзяржаўны пераварот у Кіргізіі; 15 красавіка прэзыдэнт Бакіеў пакінуў краіну
- 10 красавіка — Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам
- 11 красавіка — адкрылі помнік беларускім лётчыкам у Малэнчыне
- 20 красавіка — выбух на нафтаздабывальнай плятформе кампаніі British Petroleum у Мэксыканскай затоцы
- 4 траўня — У беларускай арміі зьявіліся першыя жанчыны‑палкоўнікі — Ларыса Бабушкіна і Марына Перавёртава
- 22 траўня — катастрофа самалёта Boeing 737 у Мангалоры (Індыя). Загінула 158 чаловек, захавалася 8
- 31 траўня — ізраільскі ваенна-марскі флёт захапіў Флятылію свабоды, што мелася даствіць гуманітарную дапамогу жыхарам Сэктара Газа (Палестынская аўтаномія); падчас штурму загінула 9 чалавек
- 11 чэрвеня — 11 ліпеня — у Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы прайшоў Чэмпіянат сьвету па футболе
- 19 чэрвеня — першае сьвята «Александрыя зьбірае сяброў»
- 25 кастрычніка — выбух на прадпрыемстве «Пінскдрэў», загінула ці памерла ад ран 14 чалавек (па стане на 7 лістапада)
- 19 сьнежня — адбыліся чацьвёртыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 23 студзеня — Уладзімер Марук, беларускі паэт, перакладнік
- 27 студзеня — Джэром Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік (ЗША)
- 21 лютага — Базыль Белаказовіч, польскі літаратуразнавец, доктар філялёгіі, прафэсар
- 12 сакавіка — Мігель Дэлібэс, гішпанскі пісьменьнік
- 22 сакавіка — Валянціна Талкунова, савецкая і расейская сьпявачка
- 22 сакавіка — Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху
- 10 красавіка — Лех Качынскі, 8-мы прэзыдэнт Польшчы, загінуў у авіякатасторфе
- 1 чэрвеня — Андрэй Вазьнясенскі, савецкі расейскі паэт
- 18 чэрвеня — Жазэ Сарамагу, партугальскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (нар. у 1922)
- 8 лістапада — Міхаіл Савіцкі, беларускі мастак
- 27 сьнежня — Тацяна Сапач, беларуская паэтка