Філёўская лінія
Філёўская лінія | |
---|---|
Маскоўскі мэтрапалітэн | |
Пачатак працы | 15 траўня 1935 (ад 7 лістапада 1958 як асобная) |
Даўжыня, км | 14,9 |
Колькасьць станцыяў | 13 |
Вагонаў у складзе | 6 (стандартнага тыпу) і 4 (тып «Русіч») |
Завантажаныя станцыі | Кіеўская |
Наземныя часткі | Смаленскі мэтрамост, дзялянка «Студэнцкая» — «Кунцаўская» |
Электрадэпо | ЦЧ-9 Філі |
Філёўская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Філёўская лінія (па-расейску: Филёвская линия) — (з 7 лістапада 1958 па 1 жніўня 1990 гг. мела назву Арбацка-Філёўская) — адзіная лінія, пасьля Бутаўскай лініі лёгкага мэтро, большая частка якой знаходзіцца на паверхні. Працягласьць — 14,9 км. Колькасьць станцыяў — 13.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзялянка паміж станцыямі «Вуліца Камінтэрну» — «Смаленская» пачала дзейнічаць у 1935 у складзе I-й чаргі пабудовы Сакольніцкае лініі Маскоўскага мэтрапалітэну. У 1937 была пабудаваная дзялянка паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская», якая ўлучала ў сябе Смаленскі мэтрамост. Да 1938 году дзейнічаў вілачны рух. У 1938 годзе станцыі ўваходзяць у склад Арбацка-Пакроўскай лініі, якая ўлучала ў сябе станцыі: «Кіеўская», «Смаленская», «Арбацкая», «Вуліца Камінтэрну», «Плошча Рэвалюцыі» і станцыю «Курская».
Падчас вайны перагон «Арбацкая» — «Смаленская» быў пашкоджаны. У 1953 годзе дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская» зачыняецца, бо для Арбацка-Пакроўскай лініі ўжо пабудаваны тунэль глыбокага закладваньня. Аднак дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская» адчыняецца 7 лістапада 1958 году разам з наземнай дзялянкай «Кіеўская» — «Кутузаўская». Праз год адчыняецца станцыя «Філі»
- У 1961 годзе лінія падаўжаецца далей на захад — да станцыі «Піянэрская», а праз 4 гады, у 1965 годзе лінія даходзіць да станцыі «Маладзёжная».
- У 1985 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Смаленскага мэтромаста на некалькі месяцаў зноў была зачыненая дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская», цягнікі тым часам хадзілі ад «Маладзёжнай» да «Кіеўскай».
- У 1989 годзе цягнікі пачынаюць хадзіць на дзялянцы «Маладзёжная» — «Крылацкае». Станцыя «Крылацкае» плянавалася як часовая канцавая станцыя.
- У 1990 годзе станцыя «Калінінская» пераймяноўваецца, спачатку ў «Вазьдзьвіжанку» (па-расейску: Воздвиженка), а пасьля ў «Аляксандраўскі Сад».
- У 2005 за станцыяй «Кіеўская» будуецца адгалінаваньне да Маскоўскага міжнароднага справавога цэнтру са станцыяй «Выставачная».
- У 2006 годзе дзялянка падаўжаецца да станцыі «Міжнародная». Пасьля завяршэньня будаўніцтва станцыі «Страгіно», у студзені 2008 году, станцыі «Крылацкае» і «Маладзёжная» адышлі да Арбацка-Пакроўскай лініі. Канцавой станцыяй Філёўскай лініі становіцца «Кунцаўская», якая зьяўляецца таксама станцыяй Арбацка-Пакроўскай лініі, для падаўжэньня якой на «Кунцаўскай» пабудавана яшчэ адна каляя, плятформа і пераход паміж плятформамі.
Дэпо і цягнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэпо, якія абслугоўваюць лінію
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «ЦЧ-3 Ізмайлава» — 1958—1962 гг.
- «ЦЧ-9 Філі» — з 1962 г.
Колькасць вагонаў у цягніку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 4 — 1958—1974 гг, з 2005 для вагонаў тыпу 81-740/741 «Русіч».
- 6 — 1973.
Тыпы вагонаў, які выкарыстоўваліся на лініі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А/Ам, Б/Бм — 1935—1953 гг.
- В4 — 1958—1964 гг.
- Д — 1961—1992 гг.
- Е — 1986—2007 гг.
- Ем-508, Ем-509, Еж, Еж1 — з 1986 г.
- «Русіч» 81-740А/741А — у 2005 — 2006 гг.
- «Русіч» 81-740.1/741.1 — з 2005 г.
Імянныя цягнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цягнік "Паэзія ў мэтро". З 1 сьнежня 2011 году па 10 сакавіка 2012 году часова працаваў на Арбацка-Пакроўскае лініі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Філёўская лінія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў