Перайсьці да зьместу

Бэргарт Кляўзгайла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бэрнард Клаўсігайла»)
Бэргарт Кляўзгайла
лац. Berhart Klaŭzgajła / Klaŭzhajła
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1413
Дзеці Ян Мінімонт

Бэргарт Кляўзгайла[a] — літоўскі баярын.

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Расенах.

Імя Кляўз (Клаўс) звычайна разглядаецца як германскі скарот хрысьціянскага імя Мікалай (Nikolaus)[1], тым часам іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Clawssegail (26 траўня 1390 году)[3]; Clawsigal von Rossieyn (Clausigal[4]; 16 чэрвеня 1409 году)[5]; Clawsygal von Rossieyn (21 чэрвеня 1409 году)[6]; Berhardus dictus Clausgel[b] (17 студзеня 1413 году)[7]; Кловзкгаилу[8] (1440—1492 гады); Кловзкгайлу (1449—1478)[9].

Зь літоўскага баярскага роду. Брак зьвестак пра бацьку.

Упершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе сярод верных Вітаўту баяраў Жамойці. У 1409 годзе выехаў туды на даручэньне Вітаўта, каб уздымаць паўстаньне супраць крыжакоў. У 1413 годзе выступаў як сьведка на працэсе супраць Тэўтонскага ордэну[4].

Меў сына Яна Мінімонта.

  1. ^ На думку летувіскага гісторыка Рымвідаса ПятраўскасаБэрнард Клаўсігайла
  2. ^ У тым жа дакумэнце: Bernardus dictus Buthouth <…> Gothardus dictus Gotard de Raygel
  1. ^ Гурская Ю. Многоязычие в Великом княжестве Литовском в зеркале древних фамилий // Acta Baltico-Slavica. Nr. 37 (2013). С. 7.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 23.
  4. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 258.
  5. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 185.
  6. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 186.
  7. ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. S. 147.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
  9. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — Москва, 1897. С. 537.