Сьвятло месяца
Выгляд
| Сьвятло месяца | |
| Moonlighting | |
| Жанр | крымінальны сэрыял[d] і камэдыйны тэлесэрыял[d] |
|---|---|
| Рэжысэр | Глен Гордан Карон |
| Сцэнарыст | Глен Гордан Карон |
| Прадусар | Глен Гордан Карон |
| У ролях | Брус Ўіліс Сайбал Шэфэрд |
| Кампазытар | Лі Голдрыдж, Ал Джэро |
| Вытворчасьць | ЗША |
| Распаўсюд | Disney–ABC Domestic Television[d] |
| Дата выхаду | 3 сакавіка 1985 — 14 траўня 1989 |
| Працягласьць | 45—49 хвілін |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Старонка на IMDb | |
«Сьвятло месяца» — амэрыканскі сэрыял, што паказваўся на сетцы ABC з 3 сакавіка 1985 году па 14 траўня 1989 году. Галоўныя ролі гралі Брус Ўіліс і Сайбал Шэфэрд. Агулам было зьныта 66 дзеяў. Гэты сэрыял быў мяшанкаю камэдыі, драмы, дэтэктываў. Часам былі бойкі й перастрэлкі. Галоўную песьню прыдумаў для гэтага сэрыялу сьпявак Ал Джэро.
Кароткі зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сэрыял пачынаецца са знаёмства кіраўніцы дэтэктыўнага агенцтва «Сьвятло месяца» (яе грае С. Шэфэрд) з чарговым кандыдататам у супрацоўнікі (яго грае Б. Ўіліс). Яны разам вядуць сьледзтва. Увесь час паміж імі пачынаюцца сваркі, або непаразуменьні, якія маюць сэксуальнае тло. Пад канец сэрыялу паміж імі пачынаецца каханьне.