Арнольд Шварцэнэгер
Арнольд Алёіс Шварцэнэгер (па-ангельску: Arnold Alois Schwarzenegger; нарадзіўся 30 ліпеня 1947 году) — амэрыканскі актор, грамадзкі й дзяржаўны дзяяч аўстрыйскага паходжаньня.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шварцэнэгер нарадзіўся ў Аўстрыі ў вёсцы Таль (фэдэральная зямля Штырыя), што недалёка да места Грац. Яго бацькі: тата — Густаў Шварцэнэгер (17 жніўня 1905 — 13 сьнежня 1975) тамтэйшы паліцыянт; маці — Аўрэлія (29 ліпеня 1922 — 2 жніўня 1998). Густаў служыў у нямецкім войску падчас Другой сусьветнай вайны. У 1943 годзе яго звольнілі з войска з-за хваробы малярыяй. 20 кастрычніка 1945 году яны ажаніліся. Тату было 38, а маці — 23 гады. А. Шварцэнэгер рос у звычайнай сям’і. Бацькі былі строгія. Стараліся яго выхаваць у каталіцкай веры. Штонядзелю яны разам з Арнольдам хадзілі ў касьцёл. Ва ўзросьце 14 гадоў А. Шварцэнэгер пачаў займацца культурызмам.
Юнацтва, маладосьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Арнольд Шварцэнэгер служыў у аўстрыйскім войску ў 1965 годзе. Падчас службы ён выйграў спаборніцтва сярод моладзі па культурызьме. У 1966 годзе А. Шварцэнэгер удзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах сярод дарослых у Лёндане. Там ён займае другое месца. У 1967 годзе А. Шварцэнэгер становіцца «Спадаром Сусьвету»: найвышэйшая ўзнагарода сярод культурыстаў, што давалася на спаборніцтвах у Лёндане.
Ад’езд у ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1968 году А. Шварцэнэгер ад’ехаў у ЗША. Яму быў 21 год. Ён амаль ня ведаў ангельскае мовы. Чым займаўся, як зарабляў на жыцьцё невядома. А. Шварцэнэгер гаварыў, што рабіў на будоўлях грузчыкам, або каменьшчыкам. Спрабаваў удзельнічаць у спаборніцтвах, але няўдала. Толькі ў 1970 годзе ва ўзросьце 23 гадоў А. Шварцэнэгер стаў «Спадаром Алімпія», узнагароду, што давалі ў Нью-Ёрку. У 1977 годзе А. Шварцэнэгер выдаў кнігу для тых, хто хацеў займацца культурызмам і яна мела пэўны посьпех. У 1970-я гады А. Шварцэнэгер вучыўся ў сярэдняй школе ў месьце Сьв. Монікі й у ВУЗе ў месьце Супэрыяр (Вісконсін). Гэта яму было неабходна, каб вывучыць ангельскую мову.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1964 1-е месца на абласных спаборніцтвах сярод моладзі ў Штырыі, Аўстрыя
- 1965 1-е месца на аўстрыяцка-нямецкіх спаборніцтвах асілкаў
- 1966 1-е месца на Міжнародных спаборніцтвах у Аўстрыі
- 1967 Спадар Сусьвета (Лёндан), 2-е месца на Міжнародных спаборніцтвах асілкаў у Нямеччыне
- 1968 за добрую будову цела (Лёндан), 1-е месца на Міжнародных спаборніцтвах асілкаў у Нямеччыне
- 1970 за добрую будову цела (Лёндан)
- 1969 2-е месца «Спадар Алімпія» (Калюмбус, ЗША)
- 1970 «Спадар Алімпія» (Нью-Ёрк)
- 1971 «Спадар Алімпія» (Парыж)
- 1972 «Спадар Алімпія» (Эсэн, Нямеччына)
- 1973 «Спадар Алімпія» (Нью-Ёрк)
- 1974 «Спадар Алімпія» (Нью-Ёрк)
- 1975 «Спадар Алімпія» (Прэторыя, ПАР)
- 1980 «Спадар Алімпія» (Сыднэй, Аўстралія)
Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
А. Шварцэнэгер спрабаваў займацца кіно, але яму не давалі сур’ёзных роляў. Ён толькі мог паказваць сваё цела й усё. У 1970 годзе А. Шварцэнэгер зьняўся ў кіно Гэркулес у Новым Ёрку. З-за таго, што яго прозьвішча цяжка вымавіць для амэрыканца А. Шварцэнэгер стаў Арнольдам Дужым. Пачаткам славы для А. Шварцэнэгера стала карціна пра баечнага асілка Конана. Карціна называлася «Конан Барбар». Яе зьнялі ў 1982 годзе. Затым А. Шварцэнэгер зьняўся ў 1984 годзе ў працязе карціне «Конан Зьнішчальнік». У гэтым жа годзе А. Шварцэнэгер зьняўся ў сваёй самай вядомай карціне «Тэрмінатар», якая дала яму сусьветную вядомацьсь. У 1985 годзе зьняўся ў карціне «Рудая Соня», 1985 — «Каманда», 1987 — «Драпежнік», «Чалавек, які бяжыць», 1988 — «Блізьняты», 1991 — «Тэрмінатар 2: Судны дзень» і іншыя.
Дзяржаўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2003 годзе А. Шварцэнэгер заявіў аб сваім удзеле ў выбарах губэрнатара штату Каліфорнія. 7 кастрычніка 2003 году яго выбралі на гэтую пасаду. За яго прагаласавала 43,6%. А. Шварцэнэгер быў выбраны ад рэспубліканскае партыі. 7 лістапада 2006 году на перавыбарах А. Шварцэнэгер ізноў быў выбраны на пасаду губэрнатара Каліфорніі. Ён атрымаў 56% галасоў. 3 студзеня 2011 году А. Шварцэнэгер перадаў свае паўнамоцтвы новаму кіраўніку Каліфорніі Джэры Браўну. А. Шварцэнэгер ужо ня мог трэці раз быць выбраны губэрнатарам Каліфорніі, бо гэта забараняў закон.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
26 красавіка 1986 года Арнольд жаніўся на Мар’і Шрайвэр. Яны маюць чатырох дзяцей:
- Кэтрын Юніс Шварцэнэгер (нар. 13 жніўня 1989),
- Крыстына Мар’я Аўрэля Шварцэнэгер (нар. 23 ліпеня 1991),
- Патрык Арнольд Шрайвэр Шварцэнэгер (нар. 18 верасьня 1993),
- Крыстафэр Сарджэнт Шрайвэр Шварцэнэгер (нар. 27 верасьня 1997).
Разам з тым А. Шварцэнэгер мае сына ад сваёй служкі Баены. Яны радзіла 2 кастрычніка 1997
- сын Джозэф.
9 траўня 2011 года Мар’я й Арнольд абвясьцілі аб сваім разводзе.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д е Kindred Britain
- ^ а б в Lundy D. R. Arnold Alois Shwarzenagger // The Peerage (анг.)