Перайсьці да зьместу

Шумэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Шумера

Шумэр — старажытная краіна ў Паўднёвай Мэсапатаміі, на землях сучаснага Ірака. Існавала ў 4—2 тыс. да н. э. Старажытныя паселішчы на гэтых землях вядомыя з 4 тыс. да н. э. У 2-й пал. 4 тыс. да н. э. заселена шумэрамі, якія заснавалі тут гарады-дзяржавы: Кіш, Лагаш, Ума, Ур, Урук і інш.

На думку шэрагу сучасных гісторыкаў, першыя сталыя паселішчы шумэраў на поўдні Мэсапатаміі зьявіліся паміж 5500 і 4000 гадамі да н. э., пра што сьведчаць назвы гарадоў, рэкаў і іншых геаграфічнвых назваў на шумэрскай мове, якая ўяўляе сабой аглютынатыўны ізалят[1][2][3].

Гэтыя пасяленцы, былі яны шумэрамі ці не, зьяўляліся носьбітамі культуры Ўбэйд, якая ў сваю чаргу разьвілася з Самарскай культуры паўночнай часткі Мэсапатаміі. Не зважаечы на тое, што ўбэйдыйцы не згадваюцца ні ў адным шумэрскім тэксце, менавіта іх сучасныя гісторыкі лічаць першая цывілізацыйная сілай у Шумэры, бо яны асушвалі балоты, займаліся сельскай гаспадаркай, гандлем і рамёствамі, у тым ліку ткацтвам, вытворчасьцю вырабаў са скуры і мэталаў, ганчарнай справай, узводзілі будынкі з каменьню[4][5][6][7][8].

Асноўныя заняткі насельніцтва: рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля, рамёствы. Эканоміка Шумэра была заснавана на ірыгацыйным земляробстве: у абшчынных, храмавых і буйнаўласьніцкіх гаспадарках выкарыстоўвалася праца вольных абшчыньнікаў, кліентаў, рабоў.

  1. «Ancient Mesopotamia. Teaching materials»(недаступная спасылка). Oriental Institute in collaboration with Chicago Web Docent and eCUIP, The Digital Library.
  2. «The Ubaid Period (5500-4000 B.C.)» In Heilbrunn Timeline of Art History. Department of Ancient Near Eastern Art. The Metropolitan Museum of Art, New York.
  3. «Beyond the Ubaid», (Carter, Rober A. and Graham, Philip, eds.), University of Durham.
  4. «Sumer (ancient region, Iraq)». Britannica Online Encyclopedia
  5. Kleniewski, Nancy; Thomas, Alexander R (2010-03-26). «Cities, Change, and Conflict: A Political Economy of Urban Life». Cengage Learning. ISBN 978-0-495-81222-7.
  6. Maisels, Charles Keith (1993). «The Near East: Archaeology in the „Cradle of Civilization“». Routledge. — С. 139. — ISBN 978-0-415-04742-5.
  7. Maisels, Charles Keith (2001). «Early Civilizations of the Old World: The Formative Histories of Egypt, the Levant, Mesopotamia, India and China». Routledge. ISBN 978-0-415-10976-5.
  8. Shaw, Ian; Jameson, Robert (2002). «A dictionary of archaeology». Wiley-Blackwell. — С. 505. — ISBN 978-0-631-23583-5.
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты.
  • БелЭн у 18 т. Т. 17. — Мн., 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]