Браніслаў (вёска)
Браніслаў | |
трансьліт. Branislaŭ | |
Першыя згадкі: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Людзяневіцкі |
Вышыня: | 130 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 194 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247971 |
СААТА: | 3216820007 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′5″ пн. ш. 27°36′5″ у. д. / 52.20139° пн. ш. 27.60139° у. д.Каардынаты: 52°12′5″ пн. ш. 27°36′5″ у. д. / 52.20139° пн. ш. 27.60139° у. д. |
± Браніслаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бранісла́ў[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 4 км на поўдзень ад шашы М10. Браніслаў уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хутар Браніслаў быў заснаваны дзесьці ў XVIII стагодзьдзі. Браніслаў складаўся фактычна з трох вёсак, якія зь цягам часу зьліліся ў адну. Цэнтральная частка яе, уласна Браніслаў; другая вёска — Сьвірнішча, дзе стаялі сьвірны; Капліца — там разьмешчаны вясковыя могілкі з капліцаю.
У 1922 годзе была пабудавана школа, адкрыта аддзяленьне сувязі. З 1929 году пачаў працу мэдыцынскі пункт. У канцы 1929 году быў створаны калгас «Прамень камуны». У 1936 годзе калгас наведваў старшыня савету народных камісараў Беларусі А. Р. Чарвякоў.
У 1931 годзе пабудавалі клюб, у ім мелася бібліятэка. У 1935 годзе адкрыта новая школа — сем клясаў, піянэрскі пакой, спартовая заля, сталовая, майстэрня, два пакоі для настаўнікаў. У старым будынку школы быў разьмешчаны радзільны дом і фэльчарска-акушэрскі пункт. Падчас Другой сусьветнай вайны немцы разабралі школу, бярвеньне выкарыстоўвалі на бліндажы і ўмацаваньні на чыгунцы. Зь ліпеня 1941 году па 7 ліпеня 1944 году вёска была акупаваная нямецкімі захопнікамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала патрыятычнае падпольле.
Да 26 верасьня 2006 году — цэнтар Браніслаўскага сельсавету. 26 верасьня 2006 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Браніслаўскага сельсавету перададзеная ў склад Людзяневіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1908 год — хутар: 140 жыхароў; 1924 год — хутар: 28 двароў, 186 жыхароў; 1994 год — вёска: 138 двароў, 293 жыхары; 1999 год — 258 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 194 жыхары[1]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 2 км на поўнач ад вёскі маецца чыгуначная станцыя Браніслаў на Палескай чыгунцы.
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зарэчная вуліца
- Лясная вуліца
- Моладзевая вуліца
- Першамайская вуліца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Перапіс 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 175
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.