Абмеркаваньне:Браніслаў (вёска)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, што варта артыкул перайменаваць, бо імя Браніслаў вядомае болей за вёску. --EugeneZelenko 13:44, 24 красавіка 2009 (UTC)

Вы гэта як палічылі? Рабілі апытаньне ў Жыткавіцкім раёне? Лічу, што пакуль нічога ня трэба пераносіць. Калі хто-небудзь створыць артыкул пра імя, там ужо і паглядзім. І нічога жудаснага няма ў назьве Браніслаў (імя). --Ліцьвін 14:28, 24 красавіка 2009 (UTC)
У любым выпадку назва неадназначная. --EugeneZelenko 14:31, 24 красавіка 2009 (UTC)
Можна стварыць Браніслаў (неадназначнасьць), але мяркую і гэтае рабіць ня трэба. Калі зьявіцца артыкул Браніслаў (імя), то ў артыкуле пра вёску можна будзе зьмясьціць наступны тэкст: Гэта артыкул пра вёску. Калі вас цікавіць імя, глядзіце Браніслаў. А ў артыкуле пра імя: Гэта артыкул пра імя. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Браніслаў. Я ня бачу сэнсу ў стварэньні для двух значэньняў асобнага артыкула. Калі зьявіцца яшчэ нейкія значэньні, вось тады і паглядзім. --Ліцьвін 14:57, 24 красавіка 2009 (UTC)
Мяркую, што неадназначнасьці лепей вырашаць як мага раней, каб потым было менш выпраўленьняў. Таксама адрасую Вам Вашае ж пытаньне: адкуль зьвесткі пра тое, што назва вёскі — асноўнае значэньне для Браніслаў? --EugeneZelenko 15:17, 24 красавіка 2009 (UTC)
Я гэтага не казаў. Калі зьявяцца яшчэ нейкія значэньні, вось тады і паглядзім. Пакуль іх толькі два. Асобную старонку неадназначнасьць няма сэнсу ствараць. --Ліцьвін 15:29, 24 красавіка 2009 (UTC)
З самага пачатку я прапанаваў перайменаваць гэты артыкул, каб было потым прасьцей ствараць іншы і неадназначнасьць. У неадназначнасьці назвы, спадзяюся, сумненьняў няма? --EugeneZelenko 15:39, 24 красавіка 2009 (UTC)
Тлумачу! Апошні раз! Я ня супраць стварэньняў, але пакуль вы нічога не стварылі. Калі вы створыце, то ў артыкул пра вёску я зьмяшчу наступны тэкст: Гэта артыкул пра вёску. Калі вас цікавіць імя, глядзіце Браніслаў. А ў артыкуле пра імя будзе: Гэта артыкул пра імя. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Браніслаў. Калі зьявіцца яшчэ нейкія значэньні, я сам ствару старонку неадназначнасьць. Няма значэньняў - няма камэнтароў! --Ліцьвін 15:55, 24 красавіка 2009 (UTC)
Пытаньне ня ў гэтым, а ў тым, што калі артыкул пра імя «Браніслаў» будзе створаны, вы згодныя перанесьці артыкул пра вёску пад іншую назву ці не? —zedlik 16:48, 24 красавіка 2009 (UTC)
Мяркую можна стварыць і пад назвай Браніслаў (імя). Я вось паглядзеў, існуе яшчэ чыгуначная станцыя. Карацей, ня так прынцыпова, хоць Браніславу і сотні гадоў. --Ліцьвін 17:03, 24 красавіка 2009 (UTC)
Файна, я толькі і хацеў сказаць, што калі нават патэнцыйна існуюць разнастайныя паняткі пад адной назвай без яўнага перакосу на карысьць аднаго зь іх, то лепшым выйсьцем для асноўнага артыкула зьяўляецца менавіта старонка неадназначнасьці. —zedlik 17:11, 24 красавіка 2009 (UTC)