Боркі (Івацэвіцкі раён)
Боркі | |
трансьліт. Borki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Яглевіцкі |
Насельніцтва: | 108 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225251 |
СААТА: | 1234848006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′55″ пн. ш. 25°23′55″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 25.39861° у. д.Каардынаты: 52°46′55″ пн. ш. 25°23′55″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 25.39861° у. д. |
± Боркі |
Бо́ркі[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае пісьмовая згадка пра вёску датуецца 7 сакавіка 1576 году. Паводзячы абмер Слонімскага лясьніцтва, Дзьмітры Фёдаравіч Сапега моцна прастудзіўся і памёр у Борках 7 сакавіка 1576 году, але пахавалі яго ў радавым маёнтку Недынгі[2].
У 1673 г. Боркі, дакладней Боркінскае староства, у склад якога ўваходзілі і суседнія вёскі, належала ўдаве Ганьне з Концеў Сапежанцы, жонцы абознага ВКЛ, ваяводы віленскага, гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі (1609 — 30 сьнежня 1665)[3].
Ганна Барбара Сапежанка, дачка Васіля Конца і Барбары з Хадкевічаў 6 траўня 1698 году даруе ўніяцкай царкве ў Борках дзьве валокі зямлі ў вёсцы Азярцы з правам уезду да пушчы і карыстаньнем язамі на рэчцы Грыўдзе. Зрабіла яна так у знак памяці аб цудадзейнай іконе Беззаганнага зачацьця Найсьвяцейшай Багародзіцы, якая аб’явілася на сасьне ў недалёкім лесе 4 чэрвеня 1670 году[4]. Памерла Ганна Сапежанка 25 красавіка 1707 году і пахавана ў касьцёле ў Бяроза-Картускай, побач з магілай мужа — Паўла Сапегі.
У 1886 годзе ў вёсцы было 25 двароў, 286 жыхароў[5]. У 1905 г. у сяле пражывала 531 чалавек.
Перад вайной у вёсцы жыло 515 чалавек у 102 дварах[6]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі было спалена 90 дамоў, забіта 57 чалавек[6].
Да 9 жніўня 2022 году ўваходзіла ў склад скасаванага Падстарынскага сельсавету[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 108 чалавек
- 2005 год — 125 чалавек, 79 двароў
- 1999 год — 170 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 156
- ^ Sapiehowe, т.1, ст.111
- ^ Sapiehowe, т.2, ст.90
- ^ Sapiehowe, т2. ст.91
- ^ Волости и важнейшие селения евр. России, СПБ, 1886, вып.5, ст.77
- ^ а б Борки (рас.)
- ^ Пастанова Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў ад 9.08.2022, prava.by
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Боркі — Борки(недаступная спасылка), Край івацэвіцкі