Перайсьці да зьместу

Сенькавічы (Івацэвіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сенькавічы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Івацэвіцкі
Сельсавет Яглевіцкі
Часавы пас
Каардынаты 52°45′03″ пн. ш. 25°16′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 408 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1645
Паштовы індэкс 225252
СААТА 1234848036
Нумарны знак 1
Сенькавічы на мапе Беларусі ±
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы
Сенькавічы

Се́нькавічы[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавету.

Першае пісьмовая згадка вёскі датуецца 14 сьнежня 1557 годам[2]. У гэты дзень Ганна Сухадольская робіць дарчы запіс у кнігу Слонімскага земскага суду, у якім перадае ў поўнае карыстаньне «молжонку своему Яну Суходольскому, узнаваючи его ку собе зычливую приязнь… дворец Сеньковский».

У 1567 годзе «двор Сенковский»[3] належыць Войцеху Войцехавічу Нарбуту. 25 кастрычніка 1567 году Нарбут па пастанове Гарадзенскага сэйму павінен быў выставіць са сваіх маёнткаў войска на паспалітае рушэньне з разьліку аднаго коньніка на 10 службаў ці двароў. У ліку маёнткаў, зь якіх Войцех Нарбут выставіў войска, значыцца і «двор Сеньковский» у Слонімским павеце.

З траўня 1756 году ваявода Смаленскі Пётар Сапега ў ліку другіх фальваркаў «даруе і навечна запісвае сыну свайму Яну Сапезе, старосту Сакалоўскаму фальварак»[4].

У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 507 чалавек[5].

Да 9 жніўня 2022 году ўваходзіла ў склад скасаванага Падстарынскага сельсавету[6].

  • 1999 год — 419 чалавек
  • 2009 год — 408 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Курганны могільнік, мясцовая назва Швэдзкія капцы, адносіцца да ХІ—ХІІІ ст.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 156
  2. Акты ВКЛ, т.22, ст.61
  3. Русская историческая библиотерка, т.33, ст.502
  4. Сенькавіцкі”Sapiehowe, т.III, ст.413
  5. Указатель насел. мест. Гродн. губ., 1905г., ст.139
  6. Пастанова Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў ад 9.08.2022, prava.by

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]