Перайсьці да зьместу

Богінскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Богінскае
Панарама возера Богінскага
Панарама возера Богінскага
Возера Богінскае
Краіна Беларусь
Плошча 13,2 км²
Плошча вадазбору 914 км²
Максымальная глыбіня 15 м
Сярэдняя глыбіня 4,7 м
Найбольшая даўжыня 9,1 км
Найбольшая шырыня 2,9 км
Даўжыня берагавой лініі 32,2 км
Вышыня над узроўнем мора 126 м[1]
Аб’ём вады 64,4 млн м³
Каардынаты 55°23′59″ пн. ш. 26°49′33″ у. д. / 55.39972° пн. ш. 26.82583° у. д. / 55.39972; 26.82583Каардынаты: 55°23′59″ пн. ш. 26°49′33″ у. д. / 55.39972° пн. ш. 26.82583° у. д. / 55.39972; 26.82583
Богінскае на мапе Беларусі
Богінскае
Богінскае
Богінскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бо́гінскае, Бо́гіна — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Богіна. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дзісны. Плошча Богінскага возера складае 13,2 км². Найбольшая глыбіня возера — 15 м, сярэдняя — 4,7 м. Даўжыня возера — 9,1 км, найбольшая шырыня — 2,9 км. Даўжыня берагавой лініі — 32,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 64,4 млн м³, плошча вадазбору возера — 914 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 6 м, параважна спадзістыя. На поўначы вышыня схілаў складае да 12 м, схілы стромкія і разараныя. Да ўсходняга берага возера прымыкае лясны масіў. Берагі возера нізкія. На поўдні і паўднёвым захадзе берагі забалочаныя, на поўначы і паўночным захадзе — зьліваюцца з схіламі.

Мелкаводзьдзе возера да глыбіні 2 м пяшчанае і пяшчана-жвіровае.

Возера мае 8 выспаў, агульная плошча якіх складае 32,5 га (0,325 км²), зь якіх 2 — Гарадзішча і Церанцейка — зьяўляюцца помнікамі прыроды.

Каля берагоў і выспаў возера зарастае аерам, хвашчом, трысьнягомчаротам, гарлачыкамі.

Праз возера працякае рака Дрысьвята, пры ўпадзеньні якой у вадаём пабудаваная ГЭС. На ўсходнім беразе возера разьмяшчаецца сажалкавая гаспадарка, якая спэцыялізуецца на разьвядзеньні малявак сазанаў, карпаў, белых амураў, таўсталобікаў.

Возера Богінскае зьяўляецца папулярным месцам адпачынку, рыбалкі і турызму.

На сажалках каля вёскі Чарніцы (вёска) паблізу возера адзначанае гнездаваньне рэдкай для Беларусі птушкі — паганкі малой.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 69—70
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.